
- •Навука як від пазнання і як феномен культуры.
- •2. Структура навукі.
- •3. Праблема навуковага метаду. Паняцце метадалогіі і методыкі.
- •4. Паняцце прыроды. Прыродазнаўства як тэарэтычнае дачыненне чалавека да прыроды.
- •5. Прыродазнаўства ў сістэме навуковых ведаў. Праблема суадносінаў прыродазнаўчых і гуманітарных навук.
- •6. Прыродазнаўства і філасофія.
- •7. Прыродазнаўства і матэматыка.
- •8. Прыродазнаўства і тэхніка. Паняцце тэхнанавукі.
- •9. Асноўныя паняцці сістэмалогіі і кібернетыкі і іх значэнне для вывучэння прыродных з’яў.
- •11. Агульная характарыстыка асноўных прыродазнаўчых дысцыплін
- •12. Гістарычная дынаміка навукі: асноўныя падыходы і праблемы
- •13. Гістарычнае станаўленне навукі сучаснага тыпу: асноўныя этапы і іх асаблівасці.
- •14. Гістарычнае станаўленне фізікі і касмалогіі сучаснага тыпу
- •15. Гістарычнае станаўленне хіміі сучаснага тыпу
- •16. Гістарычнае станаўленне біялогіі сучаснага тыпу
- •18. Класічнае прыродазнаўства як першая форма навукі сучаснага тыпу.
- •19. Класічная механіка і яе гістарычнае значэнне
- •20. Асноўныя характарыстыкі ньютанаўскай касмалогіі.
- •21. Праблемы тэрмадынамікі: гістарычныя , тэарэтычныя і філасофскія аспекты.
- •22. Развіццё ўяўленняў аб святле ў XVII- XIX стагоддзях.
- •23. Класічная электрадынаміка
- •24. Рэвалюцыйныя адкрыцці ў галіне хімічных ведаў у хіх стагоддзі.
- •25.Рэвалюцыйныя біялагічныя адкрыцці ў хіх стагоддзі і іх светапогляднае значэнне.
- •26. Крызіс класічнага прыродазнаўства
- •27. Рэвалюцыя ў фізіцы пачатку хх стагоддзя: станаўленне рэлятывісцкай фізікі.
- •28. Усеагульная тэорыя адноснасці і яе значэнне ў кантэксце фармавання асноў сучаснай касмалогіі.
- •29. Рэвалюцыя ў фізіцы пачатку хх стагоддзя: станаўленне квантавай фізікі.
- •30. Праблема ўзаемадачыненняў квантавай і рэлятывісцкай фізікі.
- •31. Рэвалюцыйнае значэнне квантавай фізікі для развіцця сучаснай хіміі.
- •32. Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Эвалюцыйная біялогія ў другой палове хх – напачатку ххі стст.
- •33. Агульныя характарыстыкі сучаснага прыродазнаўства.
- •34. Тэорыя Вялікага Выбуху як Стандартная мадэль сучаснай касмалогіі.
- •36. Дасягненні і праблемы сучаснай планеталогіі.
- •38. Праблема грунтоўных сусветных канстант. Антропны прынцып і яго філасофска-эстэтычны сэнс.
- •39. Развіццё квантавай фізікі ў XX стагоддзі.
- •40. Сучасныя ўяўленні аб будове матэрыі.Стандартная мадэль – сучасная тэорыя элементарных часцінак
- •41. Сучасныя фізічныя ўяўленні аб прасторы і часе.
- •42. Законы захавання і законы сіметрыі і іх інтэрпрэтацыя ў сучаснай фізіцы.
- •46. Сучасныя ўяуленні аб паходжанні жыцця на Зямлі.
- •48. Сучасныя ўяўленні аб сістэмна-структурнай арганізацыі жывога.
- •49. Генетыка: сучасны стан і перспектывы даследаванняў.
- •50. Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Эвалюцыйная біялогія ў другой палове хх – напачатку ххі стст.
- •51. Вывучэнне біясферы і яе эвалюцыя.
- •Эволюция биосферы
- •53.Біяэтыка як міждысцыплінарная галіна пазнання.
- •54. Чалавек як прадмет прыродазнаўчага пазнання. Інтэгратыўныя тэндэнцыі ў вывучэнні чалавека.
- •55. Месца сацыябіялогіі і эталогіі ў вывучэнні чалавека.
- •56.Дасягненні і праблемы сучаснай нейрафізіялогіі. Псіхафізіялагіяная праблема ў сучаснай навуцы.
- •57. Праблема антрапагенезу і яе прыродазнаўчыя аспекты
- •58. Сінергетыка і пошукагульных механізмаўразвмцця прыроды і грамадства.
- •60. Перспектывы прыродазнаўства ў 21 стагоддзі.
18. Класічнае прыродазнаўства як першая форма навукі сучаснага тыпу.
Выраз “навука сучаснага тыпу”, які неаднаразова ўжываўся ў дадзеным дапаможніку, абазначае тут навуку XVII-XXI cтагоддзяў. Яе галоўная мэта – выяўленне іманентных рэчаіснасці прычынна-выніковых сувязяў. Сродкамі для дасягнення дадзенай мэты ў яе абсягу з’яўляюцца эксперыменты, назіранні, тэарэтычныя абагульненні, матэматычныя гіпотэзы, якія сталым чынам узаемадзейнічаюць паміж сабой. Адмысловае месца ў метадалагічным арсенале навукі сучаснага тыпу належыць матэматычным, колькасным метадам, так што ступень авалодання гэтымі метадамі фігуруе ў ёй як крытэрый узроўню развіцця той ці іншай навуковай дысцыпліны. Грунтоўнай яе характарыстыкай з’яўляецца таксама істотная, непарыўная сувязь з практыкай, якая паглыблялася з кожным крокам наперад у яе развіцці.
Першы этап гістарычнай эвалюцыі навуковага пазнання сучаснага тыпу доўжыўся ад ХVII да мяжы ХІХ і ХХ стст. Навуцы гэтага часу дадаецца, як правіла, эпітэт “класічная”. У класічным прыродазнаўстве прыярытэтнае становішча належала механіцы і звязанаму з ёй механічнаму светабачанню: менавіта механіка задавала ўласцівыя яму кагнітыўныя стандарты. Як указвалася вышэй (1.7), дамінаванне механіцызму мела свае культурныя перадумовы і са свайго боку ўплывала на культурныя працэсы, абумоўліваючы ўзнікненне адпаведных яму тэндэнцый і разам з тым выклікаючы да жыцця інтэнсіўны пошук сваіх альтэрнатыў.
Сярод істотных характарыстык класічнага прыродазнаўства неабходна вылучыць найперш той момант, што яно адцягвалася ад уплыву суб’екта навуковага пазнання на аб’ект. Ягонаму кагнітыўнаму ідэалу адпавядала апісанне і тлумачэнне “аб’екта ў ім самім без указання на сродкі яго даследавання”. Гэты “рэалістычны” аспект класічнай навукі, аднак, можа разглядацца як ідэалізацыя пры параўнанні яе з навукай сучаснай, для якой характэрна “патрабаванне выразнай фіксацыі ўзаемадзеяння аб’екта са сродкамі назірання і ўлік асаблівасцяў сродкаў назірання пры апісанні аб’екта”.
Спецыфіка класічнага прыродазнаўства ў дачыненні да сучаснай навукі выразна выяўляецца таксама ва ўласцівай яму канцэпцыі строгай, адназначнай прычыннасці. Фактычнай яе асновай з’яўляецца механіка, дынаміка, яе грунтоўнае ўяўленне пра сілу. Прычына і вынік выступаюць тут як выразна акрэсленыя, знешнія адзін да аднаго феномены. Іх сувязь таксама мае выразны, відавочны характар, яна можа быць проста і лёгка адноўленая эксперыментальным шляхам. Акрамя таго, каўзальнае дачыненне выяўляе фундаментальны колькасны аспект і таму перадаецца праз функцыянальную матэматычную залежнасць.
Такім чынам, класічнае прыродазнаўства з’яўляецца гістарычна першай формай прыродазнаўчых ведаў сучаснага тыпу. Яго храналагічныя межы – XVII – канец ХІХ стст. У якасці навукі-лідара ў ім выступае фізіка і найперш – механіка. Класічнае прыродазнаўства характарызуецца строгім аб’ектывізмам, яно адцягвалася ад уплыву суб’екта навуковага пазнання на яго аб’ект. Істотнай яго характарыстыкай з’яўляецца таксама дэтэрміністычнае светабачанне, разгляд прыродных з’яў і працэсаў у кантэксце строгіх, адназначных прычынна-выніковых сувязяў.