Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лічэбнік !!!.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
44.02 Кб
Скачать

Практыкаванні

1. Складзіце словазлучэнні, дапасоўваючы лічэбнікі да назоўнікаў

а) (адзін, адна, адно, адны) гусь, чалавек, сані;

б) (два, дзве, абодва, абедзве, двое) суткі, дом, дзяўчына, рубель, кілаграм, інжынер, сястра, брат, долар, бот, чаравік, туфель;

в) (тры, трое) студэнт, жарабя, лазня, сотня, кураня, гектар, мужчына, сяброўка, будынак, кніга, часопіс, паляўнічы.

2. Запішыце па-беларуску.

Два города, два больших города, три воробья, две жизни, три окна, полтора столетия, оба здания, оба задания, обе сестры.

3. Спішыце, замяняючы лічбы словамі.

5 (вучань), 2 (тыдзень), 4 (чалавек), 200 (студэнт), 64 (метр), 3 (цяля), 16 (курыца), абедзве (родная сястра), 4 (летні дзень), 1 (літр), 12,5 (кіламетр), 900 (рубель), 3 (дзіця), 2 (курыца), 4 (певень).

  1. Утварыце ад колькасных лічэбнікаў парадкавыя.

1; 2; 3; 70; 100; 200; 600; 700; 800; 1000; 1001; 2003; 22000.

5. Запішыце лікі словамі.

7; 8; 11; 14; 17; 18; 31; 79; 88; 200; 500; 808; 2003; 3,4; 0,7; 0,001

6. Раскрыйце дужкі, вызначце разрад паводле значэння і марфалагічныя адзнакі лічэбнікаў.

I. І.Зіна паспешліва стала развязваць (адна) рукой клункі. 2. (Два, двое) ложкі стаялі (адзін) супраць (другі). 3. Скажы Валодзю (адно) слова, а ён табе - дваццаць. 4. Ёсць (дзве) мовы, з глыбокай, усеабдымнай красой, а мы - у сваім сучасным кацеры, - як перша-бытныя, толькі смяёмся, махаем рукамі, падміргваем, моршчымся! 5. Да (дзве) сцен не было як падступіцца - заміналі прылаўкі з разнастайнай культтавараўскай кладдзю. 6. I тады Ірка пачула, як за (два) чырвонымі ад смалы карчамі мые лапамі вушы заяц. 7. Я азірнуўся: човен быў за дзесятак метраў ад берага, а з (абодва) бакоў па беразе беглі (два) чалавекі, (адзін) бліжэй, (другі) значна далей. 8. (Абедзве, абодва) яе рукі трапілі ў яго дужую жменю. 9. На (абодва) берагах раптам разгарэлася ранішняя перастрэлка. 10. На сэрцы ў (абое) лёгка і весела.

II. 1. Раптам над ракой загарэліся (тры) (сіні) ракеты. 2. Дадому Яўген вярнуўся праз (тры) сутак. 3. А Сцяпанка, узараўшы поле Аксені і яшчэ (тры, трое) сем'ям, стаў хадзіць з ею на касьбу. 4. На (тры, трое) дарогах паспрабаваў шукаць некалі абяцаную мне вялікую будучыню і не знайшоў. 5. Сяджу на ніжняй палубе, стуліўшыся каля акна, і, стомлены (тры, трое) суткамі турысцкай беганіны, то акунаюся ў лёгкую, салодкую дрымоту, то выплываю з глыбіняў наверх. 6. Урокі Ірка робіць хутка: пайшла ў (3-і) клас, а за вайну ж пасталела, магла б пайсці і ў (4-ы), ды ў вёсцы (4-га) няма, трэба ісці аж у Камена - гэта за (пяць, пяцёра) вёрст.

7. Што ў сказах абазначае слова адзін? Пастаўце ў дужкі адпаведную лічбу: 1 - адзін прадмет, 2 - які-небудзь прадмет, 3 -значэнне часціцы толькі, 4 - аднолькавасць, 5 - стан адзіноты, 6 -адзіны, непадзельны.

  1. Ён ішоў адзін. ( )

  2. Ручайкі зліліся ў адну раку. ( )

  3. Стаяць на адным месцы. ( )

  4. Узяў адзін з падручнікаў. ( )

  5. Ад яго адны непрыемнасці. ( )

  6. Адны і тыя пытанні. ( )

  7. Прыгадаю адзін выпадак. ( )

  8. Адна жанчына казала. ( )

  9. У зале быў адзін чалавек. ( )

10.У зале адны дзеці. ( )