Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗМЕСТ барад.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
212.99 Кб
Скачать

3 Лексіка-семантычныя сродкі стварэння вобразнасці ў творчасці р. Барадуліна

У складзе адзінага цэлага, якім з’яўляецца мастацкі твор, словы і выразы атрымліваюць новыя экспрэсіўныя адценні, мяняецца іх сэнсавая структура “Майстэрства пісьменніка заключаецца ў тым, каб адчуць і выявіць кантэкстуальныя магчымасці слова, накіраваць іх спэўным стылявым кірунку, задача ж даследчыка мастацкага слова- зразумець сувязь слоў у кантэксце, вызначыць вобразна-сэнсавую іх ролю...”[5, с. 81].

У мастацкім творы слова са звычайнай простой назвай можа пераўтварыцца ў слова –вобраз і пачынае выражаць новы, не паўторны мастацкі вобраз.

Вобразнасць аспект вобразнасці – яе непаўторную сувязь з думкай, мысленнем пісьменніка – падкрэслівае А. Вярцінскі: “калі мы гаворым, ўто паэт павінен мысліць вобразаммі, што верш павінен несці пэўную думку, то мы мусім ісці далей і прызначыць, што вобразнасць непарыўна звязана з мысленнем паэта, з пафасам і ідэйным зместам верша і што зусім няправільна патрабаваць квяцістасці метафар там, дзе ёсць нешта большае, скажам, смелы асацыятыўны вобраз”[6, с. 77].

Выкарыстанне лексіка-семантычных сродкаў у мове мастацкай літаратуры падпарадкавана галоўнай задачы – стварыць мастацкі вобраз. У маўленчай тканіне твора элементы мовы, выступаючы сродкам фарміравання мастацкіх вобразоў, набываюць дадатковае эстэтычнае значэнне, эмацыяльна ўздзейнічаюць на чытача і далучаюць яго да сумеснай (разам з паэтам) творчасці. Мастацкія значэнні слова выяўляюцца ў кантэксце найперш праз тропы.

Тропы – моўныя звароты, якія грунтуюцца на пераносе найменняў, што традыцыйна называюць прадметы, з’явы, прыметы, дзеянні. Традыцыйныя і сітуацыйныя прадметныя значэнні такіх найменняў сумяшчаюцца, і такім чынам узнікае вобраз. Да тропаў належаць такія вобразныя сродкі мовы, як эпітэт, параўнанне, метафара, метанімія, сінекдаха, перыфраза, увасабленне, сімвал і інш. Разуменне спецыфікі тропаў у творчасці кожнага пісьменніка вельмі важна для таго, каб выявіць характар яго вобразнага мыслення, індывідуальныя асаблівасці яго стылю.

Метафара (ад грэч. Меtaphora - ужыванне слова ці вобраза ў пераносным значэнні праз супастаўленне пэўнай з’явы ці прадмета з іншай з’явай ці прадметам на аснове агульных для іх адзнак і ўласцівасцей [5, с. 104]. Паводле Арыстоцеля, метафара – гэта “перанясенне імені з роду на від, ці з віду на род, ці з віду на від, ці па аналогіі”[2, с 89]. Больш сціслае азначэнне метафары, у якім адлюстравана яе сутнасць, даў А. К. Юрэвіч: “Метафара слова або выраз, ужытая з пераносным значэннем на аснове падабенства, аналогіі”[6, с. 90].

“Метафара – семантычная з’ява, якая абумоўлена наслаеннем дадатковага сэнсу на першаснае значэнне слова ці словазлучэння ў кантэксце”[7, с .105] .

Усе гэтыя азначэнні ў большай або меншай меры поўна раскрываюць сутнасць метафары як тропа. Метафара блізкая да параўнання. Многія даследчыкі гавораць, што ў аснове метафары ляжыць параўнанне Метафара звычайна пераўтварраецца ў параўнанне пры дапамозе слоў нібы, як, быццам. Яна ўжываецца ў бытавой мове (ідзе дождж, сонца смяецца) і настолькі ўкаранілася ў сферы людзей, што калі б яна раптам знікла, усе перасталі б разумець адзін аднаго. Без метафары мова была б асуджана на бясконцае стварэнне ўсё новых і новых слоў, а гэта абцяжарыла б чалавечную памяць неймаверным грузам.

Але асноўная сфера ўжывання метафары – гэта літаратурная мова, паэзія. Вылучаюць простыя метафары, якія складаюцца з аднаго слова ці выраза, і разгорнутыя , якія ахопліваюць вялікую частку або ўвесь твор.

Добры моўны густ, непаўторнасць выкарастанай метафары характэрны для многіх вершаў Р. Барадуліна. Вельмі часта паэтычны вобразны сэнс метафарычнага словазлучэння зразумелы толькі ў кантэксце ўсяго верша:

Адвячорак красавіка,

Як кузаў грузавіка,

З верхам

напоўнены гукамі,

Красавік яшчэ на далоне хукае.

Ціша,

Як тая падкова гулкая,

Што заляцела ў стаенніка

З капыта

І па бруку коціцца,

Аж рэха выгуквае:

-Лю-ба-та...

Зайшліся лапкі ў вярбовых коцікаў.

Студэнткі

Трымаюць

пад пахамі папкі,

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]