Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗМЕСТ барад.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
212.99 Кб
Скачать

Вячэра сахарная

Учора

Звячора

У сватах быў –

Дзяўчыну запіў .

Суліла ясны дзень [4. І т., с.239 ].

Індывідуальна-аўтарскія (аказіянальныя) эпітэты вызначаюцца арыгінальнасцю, самабытнасцю мастацкага ўжывання. Іх індывідуальны характар абумоўліваецца спецыфікай аўтарскага стылю. Яны рэдкасныя, адзінкавыя.

Радоўку адбываць гатоў заўжды .

Ступаеш золкай, колкаю расою

Дымяцца ўсцяж зялёныя сляды [4.І т., с.56].

Такім чынам, эпітэты дапаагаюць лаканічна і вобразна ахарактарызаваць з’яву, даць ёй ацэнку, канктэтызаваць, вылучыць патрэбную рысу ці адзнаку. Эпітэт адзін з самых дзейсных і шырока распаўсюджаных паэтычных тропаў.

Параўнанне - від тропа , пабудаванага на супастаўленні прадметаў ці з’яў падобных у якіх – небудзь адносінах. Больш шырокае азначэнне параўнання знаходзім у Ф.Янкоўскага: ”Параўнанне – стылістычны прыём супастаўлення двух прадметаў, у выніку якога адбываецца вобразная трансфармацыя аб’екта параўнання, абнаўляецца, узбагачаецца яго семантыка . Параўнанне –сродак распазнавання, пазнавання, нават успрымання рэчаў ,і не толькі рэчаў. Параўнанне ва ўсіх, без выключэння, мовах – яркі паэтычны сродак “[10,с. 108].

Параўнанне робіць тэкст твора жывапісным, наглядным, па-мастацку дакладным, выяўляе эмацыянальныя адносіны аўтара да таго,пра што ён піша.

Звычайна параўнанне граматычна афармляецца злучнікам (як , бы, быццам, як быццам, нібы і іншыя. )

Асаблівую ролю параўнанні выконваюць у паэзіі, дзе з’яўляюцца важным сродкам вобразнай характарыстыкі прадмета, стварэння экспрэсіўна – эмацыянальнай афарбоўкі мастацкага слова.

Паводле ўспрыняцця адрасатам параўнанні падзяляюцца на агульнамоўныя, суб’ект і аб’ект якіх добра вядомы, і індывідуальна – аўтарскія, пабудаваныя на нечаканых супастаўленнях прадметаў і іх уласцівасцей.

Агульнамоўныя параўнанні ствараюцца з “гатовых” агульнамоўных блокаў, якія фіксуюць найбольш бачныя, агульнавядомыя прыметы прадметаў і з’яў:

Схлынуць гады, як за вадою;

Скошан лёс як сенакос;

Ляцелі, як белыя гусі, снягі [4.ІІ т.,с. 45].

Вясёлая дзяўчынка, малылёк, ляціць над кладкаю той…

У аснове індывідуальна- аўтарскіх параўнанняў – дакладна адзначанае аўтарам нечаканае падабенства пэўных з’яў і рэалій :

Пакуль душа падобна высям,

А высі – светлым журавам;

Туга, як хмуры панядзелак.

Пагосты.

Ніцыя кусты;

І душа, як чуйнае карэнне,

Зноў адчула родную зямлю;

Перапляліся рукі,

Нібы галлё густое па зямле [4. ІІ т., с.173].

Яны часта маюць канкрэтна – пачуццёвую аснову прыметы. Умела і па-майстэрску ўплеценыя ў кантэкст, індывідуальна – аўтарскія параўнанні адлюстроўваюць разнастайныя асацыяцыі, якія таксама садзейнічаюць мастацка – вобразнай канкрэтызацыі маўлення. Гэта якасныя асацыяцыі: гукавыя – звініць, як колас; зрокавыя (колеравыя) – сінь, што кветкі лубіну; колас, як промень; прасторавыя – шлях, як ніць; тактыльныя – студзіць, як гарлачык; псіхалагічныя – пэзія – агонь і лёд; і колькасныя асацыяцыі – Іх, што ягад у траве [4. ІІ т., с.173].

У параўнаннях, як відаць з прыкладаў, духоўны свет чалавека, яго эмацыянальна- псіхічны стан, быццё, дзеянні, рэаліі акаляючай рэчаіснасці супастаўляюцца найчасцей са з’явамі прыроды ( душа, быццам снегапад; адбіткі неба ў вачах, як два азёрцы;), з рэаліямі жывёльнага і расліннага свету ( перапляліся рукі, нібы галлё; сяло расце, як дрэвы), зрэдку – з канкрэтнымі прадметамі (юнацтва сплыло, нібы паром; тчэ жыццёсгады, нібы палотны), з адцягненымі з’явамі ( струна душы, падобна на ўскрык; а той заліў – увесь спакой).

Паводле граматычнай пазіцыі аб’екта параўнання яны падзяляюцца на прысубстантыўныя, прыад’ектыўныя, прыдзеяслоўныя і прыадвербіяльныя. Найбольш пашыраныя прысубстантыўныя і прыдзеяслоўныя параўнанні. Прысубстантыўныя параўнанні выкарыстоўваюцца найчасцей пры адцягненых назоўніках :

Туга, як хмуры панядзелак;

Баюся я невыказаных слоў,

Яны - палын, яны дурман і мята;

Вось і ўсмешка, як вясёлка ў кроснах;

Паэзія – агонь і лёд:

Сто раз згараць і ўздымуцца…[4. ІІ т., с. 57].

Пры канкрэтных назоўніках:

А ў падарожжы - шлях, як ніць;

Паясочкам – сцяжына,

Перавяслам – жытло… [4. ІІ т., с. 67].

У асобных выпадках – пры асабовых назоўніках :

Сынок і маці – зерне і ралля.

Сынок і маці – мудрая ікона… [4. ІІ т., с. 78].

Рэчыўных: Твой тонкі лёд плывучы, як са шкла.

Даволі распаўсюджаныя і прыдзеяслоўныя параўнанні, якія выкарыстоўваюцца найчасцей пры дзеясловах быцця :

Жыццё маё, як дзікая шыпшына,

Хоць колецца, а ўсё- такі – цвіце [4.ІІ т., с.94];

Пры дзеясловах руху:

Смяюся я: вясёлая дзяўчынка,

Як матылёк ляціць над кладкай той [4.І т., с.55];

Зрэдку – пры дзеясловах фізічнага дзеяння:

Перапляліся рукі, нібы галлё [4.ІІ т., с.64];

Стану:

А сэрца, нібы ліст той,

трапечацца празрыста.

Прыад’ектыўныя параўнанні прадстаўлены нешматлікімі выпадкамі, яны выкарыстоўваюцца пры якасных прыметніках:

Лёгкія, як дым, пухавікі [4.ІІ т., с.86].

Адзіноўнымі з’яўляюцца прыадвербіяльныя параўнанні:

Запомню поле, твой абрыс,

Тут горача, бы ў млёва [4.І т., с.32].

Надзвычай разнастайныя параўнанні па структуры і сродках сувязі. Гэта простыя параўнанні ( шлях, як ніць; усмешка, як сонца), параўнанні- словазлучэнні ( ляцелі, як белыя гусі; уся – палёт суровы) і разгорнутыя параўнанні:

І тчэ жыццё гады, нібы палотны, матуля –

У пасаг і пра запас [4.ІІ т.,с. 53].

Выяўленчую выразнасць і мастацка- вобразную канкрэтнасць паэтычнага слова ўзмацняе прыём развіцця, ускладнення канструкцый з параўнаннем, у склад якіх уключаюцца дадатковыя кампаненты, што разўвіваюць іх унутраную форму, чым спрыяюць большай вобразнасці:

Юнацтва бессардэчнае

Сплыло, нібы паром,

Над перакатнай рэчкаю, над грозным азяром [4.ІІ т., с.59].

Такім чынам, тропы выконваюць функцыю мастацкай канкрэтызацыі маўлення, індывідуалізацыі аб’екта, яго вобразнай характарыстыкі. Менавіта вобразнасць, мастацкая канкрэтнасць і разам з тым цэльнасць успрыняцця і выражэння свету з’яўляюцца спецыфічнымі адзнакамі мастацкага твора і важнейшымі сродкамі ўздзеяння на чытача.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]