Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Назоўнік род і лік1 .docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
39.4 Кб
Скачать

Назоўнік

Род назоўнікаў

Несупадзенне роду ў беларускай і рускай мовах

Беларуская мова

Руская мова

Беларуская мова

Руская мова

мужчынскі род

 

мужчынскі род

 

абаранак

баранка (ж.)

туфель

туфля (ж.)

ахапак

охапка (ж.)

цень

тень (ж.)

боль

боль (ж.)

иуд

чудо (н.)

валяр'ян

валерьяна (ж.)

цэп

цепь (ж.)

вопіс

опись (ж.)

цяжар

тяжесть (ж.)

вусень

гусеница (ж.)

фалыш

фальшь (ж.)

галош, галёш

калоша (ж.)

шаль

шаль (ж.)

гар

гарь (ж.)

шчупак

щука (ж.)

гармонік

гармонь (ж.)

шынель

шинель (ж.)

гваздзік (кветка)

гвоздика (ж.)

юхт

юфть (ж.)

давер

доверие (н.)

яблык

яблоко (н.)

дроб

дробь (ж.)

жаночы род

 

дышаль

дышло (и.)

округа

округ (м.)

жаль

жалость (ж.)

апенька

опёнок (м.)

жывапіс

живопись (ж.)

бездараж

бездорожье (н.)

запіс

запись (ж.)

бронха

бронх (м.)

зараснік

заросль (ж.)

бялізна

бельё (н.)

зыб

зыбь (ж.)

гаворка

говор (м.)

відэлец

вилка (ж.)

гліцэрына

глицерин (м.)

копыт

копыто (п.)

гонта

гонт (м.)

крадзеж

кража (ж.)

гусь

гусь (м.)

лесастэп

лесостепь (ж.)

кава

кофе (м.)

летапіс

летопись (ж.)

какава

какао (н.)

мазоль

мозоль (ж.)

камода

комод (м.)

медаль

медаль (ж.)

кафля

кафель (м.)

надпіс

надпись (ж.)

мачала

мочало (н.)

накіп

накипь (ж.)

подлога

пол (м.)

насып

насыпь (ж.)

пара

пар (м.)

нябыт

небытие (н.)

півоня

пион (м.)

палын

полынь (ж.)

протока

проток (м.)

пачак

пачка (ж.)

столь

потолок (м.)

подпіс

подпись (ж.)

табака

табак (м.)

перапіс

перепись (ж.)

ухаба

ухаб (м.)

плеш

плешь (ж.)

цыкорыя

цикорий (м.р.)

поступ

поступь (ж.)

шафа

шкаф (м.)

посуд

посуда (ж.)

шаша

шоссе (н.)

продаж

продажа (ж.)

ніякі род

 

прыбытак

прибыль (ж.)

бацвінне

ботва (ж.)

пыл

пыль (ж.)

блізня

близнец (м.)

рамонак

ромашка (ж.)

брыво

бровь (ж.)

россып

россыпь (ж.)

жазло

жезл (м.)

рукапіс

рукопись (ж.)

жыццё

жизнь (ж.)

сабака

собака (ж.)

покрыва

покров (м.)

сажань

сажень (ж.)

святло

свет (м.)

спрыт

прыть (ж.)

сило

силок (м.)

сродак

средство (н.)

сцябло

стебель (м.)

струмень

струя (ж.)

шво

шов (м.)

стэп

степь (ж.)

шчаўе

щавель (м.)

Род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання

1. Да мужчынскага роду адносяцца адушаўлёныя назоўнікі (назвы асоб мужчынскага полу, назвы жывых істот), акрамя:

  • слоў-выключэнняў: цэцэ (муха) — ж. р., івасі (рыба) — ж. р.;

  • слова калібры (можа быць вызначана і мужчынскага, і жаночага роду).

2. Да ніякага роду адносяцца неадушаўлёныя назоўнікі, акрамя:

  • слоў-выключэнняў жаночага роду: авеню (вуліца), кальрабі (капуста), браколі (капуста), цунамі (хваля), салямі (каўбаса); назваў моў: хіндзі, пуш­ту, урду, фіджы, панджабі, сіндхі;

  • слоў-выключэнняў мужчынскага роду: карт-бланш, гран-пры (узнагарода), бры (сыр), сулугуні (сыр), прока (вецер), тарнада (вецер);

  • слова пенальці (можа быць вызначана і мужчынскага, і ніякага роду).

3. Да жаночага роду належаць назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу: мадам, міс, місіс, пані, фрау, фрэйлін.

Род абрэвіятур (складанаскарочаных слоў)

  1. У нескланяльных абрэвіятурах род вызначаецца па апорным слове: НАЛ (Нацыянальная акадэмія навук) — ж. р., ТБМ (Таварыства беларускай мовы) — н. р., БрДУ (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт) м. p.

  2. У скланяльных абрэвіятурах род вызначаецца па граматычнай структуры слова (па канчатках), прычым скланяльныя выдзяляюцца толькі сярод складовых і гукавых абрэвіятур на зычны. Усе яны належаць да мужчынскага роду: ЛіМ, ЦУМ, МАЗ, ВАК, БАМ, ЖЭК, БелАЗ, СНЩ, КАМАЗ, загс, нэп, завуч, прафкам, калгас, саўгас, лясгас, рыбгас, леспрамгас, філфак.

Трэба памятаць:

  1. Словы стараста, старшыня, старшына, тамада, суддзя, музыка, ваявода, слуга, служака, творца, юнга і г.д.мужчынскага роду.

  2. Словы служка, сведка, калега, калека, ханжа, ляўша, размазня, скупянда і да т. п. — агульнага роду.

  3. Словы тыпу архітэктар, адміністратар, вадзіцель, менеджар, адвакат, астраном, агент, акадэмік, герой, геолог, дырыжор, кандуктар, канструктар, касманаўт, лаўрэат, мадэльер, педагог, праграміст,рэдактар, філосаф і інш. — толькі мужчынскага роду, хоць могуць абазначаць і асоб жаночага полу (кампетэнтны архітэктор Алена Зуёнак прапанавала).

  4. Назвы маладых істот у беларускай мове маюць ніякі род (гусяня, кураня, кацяня, ваверчаня, медзведзяня, жарабя), а ў рускай мове — мужчынскі род (гусёнок, курёнок, котёнок, бельчонок, медвежонок, жеребёнок).

Паводле даведнікаў, некаторыя назоўнікі беларускай мовы характарызуюцца родавай варыянтнасцю Да іх адносяцца:

  • скланяльныя назоўнікі мужчынскага і жаночага роду з рознымі канчаткамі (бярлог і бярлога, клавіш і клавіша, зал і зала, тополь і таполя, замш і замша, гамёлак і гамёлка, зажор і зажора, мангуст і мангуста, подмен і подмена, перыфраз і перыфраза, плёс і плёса, прастор і простора, прышчэп і прышчэпа, разлог і разлога, рэпрыз і рэпрыза, салат і салата, санаторый і санаторыя, сахарын \ сахарына), мужчынскага і ніякага роду (каромысел і коромысла);

  • скланяльныя назоўнікі мужчынскага і жаночага роду з аднолькавымі канчаткамі (неруш);

• нескланяльныя назоўнікі мужчынскага і жаночага роду (калібры), муж­чынскага і ніякага роду (пенальці).