Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопрос-ответ на экзамен ИГиПБ.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
123.28 Кб
Скачать
  1. Беларусь у пачатку 20 ст. Дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый. Лютаўская рэвалюцыя ў Рассіі і яе значэнне для Беларусі.

З першых дзён Лютаускай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі на Беларусі пачалі стварацца новыя органы ўлады. У ноч з 3 на 4 сакавіка 1917 г. у Мінску адбывалася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, губернскага і павятовага земстваў, а таксама іншых уплывовых дзеячаў, мэтай якой было стварэнне замест гурнскага праўлення новага органа ўлады. На нарадзе быў створаны Камітэт грамадскага парадку і бяспекі як орган мясцовай улады, які падпарадкоўваўся Часоваму ураду ў Петраградзе.

У гэты ж час у Мінску быў створаны Савет рабочых дэпутатаў і выбраны яго выканаўчы камітэт. Пачалі стварацца рабочыя, сялянскія і салдацкія саветы і камітэты ў іншых гарадах, паветах, валасцях і воінскіх часцях. Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве – Стаўка Вярхоўнага камандавання. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраванная германскімі войскамі, была аб’яўлена на ваенным становішчы.

Такім чынам , на тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не дваеуладдзе, як у цэнры Рассіі, а троеўладдзе – улада органау Часовага ўрада, Саветаў і ваеннага камандавання.

  1. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту. Савет народных камісараў Заходняй вобласці.

  2. Спробы ажыццяўлення “права нацый на самавызначэнне” ў Беларусі. Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1917 г.

З першых дзён Лютаускай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі на Беларусі пачалі стварацца новыя органы ўлады. У ноч з 3 на 4 сакавіка 1917 г. у Мінску адбывалася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, губернскага і павятовага земстваў, а таксама іншых уплывовых дзеячаў, мэтай якой было стварэнне замест гурнскага праўлення новага органа ўлады. На нарадзе быў створаны Камітэт грамадскага парадку і бяспекі як орган мясцовай улады, які падпарадкоўваўся Часоваму ураду ў Петраградзе.

У гэты ж час у Мінску быў створаны Савет рабочых дэпутатаў і выбраны яго выканаўчы камітэт. Пачалі стварацца рабочыя, сялянскія і салдацкія саветы і камітэты ў іншых гарадах, паветах, валасцях і воінскіх часцях. Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве – Стаўка Вярхоўнага камандавання. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраванная германскімі войскамі, была аб’яўлена на ваенным становішчы.

Такім чынам , на тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не дваеуладдзе, як у цэнры Рассіі, а троеўладдзе – улада органау Часовага ўрада, Саветаў і ваеннага камандавання.

Усе гэтыя ўлады “варожа адносіліся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху”, а значыць, і да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння. Таму з мэтай аб’яднання сіл ужо 25-27 сакавіка 1917 у Мінску адбыўся першы з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый як правага, так і левага кірунку, на якім быў выбраны выканаўчы орган – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), што прадстаўлялі розныя нацыянальна-дэмакратычныя партыі і рухі. З’езд даручыў Камітэту пачаць распрацоўку канстытуцыі Беларускага краёвага ўрада. Разам з тым з’езд выказаўся за гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад Расіі і заявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчай улады на тэрыторыі Беларусі Беларускаму нацыянальнаму камітэту, а таксама аб прадастаўленні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі.

У красавіку 1917 па ініцыятыве БНК быў скліканы Краёвы сялянскі з’езд, які таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай рэспублікі. З 8 па 10 ліпеня 1917 у Мінску быў праведзены другі з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім замест БНК была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый. Рада па свіх поглядах была больш дэмакратычнай, чым БНК.Яна паставіла перад Часовым урадам пытанні аб утварэнні ў Беларусі органаў мясцовай, а таксама аб арганізацыі беларускіх нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Аднак гэтыя правановы Часовы ўрад адхіліў.

Восенню 1917 прайшлі з’езды беларусаў Заходняга, Паўночнага, Паўднёва-Заходняга, Румынскага фронту і матросаў Балтыйскага флоту. Усе яны прайшлі пад лозунгам абвяшчэння аўтаноміі Беларусі. На аснове рашэнняў вайскавых з’ездаў у Мінску была створана Цэнтральная вайсковая беларуская раба (ЦВБР). Для каардынацыі дзеянняў у кастрычніку 1917 Цэнтральная рада беларускіх арганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду, куды ўвайшлі і дзеячы ЦВБР. Галоўная задача, якую паставіла перад сабой Вялікая беларуская рада, заключалася ў скліканні Усебеларускага з’езда для канчатковага вырашэння пытання аб беларускай дзяржаўнасці.

Перахо улады ў Петраградзе ў кастрычніку 1917 у рукі Саветаў не прывёў да актывізацыі дзейнасці Рады па ўстанаўленні дзяржаўнасці ў Беларусі, паколькі ўжо ў першых заканадаўчых актах савецкай улады (“Дэкрэт аб міры” і ” “Дэкларацыя правоў народаў Расіі”) абвяшчалася права ўсіх народаў на самавызначэнне.

Аднак адрузу ж пасля кастрычніцкіх падзей у Петраградзе бальшавікі Заходняга фронту узялі у свае рукі ўладу ў Мінску і стварылі свій Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыканкамзах), які рашуча выступіў супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння. Яго лідэры на гэтым этапе прытрымліваліся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувзі з гэтым, прызнаючы ўладу Саветаў у Расіі, Вялікая беларуская рада не прызнавала ўладу Аблвыканкамзаха на тэрыторыі Беларусі. Беларускія дзеячы разглядалі яго выключна як франтавы орган улады на той падставе, што ў яго прэзідыуме былі толькі прадстаўнікі фронту, сярод якіх не было ніводнага беларуса.

30 листапада 1917 г. прадстаўники розных партый и рухаў, якия ўваходзили ў Вялікую беларускую раду, выступілі з адозвай “Да ўсяго беларускага народа”, у якой аб’явілі сваю палітычную праграму. У ёй прадугледжвалася абвяшчэнне Беларусі дэмакратычнай рэспублікай; ФЕДЭРАЦЫІ Беларусі з Расіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі з адпаведным размежаваннем правоў “краёвых і федэральных улад”; перадачы ўсёй улады ў Беларусі Краёвай радзе, якая павінна была выбірацца на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага галасавання. У адозве гаварылася пра неадкладнае надзяленне сялян зямлёй, ахову ўсіх каштоўнасцей краю, фарміраванне беларускага войска. Асабліва падкрэслівалася неабходнасць дэлегавання беларускіх прадстаўнікоў на міжнародную канферэнцыю ў Парыж з мэтай прадухілення падзелу Беларусі паміж суседнімі дзяржавамі. Пры гэтым указывалася, што вырашыць названныя задачы може толькі улада, выбранная самім беларускім народам. Для арганізацыі гэтай улады ў цэнтры і на месцах меркавалася 5 снежня 1917 г. склікаць у Мінску з’езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа.

Ідэю Усебеларускага з’езду падтрымаў Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. Дазвол на правядзенне з’езда даў і ўрад У.І. Леніна, а наркам па нацыянальных справах І.В. Сталін выдзеліў на яго правядзенне 50 тыс. Рублёў і паабяцаў, што рашэнні форуму будуць прызнаны савецкай уладай. 1 Усебеларускі з’езд праходзіў 5-17 снежня 1917 у Мінску. З 1872 дэлегатаў 1167 мелі права рашаючага голасу, 705 – дарадчага.

Группа дэлегатаў, якая стала на савецкай платформе, налічвала 118 чалавек (левыя эсэры, бальшавікі, члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (БСДРП) якая ўзнікла ў верасні 1917 з левага крыла БСД). Дэлегаты былі абраны губернскімі, павятовымі і валаснымі земствамі, губернскімі і павятовымі зямельнымі камітэтамі, Саветамі рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, нацыянальнымі арганізацыямі, у тым ліку бежанскімі і вайсковымі. Па сацыяльным складзе дэлегаты прадстаўлялі галоўным чэнам сялян, рабочых, сярэднія і іншыя слаі інтэлігенцыі; па нацыянальным – галоўным чынам беларусаў.

Па сваім прадстаўніцтве і складзе з’езд быў паўнамоцным органам у вырашэнні пытання аб стварэнні краёвай улады. Тая частка дэлегатаў, якая прадстаўляла беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух, выступала за самавызначэнне Беларусі па прыкладзе еўрапейскіх юуржуазна-дэмакратычных дзяржаў. На гэтых падзеях стаялі многія прыхільнікі Рады. Другая частка, што далучалася да бальшавікоў, адстойвала беларускую нацыянальную дзяржаўнасць у форме аўтаноміі ў рамках РСФРС. За такі шлях самавызначэння выступалі прадстаўнікі Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе (пераважна эсэры). У выніку з’езд выказаўся за старэнне беларускай рэспублікі ў складзе Расійскай Федэрацыі, прычым становішча і правы гэтай рэспублікі вызначаліся асобым юрыдычным статусам.

Канчатковае вырашэнне пытання аб канстытуіраванні беларускай дзяржаўнасці з’езд ускладаў на беларускі ўстаноўчы з’езд. “Усебеларускі з’езд, - гаварылася ў яго рэзалюцыі, - замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, заваяванае Расійскай рэвалюцыяй, і пацвярждаючы дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі дзеля захавання цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыунай дэмакратычнай рэспублікі, пастанавіў вылучыць са свайго Савета орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета Сялянскіх, Салдацкіх і Рабочых дэпутатаў, якому уручыць кіраванне Беларуссю аж да склікання Беларускага Устаноўчага Сходу”.

СВАЁЙ ЗАЯВАЙ АБ СТВАРЭННІ ОРГАНА краёвай улады ў асобе Усеблеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў з’езд фактычна адмаўляў у прызнанні ўжо існаваўшых органаў улады, што былі выбраны з’ездамі Саветаў на Беларусі і Заходнім фронце ў лістападзе – снежні 1917 і падпарадкоўваліся Аблвыканкамзаху. З прававога пункту гледжання рэзалюця з’езда аб стварэнні органа краёвай улады (у ходзе работы з’езда была выбрана яго Рада)ттз’яуляецца сведчаннем таго, што дадзены форум беларускага народа ставіў па-за законам Аблвыканкамзах. Гэта паслужыла падставай для правядзення Саўнаркамам Заходняй вобласці рэзкай палітычнай акцыі супраць з’езда, якая атрымала розныя ацэнкі: СНК Заходняй вобласці называў яе “роспуск”, Савет Усебеларускага з’езда Саветаў – “разгон”, прэсса – “закрыццё”.

На справе падзеі разгортваліся наступным чынам. 17 снежня 1917 г. СНК Заходняй вобласці прыняў узгодненае з А. Мясніковым і падпісанае К. Ландарам рашэнне “ акружыць будынак, дзе праходзіць пасяджэнне Беларсукага з’езда, арыштаваць прэзідыум з’езда, а таксама выбраны ім органкраёвай улады, адазваўшы са з’езда …. Бальшавікоў і тых, хто прытрымліваецца пункту гледжання савецкай улады, а сам з’езд аб’явіць распушчаным”. У ноч з 17 на 18 снежня ў зале пасяджэнняў з’езда з’явіліся ўзброеныя салдаты. Яны арыштавалі многіх дэлегатаў, у тым ліку старшыню з’езда І. Сераду, а таксама Ф. Глыба, Я. Карскага, А Чарвякова, З. Жылуновіча і інш. Зразумела, што для “роспуску” з’езда не абявязкова было выкарыстоўваць узброеных салдат і рабіць арышты. У гэтым сэнсе нельга на пагадніцца з вядомымі даследчыкамі гісторыі станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці прафессарамі Р. Платонавым і М. Сташкевічам, якія пішуць: “З’езд не быў распушчаны, а бесцырымонна разогнанны, прычым з удзелам, як адзначалі відавочцы, не зусім цвярозага камісара Крывашэіна”. Гэтым актам Аблвыканкамзах перапыніў працэс стварэння на Беларусі нацыянальнага органа савецкай улады. Такія дзеянні адпавядалі агульнаму курсу бальшавікоў на перамогу сусветнай рэвалюцыі як адзіна магчымага руху захавання савецкай улады ў Расіі. Менавіта пытанне аб сусветнай рэвалюцыі ўнесла раскол у бальшавіцкае кіраўніцтва, выклікаўшы няўзгодненнасць іх дзеянняў у адносінах да вайны і міру і прынцыпаў дзяржаўнага ўладкавання Савецкай Расіі.

Таму, нягледзячы на тое, что Усебеларускі з’езд праводзіўся з ведама У.І. Леніна і І.В. Сталіна, зеянні бальшавікоў Заходняй вобласці ў студзені 1918 г. адобрыў 3-й Усерасійскі з’езд Саветаў, а разон Усебалерускага з’езда у нейкай ступені паслужыў правобразам разгону Усерасійскага ўстаноўчага сходу. Выдатны дзеяч беларвскага нацыянальнага руху Е.Канчар ужо ў 1919 адназначна заявіў, што дадзены факт “ва усіх адносінах з’явіўся злачынствам і перад беларускім народам, і перад сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыяй”.