- •Назоўнік
- •Лік назоўнікаў
- •Практыкаванні па тэме “Правапіс назоўнікаў”
- •Пастаўце назоўнікі, што ў дужках, у месным склоне. Вылучыце канчаткі назоўнікаў.
- •Пастаўце назоўнікі ў форму давальнага і меснага склону.
- •Пастаўце назоўнікі ў патрэбную форму, устаўце канчаткі, устаўце прапушчаныя літары.
- •6. Пастаўце назоўнікі ў форму творнага склону
- •Перакладзіце на беларускую мову.
- •2. Пастаўце пададзеныя ў дужках словы ў месным склоне адзіночнага ліку. Замест кропак пішыце патрэбныя літары.
- •Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.
- •1. Запішыце назоўнікі ў патрэбнай форме.
Лік назоўнікаў
Несупадзенне ліку ў беларускай і рускай мовах
Беларуская мова |
Руская мова |
толькі адзіночны лік |
множны лік |
бяліла |
белила |
змрок |
сумерки |
клопат |
хлопоты |
чарніла |
чернила |
толькі множны лік |
адзіночны лік |
ажыны |
ежевика |
дурыкі |
дурачество |
каноплі |
конопля |
чарніцы |
черника |
брусніцы |
брусника |
паводзіны |
поведение |
двайняты |
двойня |
дрыжыкі |
дрожь |
спевы |
пение |
|
адзіночны і множны лік |
грудзі |
грудь і груди |
крупы |
крупа і крупы |
дзверы |
дверь і двери |
могілкі |
кладбище і кладбища |
карункі |
кружево і кружева |
прыгаршчы |
пригоршня і пригоршни |
прысады |
аллея і аллеи |
лекі |
лекарство і лекарства |
адносіны |
отношение і отношения |
Трэба адрозніваць:
множналікавыя назоўнікі ад назоўнікаў, якія маюць абедзве лікавыя формы: жабры — жабра, буцы — буца, буклі — букля, канькі — конёк, кеглі — кегля, кеды — кед, шпаты — шпат, шпалы — шпала, шпроты — шпрот, шашка ('вытачаны кружок для гульні ў шашкі') — шашкі,
але: дрожджы, каноплі, кансервы, прыгаршчы, шахматы, шашкі ('гульня белымі і чорнымі кружкамі'), шашні, шолудзі, штаны — толькі множналікавыя назоўнікі;
назоўнікі множнага ліку ад назоўнікаў са зборным значэннем, якія маюць форму адзіночнага ліку (пёры — пер'е, бярвёны — бярвенне, прамяні — праменне).
Практыкаванні па тэме “Правапіс назоўнікаў”
Пастаўце назоўнікі, што ў дужках, у месным склоне. Вылучыце канчаткі назоўнікаў.
Ехаў на ( поезд, аўтобус, аўтамабіль, конь, алень), быў у ( лес, поле, горад, музей), дзейнічае пры (атрад, тэатр, клуб, лясніцтва), ішоў па (лісце, пясок, снег, тратуар, мост).
На (бераг) стаялі тоўстыя старыя дубы. На спакойным (луг), недалёка ад дубоў, пасвіліся статкі. Сівыя хмары неспакойна забегалі па (неба). У (лес) спяваюць дразды, лясныя жаваранкі, а на (балота) важна праходжваецца бусел. Спакойна кацілася рака і блішчала на (месяц).
Пастаўце назоўнікі ў форму давальнага і меснага склону.
Хваля, студня, лыжня, сцюжа, шаша, лодка, сустрэча, рыбка, мара, вадзіца, вопратка, конніца, фігура.
Пастаўце назоўнікі ў патрэбную форму, устаўце канчаткі, устаўце прапушчаныя літары.
Парэчкавыя берагі.
На (бераг) рэчк.. адзінока рос куст чорных парэчак. Вучні вырашылі абсадзіць парэчк… ўвесь бераг.
Калі растаў снег і па..сохла зямля, яны разам з настаўнік… Сцяпанам Тарасавічам пр….шлі на рачк… да куст…парэчак. Настаўнік зрэзаў усе аднагадовыя парасткі і пачаў вучыць дзяц…, як садзіць у зямл… чаранкі. Вучні прынеслі з дом… яшчэ многа чаранк… і пасадзілі каля рэчк…
Усё лета дзеці даглядалі свае паса…кі. І з чаранк… к восен… выраслі мален…кія кус…ікі.
