
- •Да заліку па бел. Мове
- •1. І 4. Паняцце мовы. Мова і маўленне
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Сацыяльная прырода мовы
- •4. Функцыі мовы
- •5. Генетычная і тыпалагічная характарыстыка беларускай мовы
- •6. Паняцце моўнай сям’і, групы, падгрупы. Родасныя і няродасныя мовы.
- •7. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •8. Праславянская мова. Старажытнаруская мова - мова ўсходніх славян. Царкоўнаславянская мова.
- •9. Старабеларуская мова і яе роля ў гісторыі народа
- •10. Лёс бел мовы ў часы расійскай імперыі
- •11. Фарміраванне і развіццё новай беларускай літаратурнай мовы.
- •12. Беларуская граматыка для школ тарашкевіча. Мойныя рэформы 1933 і 1957 гг.
- •13. Моўная сітуацыя ў рб. Закон аб мовах 1990 г. І вынікі рэферэндуму...
- •14. 15. Моўная сітуацыя ў рб. Праблема двухмоўя і паняцце інтэрферэнцыі
- •16. Асноўныя фармы існавання беларускай мовы.
- •17. Асноўныя фармы існавання беларускай мовы.
- •19. Асноўныя фармы існавання беларускай мовы.
- •18. Віды дыялектызмаў
- •1) Лексічныя дылектызмы
- •2) Семантычныя дыялектызмы
- •3) Фанетычныя дыялектызмы
- •4) Словаўтваральныя дыялектызмы
- •5) Граматычныя дыялектызмы
7. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
і
8. Праславянская мова. Старажытнаруская мова - мова ўсходніх славян. Царкоўнаславянская мова.
ІІІ тысячагоддзе да н. э. – І тысячагоддзе н. э. – агульны перыяд у гісторыі славян – агульнаславянскі (скончыўся гэты перыяд прыкладна ў сярэдзіне І тысячагоддзя н. э.). І, адпаведна, мову славян гэтага часу называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Яна складалася з блізкароднасных племянных дыялектаў. Даследчыкі вылучаюць тры асноўныя дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўднёвым. Ёсць гіпотэза і аб існаванні агульнай балта-славянскай мове-продку, што тлумачыцца асабліва блізкімі адносінамі ў старажытнасці славян і балтаў (шматлікія прозвішчы, назвы населеных пунктаў, вадаёмаў на Беларусі маюць балцкія карані: Нёман, Нача, Ашмяны, Смаргонь, Кемелішкі, Гервяты, Геранёны і многія іншыя). Існуе версія і славяна-фінскага паходжання беларускай народнасці. Хутчэй за ўсё прабеларусы займалі прамежкавае становішча паміж продкамі рускіх, украінцаў і заходнімі славянамі. Пра гэта сведчаць агульныя для беларускай і заходнеславянскіх моў працэсы (дзеканне, цеканне, страта мяккага [p]).
Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення (ад Віслы і Одэра да Дона і Волгі, ад Карпат да Балтыкі), і за час вандровак па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся.
У УІ-УІІ ст. н. э. завяршылася рассяленне славян і ўтварыліся тры групы славянскіх плямён (усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне). Пазней на іх аснове пачнуць складвацца асобныя народнасці.
У ІХ ст. усходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву Кіеўская Русь, а ў канцы Х ст. на нашыя землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць на стараславянскай (царкоўнаславянскай) мове – першай літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян (успомнім асветнікаў Кірылу і Мяфодзія). На гэты час яшчэ не было кнігадрукавання, таму ўсе пісьмовыя помнікі рукапісныя. (Буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі: Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр). Царкоўнаславянскай мовай карысталіся не толькі пры перапісванні свяшчэнных тэкстаў, але і для стварэння арыгінальных твораў рэлігійнага зместу (казанні, павучанні, словы, малітвы епіскапа Кірылы Тураўскага; словы-прамовыцаркоўнага дзеяча, філосафа палескага Златавуста; пісьмовая спадчына пісьменнікаў-асветнікаў КліментаСмаляціча і Аўраама Смаленскага). Асаблівай увагі заслугоўвае культурна-асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай.
Дзяржаўнай жа мовай Кіеўскай Русі з’яўлялася старажытнаўсходнеславянская, ці старажытнаруская мова, утвораная шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы ўсходніх славян. Нагадаем, што тэрмін «старажытнаруская» звязваецца не з сучаснай рускай мовай (велікарускай), а адносіцца ў роўнай ступені да ўсіх трох усходнеславянскіх моў. На старажытнаўсходнеславянскай мове напісаны такія творы, як «Слова пра паход Ігаравы», «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праўда», «Слова мітрапаліта Іларыёна», «Астрамірава Евангелле», творы Уладзіміра Манамаха, а таксамашматлікія гандлёвыя дагаворы, граматы, грашовыя разлікі, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры. Ужо ў гэты час у літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян вылучаецца як мінімум тры стылі: справавы, царкоўна-кніжны і свецка-літаратурны (найбольшая колькасць стараславянскіх элементаў назіраецца ў творах рэлігійнага зместу, менш – у мастацкіх, яшчэ менш – у справавых тэкстах, апошнія з якіх адлюстроўваюць спецыфічныя рысы сучаснай беларускай мовы). Дарэчы, аўтарства «Слова пра паход Ігаравы» (ХІІ ст.), на думку рускага даследчыка Б. Зотава, хутчэй за ўсё належыць Кірыле Тураўскаму (вельмі блізкая да «Слова..» манера выкладання думак, пачуццяў з дапамогай мовы, уласцівыя яму выяўленчыя і вобразныя сродкі).
Такім чынам, да ХІІІ ст. існавала адносна адзіная пісьмовая мова ўсходніх славян, аднак гаварылі продкі рускіх, беларусаў і ўкраінцаў па-рознаму. Кожная мова развівалася сваім шляхам!