
- •Назоўнік
- •Лік назоўнікаў
- •Практыкаванні па тэме “Правапіс назоўнікаў”
- •Пастаўце назоўнікі, што ў дужках, у месным склоне. Вылучыце канчаткі назоўнікаў.
- •Пастаўце назоўнікі ў форму давальнага і меснага склону.
- •Пастаўце назоўнікі ў патрэбную форму, устаўце канчаткі, устаўце прапушчаныя літары.
- •Перакладзіце на беларускую мову.
- •2. Пастаўце пададзеныя ў дужках словы ў месным склоне адзіночнага ліку. Замест кропак пішыце патрэбныя літары.
- •Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.
- •6. Пастаўце назоўнікі ў форму творнага склону
- •1. Запішыце назоўнікі ў патрэбнай форме.
Перакладзіце на беларускую мову.
Медведи умеют лазить по деревьям.
По улицам нашего города ходят автобусы, тралейбусы, трамваи.
По берегам небольших рек всегда много растительности.
Ученики разошлись по классам.
По рельсам бегут поезда.
Лодка подплыла к берегу.
Мальчик подошёл к реке.
Ученицу вызвали к доске.
Машина подъехала к театру.
Директора позвали к телефону.
Растлумачце, як утвораны і што абазначаюць запісаныя ніжэй складанаскарочаныя словы. Спішыце іх, падкрэсліце асноўнае слова, вызначце род складанаскарочаных слоў.
Калгас, філфак, райвыканком, аргбюро, ЛіМ, універмаг, нафтабуд, Гомсельмаш, сценгазета, педсавет, юннат, селькор, прадмаг, райпрамкамбінат, палітінфармацыя.
Пастаўце назоўнікі ў родным склоне множнага ліку
Год, чалавек, раз, партызан, стыль, конь, мястэчка, літара, ферма, заал, вобласць, даль, рэч, грудзі, дзверы, дрожджы, імя, неба, сусед, калена, чорт, балгарын, гараджанін, жарабя, дзіця, плячо, вуха.
2. Пастаўце пададзеныя ў дужках словы ў месным склоне адзіночнага ліку. Замест кропак пішыце патрэбныя літары.
Маці — у вязаным блакітным (джэмпер), у (пярэднік) з нашытымі брыджамі, у чорнай са...інавай спадніцы. (У. П.) 2. На самым (верх) прыліпла да елкі гняздо, круглае і шэрае, як стары, вы...вілы пад застрэшкам на (дождж) і (сонца) каранёвы кошык. (I. П.) 3. Бацька з самай раніцы недзе на калгасным (двор). (У. Ш.) 4. Пасля тлум... ў цэхах, пасля шт...дзённых турбот і гул... машын блуканне з кошыкам па (лес) — найлепшы адпачынак. (I. Г.) 5. Над суровымі ялінамі ўставала на тым (бераг) сонца. (М. Л.) 6. Праплываюць па (Мухавец і Буг) параходы і буксіры. (I. Н.). 7. Па (блакітнае неба) павольна над Мінскам плывуць белыя воблачкі. (В. В.) 8. Дворнікі пад дрэўцамі на (асфальт) зм...талі пажоўклае лісце. (I. Г.) 9. Вос.нь ра...сыпала на (тратуар) пажоўклае лісце клёнаў. (Я. С.) 10. Прагныя вочы Ірыны лавілі ўсё новае і найбольш цікавае ў (спектакль). (Я. С.) 11. На (праспект) сонца многа, усмешак многа добрых і шчаслівых. (А. 3.) 12. Човен слізгаціць па (шырокае лона) Прып...ці. (К-с) 13. Густы цёплы дождж весела барабаніў у шыбы акна, па (жалезны дах) дома, глуха шумеў у мочрых вяршынях старых ліп. (А. Ш.)
Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.
1. 3 дарогі пацягнула настылай (вільгаць). (I. П.) 2. Чалавек адхіснуўся (постаць) назад. (У. П) 3. Недзе на сяле глуха бухае бубен і час ад часу у пакой залятаюць тужлівыя парыпванні баяна, прыглушаныя (адлегласць) і сценамі. (У. П.) 4. 3 якой (радасць) сустрэлі нашы людзі першыя прамяні сонца! (Я. М.) 5. I калідор, і пакой былі нашчэнт забіты (вучнёўская моладзь). (К-с) 6. Сцёпка гаварыў так проста і разумна, што яго слухалі з (вялікая цікавасць). (К-с) 7. Дымы твзных гатункаў тытуноў і папярос перавіліся, перамяішліся і цэлым воблакам звісалі пад (нізкая столь) сялянскай хаты. (К-с) 8. Імкнуў услед за (мыш) люты драпежнік тхор. (Э. С.)
6. Пастаўце назоўнікі ў форму творнага склону
Гладзь, рысь, Сібір, кроў, Петрыкаў (г.), Быкаў, Быхаў (г.), косці, далоні, восі, вочы, людзі, плечы, ваявода, калега, суддзя, Саша, Коля, верф, глыб, даль, карысць, здань, напасць, трэль.