
- •Навука як від пазнання і як феномен культуры.
- •2. Структура навукі.
- •3. Праблема навуковага метаду. Паняцце метадалогіі і методыкі.
- •4. Паняцце прыроды. Прыродазнаўства як тэарэтычнае дачыненне чалавека да прыроды.
- •5. Прыродазнаўства ў сістэме навуковых ведаў. Праблема суадносінаў прыродазнаўчых і гуманітарных навук.
- •6. Прыродазнаўства і філасофія.
- •7. Прыродазнаўства і матэматыка.
- •8. Прыродазнаўства і тэхніка. Паняцце тэхнанавукі.
- •9. Асноўныя паняцці сістэмалогіі і кібернетыкі і іх значэнне для вывучэння прыродных з’яў.
- •11. Агульная характарыстыка асноўных прыродазнаўчых дысцыплін
- •12. Гістарычная дынаміка навукі: асноўныя падыходы і праблемы
- •13. Гістарычнае станаўленне навукі сучаснага тыпу: асноўныя этапы і іх асаблівасці.
- •14. Гістарычнае станаўленне фізікі і касмалогіі сучаснага тыпу
- •15. Гістарычнае станаўленне хіміі сучаснага тыпу
- •16. Гістарычнае станаўленне біялогіі сучаснага тыпу
- •18. Класічнае прыродазнаўства як першая форма навукі сучаснага тыпу.
- •19. Класічная механіка і яе гістарычнае значэнне
- •20. Асноўныя характарыстыкі ньютанаўскай касмалогіі.
- •21. Праблемы тэрмадынамікі: гістарычныя , тэарэтычныя і філасофскія аспекты.
- •22. Развіццё ўяўленняў аб святле ў XVII- XIX стагоддзях.
- •23. Класічная электрадынаміка
- •24. Рэвалюцыйныя адкрыцці ў галіне хімічных ведаў у хіх стагоддзі.
- •25.Рэвалюцыйныя біялагічныя адкрыцці ў хіх стагоддзі і іх светапогляднае значэнне.
- •26. Крызіс класічнага прыродазнаўства
- •27. Рэвалюцыя ў фізіцы пачатку хх стагоддзя: станаўленне рэлятывісцкай фізікі.
- •28. Усеагульная тэорыя адноснасці і яе значэнне ў кантэксце фармавання асноў сучаснай касмалогіі.
- •29. Рэвалюцыя ў фізіцы пачатку хх стагоддзя: станаўленне квантавай фізікі.
- •30. Праблема ўзаемадачыненняў квантавай і рэлятывісцкай фізікі.
- •31. Рэвалюцыйнае значэнне квантавай фізікі для развіцця сучаснай хіміі.
- •32. Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Эвалюцыйная біялогія ў другой палове хх – напачатку ххі стст.
- •33. Агульныя характарыстыкі сучаснага прыродазнаўства.
- •34. Тэорыя Вялікага Выбуху як Стандартная мадэль сучаснай касмалогіі.
- •36. Дасягненні і праблемы сучаснай планеталогіі.
- •38. Праблема грунтоўных сусветных канстант. Антропны прынцып і яго філасофска-эстэтычны сэнс.
- •39. Развіццё квантавай фізікі ў XX стагоддзі.
- •40. Сучасныя ўяўленні аб будове матэрыі.Стандартная мадэль – сучасная тэорыя элементарных часцінак
- •41. Сучасныя фізічныя ўяўленні аб прасторы і часе.
- •42. Законы захавання і законы сіметрыі і іх інтэрпрэтацыя ў сучаснай фізіцы.
- •46. Сучасныя ўяуленні аб паходжанні жыцця на Зямлі.
- •48. Сучасныя ўяўленні аб сістэмна-структурнай арганізацыі жывога.
- •49. Генетыка: сучасны стан і перспектывы даследаванняў.
- •50. Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Эвалюцыйная біялогія ў другой палове хх – напачатку ххі стст.
- •51. Вывучэнне біясферы і яе эвалюцыя.
- •Эволюция биосферы
- •53.Біяэтыка як міждысцыплінарная галіна пазнання.
- •54. Чалавек як прадмет прыродазнаўчага пазнання. Інтэгратыўныя тэндэнцыі ў вывучэнні чалавека.
- •55. Месца сацыябіялогіі і эталогіі ў вывучэнні чалавека.
- •56.Дасягненні і праблемы сучаснай нейрафізіялогіі. Псіхафізіялагіяная праблема ў сучаснай навуцы.
- •57. Праблема антрапагенезу і яе прыродазнаўчыя аспекты
- •58. Сінергетыка і пошукагульных механізмаўразвмцця прыроды і грамадства.
- •60. Перспектывы прыродазнаўства ў 21 стагоддзі.
Навука як від пазнання і як феномен культуры.
Ужо ў эпоху Антычнасці чалавецтва выпрацавала ідэал абгрунтаваных і сістэматычных ведаў, які мaе істотнае значэнне для разумення існасці навукі. Гэты ідэал характэрны і для філасофіі. Для філасофскай думкі ўласцівая большая ступень свабоды і творчай актыўнасці ў дачыненні да досведу, чым для тэарэтычнага навуковага пошуку. Навука праз сваю прадметную скіраванасць і праз трывалую сувязь з досведам, з назіраннямі і эксперыментамі мае ў сваім метадычным арсенале дзейсныя сродкі эмпірычнай праверкі, а значыцца і абгрунтавання, выпрацаваных у яе абсягу тэарэтычных палажэнняў. Ад навуковых тэорый патрабуецца здольнасць рабіць прадказанні адносна будучага досведу, якія могуць быць гэтым досведам абвергнутыя.
Грунтоўны пазнавальны патэнцыял навукі выяўляецца ў яе здольнасці адкрываць і апісваць істотныя і неабходныя – заканамерныя – сувязі паміж рэальнымі з’явамі і працэсамі. Пазнанне законаў рэчаіснага свету,робіць магчымым рацыянальнае тлумачэнне тых падзей, дазваляе маніпуляваць імі, ствараць умовы, пры якіх яны разгортваюцца пэўным чынам. Рацыянальна-пазнавальны і прагматычны пачаткі з неабходнасцю выяўляюцца ў культур.
Навука выступае як неабходны сегмент культурнай прасторы, выконвае істотную ролю ў ёй, пры гэтым яна інтэнсіўна ўзаемадзейнічае з іншымі культурнымі феноменамі. Згаданае ўзаемадзеянне мае няпросты, супярэчлівы характар, у пэўныя перыяды яго гістарычнага разгортвання назіраліся поўныя драматызму і нават трагізму калізіі – найперш ва ўзаемадачыненнях навукі і рэлігіі. Тым не менш цалкам правамерна сцвярджаць, што ўзаемны ўплыў навуковага пазнання і іншых духоўных формаў з’яўляецца плённым і дабратворным як для культуры ў цэлым, так і для паасобных яе структурных кампанентаў. Асабліва выразна гэта выяўляецца ў пераломныя перыяды культуратворчасці, перадрэвалюцыйныя часы і ў эпохі вялікіх духоўных рэвалюцый. (У дадзенай сувязі варта ўзгадаць інтэнсіўнае ўзаемадзеянне філасофіі і навукі ва ўмовах крызісных пазнавальных сітуацый, у найвышэйшай ступені спрыяльнае для іх абедзвюх.)
Значыцца, навуковы пошук адбываецца ў пэўным культурным і светапоглядным рэчышчы. Гэта дазваляе весці гаворку пра культурна-гістарычны і псіхалагічны, асобасны аспекты навуковых ведаў, пра іх скрытае, прыхаванае ў глыбінях суб’ектыўнай духоўнасці вымярэнне. Але наяўнасць эфектыўных механізмаў праверкі і абгрунтавання вынікаў навуковага пазнання, а таксама яго здольнасць да выяўлення законаў рэчаіснага свету дае яму магчымасць прэтэндаваць на аб’ектыўнасць дасягнутых ім ведаў (як бы апошняя ні разумелася: як незалежнасць ад паасобных індывідаў, іх суб’ектыўных меркаванняў, фантазій, забабонаў і ад чалавецтва ў цэлым ці як інтэрсуб’ектыўнасць, усеагульная значнасць). Паўстае крыху пікантная сітуацыя: навука, на сцягу якой прынцып забароны супярэчнасці запісаны як асноватворны, спалучае ў сабе супрацьлеглыя па сваёй сутнасці моманты1. Але прысутнасць супрацьлеглых характарыстык у сістэме яе вызначэнняў ні ў якім разе не паралізуе навуковы пошук; зусім наадварот, дзякуючы ёй, дзякуючы таму, што суб’ектыўны і аб’ектыўны бакі згаданай супрацьлегласці ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, дапаўняюць адзін аднаго, навука выступае як жывы, здольны да руху і развіцця феномен.
Высокі духоўны патэнцыял навуковага пазнання, яго жыццяздольнасць і дынамізм выяўляюцца, з аднаго боку, у паглыбленні навуковых ведаў, а з іншага,- ва ўзмацненні ролі, значэння і аўтарытэту навукі ў грамадстве. Пераход ад традыцыйнага да сучаснага тыпу цывілізацыйнага ўладкавання суправаджаецца яе інстытуцыяналізацыяй: утвараюцца даследчыя ўстановы, паміж якімі ўсталёўваюцца рэгулярныя кантакты; узнікае навуковая супольнасць, унутры якой пачынаюць дзейнічаць спецыфічныя рэгулятывы; паўстае сістэма знешніх стасункаў навукова-даследчых устаноў з іншымі сацыяльнымі арганізацыямі і г. д. Няўхільна ўзрастае ўвага грамадства да навукі, узмацняецца яе духоўная і матэрыяльная падтрымка. У ХХ ст. распачынаецца сталае дзяржаўнае фінансаванне навуковых даследаванняў, і адпаведныя артыкулы набываюць усё большую ўдзельную вагу ў дзяржаўных бюджэтах. Паколькі згаданыя даследаванні патрабуюць у сучасных умовах значных выдаткаў, у пэўных выпадках непасільных для паасобных дзяржаў, павялічваецца колькасць міжнародных, міждзяржаных праектаў (увядзенне ў дзеянне Вялікага адроннага калайдэра – надзвычай яскравы прыклад такой інтэрнацыянальнай кааперацыі ў сферы навуковага пазнання).
Неабходна адзначыць разам з тым, што выкліканая ў грамадстве ўзнікненнем навукі сучаснага тыпу духоўная рэакцыя мае дастаткова неадназначны характар. Надзвычай яскрава гэта выяўяецца ў філасофіі. З аднаго боку, у яе абсягу з’явіліся ўплывовыя кірункі (пазітывізм, структуралізм), прадстаўнікі якіх арыентуюцца на навуку, разглядаюць яе як адзіную форму пазнавальнай дзейнасці, што можа прынесці сапраўдныя веды, бачаць у ёй найбольш дзейсны сродак для рашэння ўсіх грамадскіх праблем. Узнікаюць і такія духоўныя плыні, для якіх характэрна крытычнае і больш за тое – варожае стаўленне да навуковага пазнання (экзістэнцыялізм; яно назіраецца нават у абсягу постпазітывіскай філасофіі – у творчасці П.Феерабенда). І хоць у культуры тэхнагеннага грамадства дамінуе станоўчае яго бачанне, але уплыў антысцыентысцкіх (варожых да навукі) канцэпцый выяўляе тэндэнцыю да ўзмацнення. Антысцыентызм мае ў рамках гэтай культуры пэўныя падставы і пэўнае прызначэнне, сутнасць якога ў тым, каб паказаць, што навуковае пазнанне не з’яўляецца найвышэйшым тыпам пазнавальнай дзейнасці і што грамадскія супярэчнасці не могуць не закрануць яго праз ягоную сацыякультурную натуру. Выкарыстанне навуковых ведаў у грамадстве мае неадназначны характар, цягне за сабой і станоўчыя, і адмоўныя наступствы, прычым маштаб і тых, і другіх з разгортваннем навуковых даследаванняў павялічваецца.
Аднак паколькі супярэчлівая форма, у якой ужываюцца дасягненні сучаснай навукі, абумоўленая супярэчлівасцю мадэрнавай дынамічнай цывілізацыі, дык наўрад ці правамерна ўскладаць на навуку як такую адказнасць за нарастанне крызісных з’яў у функцыянаванні гэтай цывілізацыі. Праблема гуманізацыі грамадскага выкарыстання навуковых ведаў зводзіцца да праблемы гуманізацыі ўсёй сістэмы грамадскіх дачыненняў.
Неабходна адзначыць у найвышэйшай ступені няпросты характар духоўнай сітуацыі, у якой знаходзіцца сучасная навука. Пра гэта сведчыць наяўнасць у яе абсягу грунтоўных маральных калізій, праблем палітычна-прававога кшталту, так што яе рэгуляванне не можа заставацца справай суб’ектыўнага самавольства. Дадзенае палажэнне мае моц ў дачыненні да біялагічных навук. Сучасныя біялагічныя даследаванні асабліва блізка падышлі да той мяжы, дзе прынцып свабоды мыслення, прынцып свабоды навуковай творчасці, які мае статус грунтоўнага ў сучаснай культуры, сутыкаецца з не менш грунтоўнымі маральнымі нормамі, выпакутаванымі чалавецтвам у працэсе яго шматвекавога самаразвіцця.
Для вырашэння адпаведных праблем неабходна задзейнічаць духоўны патэнцыял усяго чалавецтва. Аднак на абыякавасць у дадзеным выпадку не мае права ніхто. Каб узяць чынны ўдзел у згаданай дыскусіі, неабходна валодаць грунтоўнымі ведамі ў галіне гуманітарыстыкі і глыбокімі прыродазнаўчымі, у прыватнасці біялагічнымі, ведамі.
Такім чынам, навука – гэта адмысловы тып пазнання, скіраваны на дасягненне абгрунтаваных, сістэматычных і аб’ектыўных ведаў. Яна выступае як неад’емны сегмент культуры, які стала ўзаемадзейнічае з іншымі яе сегментамі. У багацці яе ўнутраных вызначэнняў і складанасці знешніх стасункаў – аснова яе рухомага, жывога характару, яе здольнасці да развіцця. Дадзенае развіццё адбываецца ў няпростым сацыяльным кантэксце, асабліва на сучасным этапе. У сувязі з гэтым узнікаюць грунтоўныя духоўныя праблемы, грунтоўныя і ў плане складанасці іх рашэння, і з пункту гледжання іх актуальнасці, іх значэння. Іх вырашэнне патрабуе інтэнсіўнай духоўнай працы ўсяго чалавецтва, максімальнай мабілізацыі ягонага інтэлектуальнага патэнцыялу.