
Уводзіны
“Паэт на сваім шляху павінен пакідаць
не доказы, а сляды. Толькі сляды
прыцягальныя”[1, с.594].
Рэнэ Шар
Талент Рыгора Барадуліна – адзін з самых значных і самабытных у сучаснай беларускай паэзіі. Рост яго адбыўся ў сярэдзіне 80-х гадоў – калі быў праграмна адшуканы “пункт” прыкладання ўнутрана выспелай творчай моцы. У аснове заставалася тая ж, барадулінская, свежасць лексічна- вобразнага маўлення, светаўспрымання, але прыкметна пашырэла і пазмястоўнела яго ракурснае бачанне свету народнага жыцця, кроўных першазадач нацыі, праблем яе Адраджэння яшчэ на адным эпахальным колазвароце веку (усталяванне дзяржаўнай незалежнасці, вяртанне да гістарычнай памяці, да “нерушы” мовы). Р. Барадулін становіцца не толькі вострапалемічным абаронцам духоўных скарбаў, але і іх дасканалым перастваральнікам, майстрам –чарадзеем, слова якога шчодра чэрпае з – пад паганска – язычніцкіх каранёў, набывае магічную сілу ўздзеяння, якой, пасля Купалы, бадай, яшчэ не ведала беларуская паэзія.
Р.Барадулін шырока прызнаны як “кароль” метафары, згушчана – вобразнага мыслення. Яго метафарызм шырока развіўся, вядома, з самой прыроды таленту. Але яго вобразатворчасці паспрыялі творчыя пошукі паэтаў з іншых савецкіх рэспублік. Парывістае дыханне вобразнай стыхіі настолькі моцна ахапіла брацкія мацерыкі паэзіі, што Барадулін, таленту якога імпанавалі гэтыя зрухі ў паэтыцы, зачароўваўся, па яго прызнанню, наватарскай смеласцю многіх яркіх дараванняў : “ па чарзе захаплялі і гэтым самым патрабавалі пэўнага пераймання” А. Вазнясенскі, Я. Еўтушэнка, Э. Межэлайціс, Л. Мартынаў, Б. Слуцкі, Б. Акуджава, О. Вацыеціс [1, с. 46]. Так атрымалася, што ўсе яны, кажучы словамі Барадуліна, аказаліся “адной вяроўчынай павязаны”.
Р.Барадулін звяртае ўвагу ў слове на ўсе: і на яго гукавую аформленасць, і на спалучальнасць з іншымі словамі, і на спалучальнасць галоўнай часткі слова-кораня з іншымі афіксамі. Улічваючы ўсе гэта, ён стварае выдатныя вобразы, якія ўзбагачаюць нашу літаратуру. І нельга не пагадзіцца з І. Максімовічам, які гаворыць: “ Прыкладам таго, як беларускае слова рэалізуе сваю шматмернасць і глыбіню, як гібка і паўнакроўна абмалеўвае інтэлектуальны бок вобраза, як рэчыўная канкрэтыка зрастаецца з асацыятыўнай абстрагаванай думкай, можа служыць паэзія Рыгора Барадуліна” [1, с.55].
Без тонкага адчування гукавых асаблівасцей сваей мовы паэту цяжка ды, бадай, і немагчыма было б дабіцца неабходнага ўздзеяння на чытача, выклікаць павышаную ўвагу да мастацкага слова. Мастак слова, аднак, не проста карыстаецца гукапісам як прыемам уздзеяння на чытачоў, ён у творчым працэсе сам так бачыць, так думае, так адчувае, таму і ўспамінаюцца, падбіраюцца словы адпаведнага сэнсу, гучання.
У паэтычных тэкстах высокага класа гукавыя і зрокавыя вобразы заўседы выступаюць вобразамі спецыфічнымі - моўнымі. Усё, з дапамогай чаго ствараецца паэтычны вобраз, павінна нешта намалявана або агучана. Свет вобраза складаецца, як слушна лічыць паэтыка, з двух радоў - прадметных значэнняў і інтэлектуальных каштоўнасцей” [2, с. 87]. Галоўны сакрэт вобразнай моцы твора ў еднасці гэтых радоў - прадметна-гукавога з інтэлектуальна-ацэначным.
У Р.Барадуліна самыя звычайныя “бязвобразныя” словы робяць шмат для павышэння мастацкіх вартасцей паэзіі. Ствараючы слоўны вобраз, паэт улічвае і гучанне слова, і яго граматычную аформленасць, і рытм фразы, нават усяго твора ў цэлым.
У жывым маўленні пастаянна дзейнічаюць “законы нараджэння і адмірання”: адны моўныя факты адыходзяць у пасіўны запас, другія з’яўляюцца, каб засведчыць новыя рэаліі культурнага, навуковага і грамадскага жыцця. Гэты надзвычай актыўны працэс словатворчасці патрабуе ўмелага, дбайнага рэгулявання, каб новы лексіка-фразеалагічны матэрыял арганічна ўпісаўся ў моўную сістэму.
Ад слоўнікавага запасу беларускай мовы залежыць багацце аўтарскай паэтычнай мовы, выкарыстанне новаўтвораных лексем побач з агульнаўжывальнымі сведчыць пра багацце і невычэрпныя словаўтваральныя магчымасці сучаснай беларускай мовы. Менавіта таму пісьменнік адказны за кожнае слова ў сваім творы. Відавочнымі становяцца пошукі і знаходкі незвычайных па сваім утварэнні слоў, якія надзвычай эмацыянальна, вобразна раскрываюць задуму мастака.
Можна знайсці мноства прыкладаў творчай смеласці да слова ў Р.Барадуліна. Трэба адзначыць, што некаторыя паэтычныя асацыяцыі будуюцца нават на змяненні паняццяў, і дзякуючы гэтаму прыёму ў радку з’ўляецца незвычайнае, новае слова.
Аб’ектам мастацкай літаратуры могуць быць самыя разнастайныя з’явы і прадметы нашага жыцця, любая галіна дзейнасці чалавека, розныя праяўленні яго ўнутранага жыцця. Тэматычнае багацце мастацкай літаратуры патрабуе разнастайнасці і багацця выяўленых сродкаў. У мастацкім творы выкарыстоўваюцца ўсе пласты агульнанароднай лексікі, сродкі ўсіх моўных узроўняў, стыляў. Аднак “рознастылевасць”, абумоўленая тэматыкай твора, суаднесенасцю яго з пэўным гістарычным часам, не ўспрымаецца як выпадковасць. Усе моўныя сродкі сапраўднага мастацкага твора зліваюцца ў адзін стыль, падпарадкаваны задуме аўтара.
Мэта даследавання: вызначыць разнастайныя моўныя сродкі стварэння вобразнасці ў творчасці Р. Барадуліна.
У дадзенай курсавой рабоце мы разгледзім разнастайныя моўныя сродкі стварэння вобразнасці ў творчасці Р. Барадуліна.
Таму можна вылучыць наступныя задачы нашай работы:
Выявіць найбольш актыўныя моўныя сродкі стварэння вобранасці ў паэзіі Р. Барадуліна;
Прааналізаваць гукавыя, лексіка-семантычныя сродкі стварэння вобразнасці;
Вызначыць стылістычную ролю адназначных сродкаў у паэтычным кантэксце.
Крыніцай даследавання паслужыў збор твораў Р. Барадуліна ў
2-х тамах, выдадзены ў 1984 годзе.
1 ВОБРАЗНА-ВЫЯЎЛЕНЧЫЯ СРОДКІ МОВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ Р. БАРАДУЛІНА
Многія творцы ідуць у літаратуру, доўга шукаючы свой уласны шлях, доўга раздумваючы над тым, як пачаць размову са сваім чытачом. З’яўляюцца іх першыя няўдалыя пробы пяра, потым больш дасканалыя творы. Так, крок за крокам, яны адкрываюць нам свой унутраны свет. Мы пачынаем разумець іх.
Рыгор Барадулін прыйшоў у літаратуру нечакана. Але яго адразу прынялі і зразумелі. З першых радкоў яго вершы ўражваюць шчырасцю і прастатой. І невыпадкова гавораць, што амаль кожны яго радок, кожны верш так і хочацца разабраць на цытаты. Як піша Зарлен Бечык “гэта тлумачыцца апрача ўсяго, і акрэсленасцю таленту, моцныя і слабыя бакі якога добра відочныя, “цытатныя”, бо кожная часцінка агульнай вершаванай будовы мае ў Барадуліна вялікае самастойнае значэнне” [2,с.165].
Зараз выйшла ўжо шмат зборнікаў сталага паэта, якога адрознівае ад іншых адметны светапогляд, арыгінальнае бачанне і ўспрыняцце рэчаіснасці. Яго імя вельмі многа значыць у сучаснай беларускай паэзіі. У Барадуліна – зараз заслужана ўзнагароджанага званнем народнага паэта - дзесяткі кніг арыгінальных вершаў і перакладаў. Ён заўсёды ў пошуку. Але з самага пачатку сваёй літаратурнай творчасці Р.Барадулін вызначыўся як паэт самабытнага, арыгінальнага стылю.
Трэба сказаць, што развіццё паэта ішло натуральным чынам - ад кнігі да кнігі. Яго паэзія ўсё больш удасканальвалася, узнікалі новыя героі. Аднак, калі пачынаюць чытаць любімыя яго радкі, адразу можна вызначыць, каму яны належаць.
У чым жа сакрэт такой непаўторнасці і самабытнасці?
Можа, таму, што яму ў высокай ступені ўласціва цікавасць да слова. Як творца, ён абыходзіцца з ім лёгка і свабодна. Р. Барадулін умее падмеціць усе дэталі да драбніц, і потым яго асацыяцыі, увасобленыя ў мастацкім слове, паўстаюць перад намі настолькі нечакана, што прыходзіцца толькі здзіўляцца яго вынаходлівасці.
“ Малюючы галіну, трэба чуць, як свішча вецер,”- гавораць японцы Р.Барадуліну. Гэта ісціна, мяркуючы па ўсім, добра вядома і мова для яго- факт эстэтычнага ўсведамлення жыцця. Верш у яго ўяўленні не існуе па-за мовай, гукам, вобразам, рытмам, інтанацыяй і іншымі кампанентамі мастацкай творчасці, і галоўным звяном гэтых сувязей з’яўляецца слова.
Гэты паэт умее шанаваць слова, вяртаць яму рэальную першароднасць гучання і сэнсу, вызваляць яго экспрэсіўную сілу” [2, с. 84].
Без тонкага адчування гукавых асаблівасцей сваёй мовы паэту цяжка ды, бадай, і немагчыма было б дабіцца неабходнага ўздзеяння на чытача, выклікаць павышаную ўвагу да мастацкага слова. Мастак слова, аднак, не проста карыстаецца гукапісам як прыемам уздзеяння на чытачоў, ён у творчым працэсе сам так бачыць, так думае, так адчувае, таму і ўспамінаюцца, падбіраюцца словы адпаведнага сэнсу, гучання.
У паэтычных тэкстах высокага класа гукавыя і зрокавыя вобразы заўседы выступаюць вобразамі спецыфічнымі - моўнымі. Усё, з дапамогай чаго ствараецца паэтычны вобраз, павінна нешта намалявана або агучана. Свет вобраза складаецца, як слушна лічыць паэтыка, з двух радоў - прадметных значэнняў і інтэлектуальных каштоўнасцей” [2, с. 106]. Галоўны сакрэт вобразнай моцы твора ў еднасці гэтых радоў - прадметна-гукавога з інтэлектуальна-ацэначным.
Думаецца, што гэтым сакрэтам у поўнай меры валодае Р. Барадулін. Яго тэксты без ваганняў можна браць у якасці ўзораў пры разглядзе руху паэтыкі беларускага верша, гукавой, пластычнай і асацыятыўнай вобразнасці. Карыснасць такіх даследаванняў бясспрэчна.
У Р.Барадуліна самыя звычайныя “бязвобразныя” словы робяць шмат для павышэння мастацкіх вартасцей паэзіі. Ствараючы слоўны вобраз, паэт улічвае і гучанне слова, і яго граматычную аформленасць, і рытм фразы, нават усяго твора ў цэлым.
У жывым маўленні пастаянна дзейнічаюць “законы нараджэння і адмірання”: адны моўныя факты адыходзяць у пасіўны запас, другія з’яўляюцца, каб засведчыць новыя рэаліі культурнага, навуковага і грамадскага жыцця. Гэты надзвычай актыўны працэс словатворчасці патрабуе ўмелага, дбайнага рэгулявання, каб новы лексіка-фразеалагічны матэрыял арганічна ўпісаўся ў моўную сістэму.
Ад слоўнікавага запасу беларускай мовы залежыць багацце аўтарскай паэтычнай мовы, выкарыстанне новаўтвораных лексем побач з агульнаўжывальнымі сведчыць пра багацце і невычэрпныя словаўтваральныя магчымасці сучаснай беларускай мовы. Менавіта таму пісьменнік адказны за кожнае слова ў сваім творы. Відавочнымі становяцца пошукі і знаходкі незвычайных па сваім утварэнні слоў, якія надзвычай эмацыянальна, вобразна раскрываюць задуму мастака.
Можна знайсці мноства прыкладаў творчай смеласці да слова ў Р.Барадуліна. Трэба адзначыць, што некаторыя паэтычныя асацыяцыі будуюцца нават на змяненні паняццяў, і дзякуючы гэтаму прыёму ў радку з’ўляецца незвычайнае, новае слова.
Гэтыя новыя словы - аказіяналізмы- адточваюць моўнае чуцце, прыцягваюць увагу да глыбінь унутранага зместу слова, калі яно створана сапраўдным майстрам.
У паэзіі Р.Барадуліна аказіяналізмы з’яўляюцца важным сродкам стварэння арыгінальнасці, самабытнасці і непаўторнасці аўтарскага стылю.
І яшчэ адны важныя моўныя сродкі стварэння вобразнасці, якія дапамагаюць раскрыццю задумы мастака, гэта тропы. Кожны пісьменнік, кожны паэт адрозніваецца як характарам тропаў, так і актыўнасцю іх ужывання.
Барадулінскі метафарызм, увесь лад вобразнага мыслення насычаны асацыяцыямі, якія бяруць пачатак з першаснага, знешняга, але вядуць у глыбіні, пераўтвараюцца ў вопыт, думку.
Іншы раз можа здацца, што вокаімгненныя рэакцыі на свет нараджаюцца ў паэта з адных толькі першых уражанняў. Але гэта не так.У аснове метафар, вобразных асацыяцый, усяго лірычнага пачуцця – аналітычная эмоцыя, якая абагульняе многія думкі і пачуцці, дашукваецца да зместу і сутнасці, а не толькі ілюструе знешні свет.
Даследчык Ківатыцкі разглядаў праблему суадносін лінгва-семантычнага і мастацкага ў паэтычным мысленні Р.Барадуліна. Ён гаворыць, што “гэта праблема ўдакладнення родавых асноў яго паэтычнага вобраза. Паэтычны погляд лірычнага героя Р.Барадуліна нібыта ўвесь замыкаецца ў слове (ён лірычны).
І ў той самы час ён заўсёды больш гэтага слова, знаходзіцца і ўнутры слова і па-за ім, за яго сэнсавай абалонкай. Вобраз у структуры лірыкі Р. Барадуліна больш за ўсе імкнецца да мнагазначнасці” [3, с. 66].
Такім чынам, Рыгор Барадулін – сапраўдны майстар-штукар у галіне словатворчасці, ён валодае зайздросным моўным чуццём, вынаходзіць адмысловыя і яркія неалагізмы. Барадувлінскія наватворы сведчаць пра арыгінальнасць аўтарскага самавыяўлення, пра пошукавы характар яго думкі, якая імкнецца адкрыць новыя сэнсы і прадэманстраваць, што праца з родным словам – цікавы творчы працэс. Р. Барадулін – творца нястомнай і разняволенай фантазіі.