
- •Да заліку па бел. Мове
- •1. І 4. Паняцце мовы. Мова і маўленне
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Сацыяльная прырода мовы
- •4. Функцыі мовы
- •5. Генетычная і тыпалагічная характарыстыка беларускай мовы
- •6. Паняцце моўнай сям’і, групы, падгрупы. Родасныя і няродасныя мовы.
- •7. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •8. Праславянская мова. Старажытнаруская мова - мова ўсходніх славян. Царкоўнаславянская мова.
- •9. Старабеларуская мова і яе роля ў гісторыі народа
- •10. Лёс бел мовы ў часы расійскай імперыі
- •11. Фарміраванне і развіццё новай беларускай літаратурнай мовы.
- •12. Беларуская граматыка для школ тарашкевіча. Мойныя рэформы 1933 і 1957 гг.
- •13. Моўная сітуацыя ў рб. Закон аб мовах 1990 г. І вынікі рэферэндуму...
- •14. 15. Моўная сітуацыя ў рб. Праблема двухмоўя і паняцце інтэрферэнцыі
- •16. Асноўныя фармы існавання беларускай мовы.
- •17. Асноўныя фармы існавання беларускай мовы.
- •19. Асноўныя фармы існавання беларускай мовы.
- •18. Віды дыялектызмаў
- •1) Лексічныя дылектызмы
- •2) Семантычныя дыялектызмы
- •3) Фанетычныя дыялектызмы
- •4) Словаўтваральныя дыялектызмы
- •5) Граматычныя дыялектызмы
4. Функцыі мовы
Камунікатыўная (лац. сommunicatio — зносіны, сувязь) — гэта значыць, што мова з’яўляецца найважнейшым сродкам зносін паміж людзьмі, сродкам перадачы інфармацыі.
Пазнавальная (кагнітыўная) (лац. сognitio — пазнанне), якая забяспечвае чалавеку магчымасць думаць і пазнаваць свет.
Намінатыўная (лац. nominatio — называнне) — гэта функцыя наймення прадметаў, з’яў рэчаіснасці. Пазнаючы свет, чалавек пастаянна сутыкаецца з неабходнасцю называць прадметы, з’явы, працэсы. Але называнне — гэта разам з тым працэс размежавання і атаясамлівання з’яў рэчаіснасці, ці інакш — працэс пазнання рэчаіснасці. Невыпадкова гавораць: «Назваць — значыць зразумець».
Экспрэсіўная (эмацыйная – функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою)
Эстэтычная (ці паэтычная, сутнасць якой у здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гучаннем, адборам слоў, іх спалучэннем. Гэтая функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.)
5. Генетычная і тыпалагічная характарыстыка беларускай мовы
Тыпалогія моў — класіфікацыя моў згодна з іх граматычнымі уласцівасцямі. Тыпалагічная класіфікацыя адрозніваецца ад генетычнай класіфікацыі, дзе ў моўныя сем'і аб'ядноўваюцца мовы, якія маюць агульную мову-продка.
6. Паняцце моўнай сям’і, групы, падгрупы. Родасныя і няродасныя мовы.
1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца да 6800 жывых і мёртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і (іх каля 20): індаеўрапейская, цюркская, угра-фінская, кітайска-цібецкая, мангольская, семіта-хаміцкая і інш. У сваю чаргу, моўныя сем’і могуць распадацца на моўныя групы і падгрупы. Аднак ёсць мовы (напр., японская, якая абслугоўвае звыш 110 млн. чалавек, карэйская), якія існуюць ізалявана, не ўваходзяць у склад сем’яў ці груп.
Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.
Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я. У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі далёкую, але ўсё ж роднасць моў народаў Еўропы і Азіі. Індаеўрапейская сям’я моў падзяляецца на 12 груп:
індыйская,
германская (англійская, нямецкая, галандская, шведская, дацкая, нарвежская, ісландская і г. д.),
раманская (іспанская, італьянская, французская, румынская, малдаўская, партугальская, мёртвая лацінская мова і г. д.),
славянская,
балтыйская (літоўская, латышская і мёртвая пруская мова),
кельцкая (ірландская, шатландская і г. д.),
іранская (персідская, афганская, таджыкская і г. д.),
грэчаская,
армянская,
албанская,
хецкая,
тахарская.
Славянская група распадаецца на тры падгрупы:
усходнюю (беларуская мова, руская, украінская),
заходнюю (польская, чэшская, славацкаая, сербалужыцкая, мёртвая палабская),
паўднёвую (балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская, мёртвая стараславянская).
Увогуле, славянскія мовы – пятая паводле распаўсюджанасці група моў на Зямлі (пасля кітайскай, індыйскай, германскай і раманскай).
Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы (мовы-асновы, прамовы, мовы-маці) недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н. э. Ад тых старажытных часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся вялікі пласт слоў. У беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца словы Бог, вера, дух, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лён, лічэбнікі два, тры, дзесяць, сто, займеннікі ты, вы, сам і інш.