
Гарачымі вуснамі
Грэюць коцікам лапкі... [4.I т., с.138].
Метафарычнасць бачання – адна з прымет паэтычнага таленту Р. Барадуліна. Метафары прыўносяць у яго паэзію навізну погляду на навакольны свет, элемент нечаканасці і першаадкрыцця рэчаіснасці. І разумовых асацыяцыях, падабенства рэчаў выяўляецца ў колеры (цвілі ў бацькі вочы верасам ад слова радаснага – сын)[4. І т., с. 78]; форме (маладыя каханкі выціналіся лозамі ніцымі)[4. І т., с. 88]; параўнаецца жывое і нежывое (прынесла мама мароз і ўсмешку цёплую)[4. І т., с. 98]; нежывое з жывым (аперазалася крэпасць патранташам Мухаўца) [4.I т., с.89].
Метафары бываюць:
1) акамянелыя, сцёртыя (яны не ўспрымаюцца як вобразныя значэнні і ў слоўніках падаюцца без паметы “пераноснае” - нос карабля);
2) агульнамоўныя, вобразныя (у слоўніках маюць памету “пераноснае”- паэзія прыроды);
3) індывідуальна-аўтарскія (незвычайныя, свежыя, арыгінальныя, ужытыя толькі адным аўтарам і, зразумела, не пададзеныя ў слоўніках).
Для аналізу мы возьмем агульнамоўныя і індывідуальныя-аўтарскія метафары.
Агульнамоўныя або паэтычныя метафары заўсёды вобразныя, іх пераносны іншасказаны характар відавочны:
А вецер вуліцы расчысціў .
Бухматы ,пухкі снег пасыпаў,
І кулачкі засохлых лісцяў
Сціскаюць маладыя ліпы [4. І т., с.43].
Паэтычныя метафары – адзінкі мовы. Яны адзначаюцца ў слоўніках спецыяльнай паметай.
Для ўтварэння метафар самае галоўнае - новае, нечаканае ў бачанні асэнсаванні ўжо вядомых з’яў, прымет, прадметаў. Менавіта гэта дае пісьменнікам магчымасць ствараць новыя вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі праз індывідуальна–аўтарскія метафары. Гэтыя метафары ў слоўніках не адзначаюцца, і іх выкарыстанне абмяжоўваецца звычайна творчасцю аднаго пісьменніка.
... Грукоча малатарня за сялом .
З- за хмар убачыць неба немагчыма .
Жывіцай хвойнай пахне новы дом ,
І комін папірхнуўся першым дымам [4. І т., с.36].
Як правіла , індывідуальна – аўтарскія метафары з’яўляюцца своеасаблівымі кантэкстуальнымі сінонімамі і ўтвараюцца на базе папярэдняга параўнання .
У многіх іншых паэтычных творах Р. Барадуліна нельга не адчуць імкнення выйсці з кола прывычных асацыяцый, пашырыць дыяпазон сваіх тропаў , сваіх вобразных сродкаў шляхам нечаканага супастаўлення, параўнання прадметаў і з’яў, вельмі далёкіх, розных як тэматычна, так і стылістычна. Гэта сведчыць аб незвычальнай назіральнасці аўтара, амаль парадаксальнасці асацыяцый.
Апісанне метафар будуецца на часцінах мовы (метафара – назоўнік, метафара – прыметнік, метафара – дзеяслоў). У межах часціны мовы ў аснову сістэматызацыі метафарызуемых слоў пакладзены семантычныя прыметы, якія абапіраюцца на прамыя значэнні слоў. Так назоўнік, перш за ўсё, дыферэнцыруецца па прымеце адушаўлённасці- неадушаўленнасці, затым на аснове прадметна – лагічнай агульнасці аб’ядноўваюцца ў тэматычныя групы.
У прыметніках аб‘яднанне слоў звязана з падзелам на якасныя і адносныя прыметнікі. У сферы дзеясловаў слова класіфікуецца на лексіка –семантычныя групы . Ва ўсіх выпадках аб’ектам даследавання выступаюць сэнсавыя групы.
Знешняе несупадзенне асноў класіфікацыі выцякае з асаблівасцей часцін мовы як розных лексіка – семантычных разрадаў . Аналіз метафар у межах кожнай часціны мовы будуецца з улікам асаблівасцей гэтай лексіка – граматычнай катэгорыі.
Увогуле, патрэбна адзначыць, што з вышэй названых часцін мовы, у пераважнай большасці метафарызуецца дзеяслоў. Дзеяслоўная метафара з’яўляецца яркім вобразна – экспрэсіўным сродкам і выконвае важную мастацка – выяўленчую функцыю, выдзяляе найбольш адметную і характэрную прыкмету ў характарыстыцы персанажаў, паэтызуе прыроду, адлюстроўвае ўнутраны стан герояў, выступае як сродак моўнай характарыстыкі герояў .
Драч крычыць у густым тумане ,
Быццам хто яго, дурня, рэжа
Я прыслухаўся – праз мяне
Прарасла Белавежа .
Аплялі мяне карані –
Працавітыя вязні зялёныя .
Ты галіну адну крані –
Пушча ўся у ва мне занывае [ 4.І т ., с.102].
Значна радзей у якасці метафар выступаюць назоўнікі. Матэрыял іменных элементаў метафарычных спалучэнняў прадстаўлены лексемамі, якія з’яўляюцца асноўнымі ( метафарызуемымі ) кампанентамі метафар .
З – пад нахмураных броваў
даспелага жыта
палыхае блакіт азёр [4. І т. ,с. 221];
Урал гасцінным рускім волатам
Ручнік чыгункі раскаціў [4. І т., с.37];
Пагоднай сенакоснаю парой ,
Нагружаны бухматымі вазамі ,
Зялёнай хмарай сунецца паром [4. І т., с.80 ].
Ствараючы мастацкі вобраз, выкарыстоўваючы метафарычна той ці іншы элемент разглядаемай лексемы, аўтар абапіраецца на ўвесь сэнсавы патэнцыял дадзенага слова ў агульнанароднай літаратурнай мове. Метафарычны перанос можа базіравацца як на вядучых, дадатковых і нават патэнцыяльныхсемах асноўнага значэння, што найбольш распаўсюджана,так і на семантыцы прадуктыўна – намінатыўных і пераносных значэнняў .
Мэтай метафарызацыі служаць і выкарыстаныя ў метафарычных словазлучэннях прыметнікі ( ўтвораныя на іх базе прыслоўі ) , ужывання якіх не ўласціва з дадзеным словам у яго агульнамоўных значэннях.
Чарот у кольцах ледзяных
Шапоча пра вясновы вечар...
Замоўкне свіст віхураў злых ,
Туман атуліць зябка плечы [4. І т., с.32];
Вогнішча ў лузе даходзіць дымліва ,
Золь сарамлівы праймае [ 4.І т., с.377].
У якасці метафар часта выкарыстоўваюцца складаныя прыметнікі, з дапамогай якіх паэт умее стварыць сакавіты малюнак. Складаныя прыметнікі ўжываюцца для характарыстыкі самых разнастайных прадметаў і з’яў рэчаіснасці , людзей:
Ды раптам развідніць
Замжэлы змрок ,
Спатнелы і таўстагубы ,
Як негр , што з паўднёвых штатаў уцёк ,
Усмешкаю белазубай [4.І т., с.205];