Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗМЕСТ барад.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
212.99 Кб
Скачать

Анашчылася вясна

Дожджыкам мглістым,

Свістам

Шчадруе вясны казна

Гоманам зялёналістым [4.І т., с.236].

Такім чынам, метафары прыўносяць у паэзію навізну погляду на навакольны свет, элемент нечаканасці а першаадкрыцця рэчаіснасці.

Эпітэт (ад грэч. еpitheton) літаральна “прыдатак “ - азначэнне, якое вылучае характэрную рысу ці прымету прадмета, з’явы, ацэньвае, выклікае эмацыянальнае ўспрыняцце, дапамагае зразумець аўтарскае бачанне рэчаіснасці “ [9, с. 69].

П. Рагойша ў “ Паэтычным слоўніку “ зазначае : “ Эпітэт –від простага тропа, мастацкае акрэсленне істотнай прыметы якога –небудзь прадмета ці з’явы “ [10, с. 90] . Як бачна з адной і з другой крыніцы , у аснову эпітэта як вобразна –выяўленчага сродка пакладзена найбольш яркая, характэрная рыса, якасць прадмета, прыметы ,ці з’явы. Аднак А. А. Каўрус гэта паняцце пашырае, кажучы, што эпітэт дапамагае зразумець аўтарскае бачанне навакольнага свету. Такім чынам , функцыя гэтага сродку пашыраецца : ён не толькі характарызуе ,а і дапамагае чытачу ў выяўленні зместу твора і пазіцыі аўтара.

Ад граматычнага азначэння эпітэт адрозніваецца здольнасцю тонка перадаваць эмацыянальна – экспрэсіўную характарыстыку вобраза. Але размежаваць іх не проста і не заўсёды магчыма. Пры гэтым неабходна ўлічваць семантычную характарыстыку эпітэта, яго камунікатыўнасць.

Адрозніць звычайнае азначэнне ад мастацкага, вобразнага дапамагае кантэкст. Эпітэт звычайна ацэньвае прадмет, паняцце ці з’яву, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх:

Прывяла папараць ,

Пясок пасох,

Да пнёў згарнуліся апенькі сонныя ,

Ласкавы, мяккі мох

Нячутна лёг,

Нібы сняжынак зорачкі зялёныя [4. І т., с.30].

Выражаюцца эпітэты найчасцей прыметнікамі, таксама назоўнікамі:

Па ёй легкавушкі пабліскваюць ,

Нібыта багоўкі пярэстыя .

Аб’езды шукаюць блізкія

Грузавікі – пярэстары [4.І т., с. 93];

Толькі звон крыгалому ачах

Брод шукаюць бярозы – бяглянкі

І трымаюць на ніцых плячах ,

Як дзяцей палахлівых, буслянкі [4. І., с.75].

Дзеепрыметнікам :

Ані грукне тапор,

Ані дзяцел.

Травеюць шляхі.

Лес маўчыць,

Як дакор, -

Скажанелы,

Устрашэлы, глухі ...[4. ІІ т., с.19].

У навуковай літаратуры па –рознаму вырашаецца праблема класіфікацыі эпітэтаў. Н. З. Гаўрош гаворыць ,што адны вучоныя вызначаюць тыпы эпітэтаў з улікам іх семантычных уласцівасцей , другія –за аснову бяруць асаблівасці сувязі паміж эпітэтам і паяснёным словам.

Калі разглядаць сувязь эпітэта і паяснёнага слова , то можна выдзеліць наступныя іх разнавіднасці : агульнамоўныя (звыклыя ), індывідуальна – аўтарскія ( рэдкасныя ,аказіянальныя ) і народна –паэтычныя (іх называюць то сталыя ,то традыцыйныя )

Характэрныя прыметы агульнамоўных эпітэтаў –адносна ўстойлівая іх сувязь з паяснёным словам, узнаўляльнасць, частая ўжывальнасць у літаратурнай мове. Гэта самая шматлікая група слоў . Сярод агульнамоўных эпітэтаў –словы з прамым і пераносным значэннем, стылістычна нейтральныя і эмацыянальна афарбаваныя:

А ў далінах,

Па галінах

Дзікі вецер шастае [4. І т., с.45].

Народна паэтычныя (сталыя ) эпітэты спалучаліся з пэўнымі словамі даўно і на працягу стагоддзя пераходзяць з песні ў песню як гатовыя паэтычныя формулы, амаль не абнаўляючы свайго вобразна – сэнсавага значэння. Сталыя эпітэты прыйшлі ў літаратурную мову з вуснай народнай творчасці і ў творах пісьменнікаў ужываюцца ў асноўным тады ,калі мастак слова свядома арыентуецца на фальклор. Так, вельмі часта сталыя эпітэты Р. Барадулін ужывае ў “ Матчыных песнях “:

Стыне

Пасцель пухавая ,

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]