Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ACME Quote-Word 2003.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

3.1. Матэрыялы да стылістычнага практыкума «Дакладнасць выказвання і моўныя нормы» Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

    1. Вызначце паняцце, абазначанае тэрмінам «культура маўлення»?

    2. Чаму правільнасць маўлення з’яўляецца асноўнай якасцю маў- лення?

    3. Ці аднолькавыя паняцці азначаюць тэрміны «правільнае маўлен- не» і «прыгожае маўленне»?

    4. Як дасягаецца правільнасць маўлення?

    5. Якія якасці маўлення, акрамя правільнасці, вызначаюцца і чаму?

    6. Ваша меркаванне наконт ужывання іншамоўных слоў у вашай галіне навукі?

    7. У чым выражаецца і як дасягаецца багацце маўлення?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка

1. Прачытайце ўрывак з артыкула р. Шкрабы. Да якога стылю належыць тэкст? Вашы аргументы.

Можна беспамылкова меркаваць пра самабытнасць шмат якіх беларускіх прыказак па названых у іх бытавых рэаліях, уласных імёнах, па адлюстраваных у іх народных звычаях. Вось колькі прыкладаў: «Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку», «Грэх у мех, грашаняты ў торбу», «Лапаць з пасталом спрачаліся за лычка пад сталом», «Ніхто не бача, як сірата плача, а кожны бача, як сірата скача», «Хіцёр Зміцер, але й Саўка не дурань», «Што каму рупіць, той тое жупіць», «Як вучоны, то й налаўчоны», «Калі шанцуе, тады і Халімон танцуе».

2. Запішыце словы і словазлучэнні і вызначце, людзі якіх прафе- сій часцей за ўсё імі карыстаюцца.

Бартэрная здзелка, дарожныя нататкі, рэклама, ценявая эканоміка, лекцыя-гутарка, лірычны верш, рэпартаж, дыпламатычная недатыкаль- насць, дысертацыя, справаздача, міжнароднае камюніке, службовая харак- тарыстыка, дыпламатычная нота, прамова на мітынгу, манаграфія, фелье- тон, вучоныя запіскі, паэма, крымінальны кодэкс, дагавор, нарыс, аб’ява, судовы іск, тэлеінтэрв’ю, палітычны памфлет, таварная біржа, вайсковая прысяга, рэцэнзія на спектакль, тэлефонная размова, адралогія.

Заўвага: з тэрмінамі-прафесіяналізмамі складзіце сказы.

3. Замяніце прыведзеныя сказы канструкцыямі размоўна-гутар- ковага характару, робячы неабходныя лексічныя змены.

1. У мэтах прадухілення псавання харчовых прадуктаў мікраарганіз- мамі прадугледжана апрацоўка іх кансервантамі.

2. Узровень паспяховасці за I семестр пераканаўча дэманструе дзей- насць ужывання новых метадычных прыёмаў.

3. Дырэкцыя лічыць патрэбным падтрымаць Пракаповіч у яе імкнен- ні павысіць прафесійную кваліфікацыю.

4. У сувязі са зменай школьнага раскладу наведванне музея перано- сіцца на аўторак.

4. Назавіце ў сказах навукова-тэрміналагічную лексіку і вызнач- це стылістычную мэту яе выкарыстання.

1. Быстрым позіркам Міхал акінуў калонку лічбаў на дошцы з дадзенымі хімічнага аналізу (Карп.). 2. Сын працуе дыпламатам у адной заакіянскай краіне, дачка ў горадзе метэаролагам (Дуб.). 3. «Наркоз! Вера Паўлаўна!» – устае з табурэціка Яраш (І.Ш.). 4. Давай памаўчым! Дысанансам якімсьці слых рэжуць мне словы (К.Б.). 5. Прыкметы – спадарожнікі мае вы, прэлюдыі на бальшаках да мэты… (А.Л.). 6. Разальецца сунічны водар, бы спрадвечны бароў бальзам. 7. Не веру ідалам паганым, што выразаюць разьбяры (Куп.).

5. Спішыце і абазначце асноўны і, дзе трэба, пабочны націск.

Мовазнаўства, адзінаццаць, прэм’ер-міністр, вечназялёны, добраах- вотнік, кіламетр, волевыяўленне, зверабой, зверагадоўля, медыкаменты, мнагаслоўе, многагалоссе, выпадак, еўрабачанне, домабудаўніцтва, дабра- душны, камбайнер, зернясховішча, доўгачаканы, архівазнаўства, дыспасер, мысленне, шэсцьдзясят, туманы, параход, металургія, аднастайны, метані- мія, каменны.

6. Запішыце наступныя выразы і пакажыце сэнсаадрозніваль- ную ролю інтанацыі.

1. Дай Бог чутае пабачыць! 2. Зрабіце ласку, заходзьце! 3. Вы сёння цудоўна выглядаеце. 4. Я цалкам задаволены! 5. Не рабі другому, што не люба самому. 6. Ні ў якім выпадку! 7. Вы ўсё зразумелі? 8. Жыццё пражыць – не поле перайсці. 9. Якое там жыццё! Неверагодна!

7. Выпішыце перыфразы і падбярыце да іх сінонімы.

1. За ўсё мы браліся ўпарта, на ўсё знаходзілі мы спрыт – сядзелі ў шынелях за партай, навукі грызлі мы граніт (П. Броўка). 2. Быў грозны год. Паўночную сталіцу сціскала бітвы зорнае вязьмо (К. Кірэенка). 3. Цар пушчы наіўна і здзіўлена глядзеў на заснежаную роўнядзь круглымі вачыма («Звязда»). 4. Уся неабдымная імперыя дранцвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу (У. Караткевіч).

8. Размяркуйце ўстойлівыя звароты па стылях (навуковы, афі- цыйна-дзелавы, публіцыстычны, гутарковы і стыль мастацкай літа- ратуры). З двума фразеалагізмамі (на выбар) кожнага стылю складзі- це сказы.

Рубікон перайсці, прыняць да ведама, прэзумпцыя невінаватасці, спажывецкая карзіна, нерухомая маёмасць, ліць кракадзілавы слёзы, мець рацыю, адыходны промысел, прыпісныя сяляне, святая святых, браць слова, беглы агонь, месца пад сонцам, падвесці рысу, дэмілітарызаваная зона, пуцёўка ў жыццё, гордзіеў вузел, блукаючыя токі, блукаючая зорка, за круглым сталом, залатая сярэдзіна, несувымерныя велічыні, высокай пробы, узвышаць голас, узяць сябе ў рукі, неабарачальны працэс, кануць у Лету, пець дыфірамбы, выпіць горкую чашу, пярэдні край, пір у час чумы, як сабаку пятая нага, перці на ражон, як зайцу стоп сігнал, ісціна ў апошняй інстанцыі, са скуры вылузвацца, залаты фонд, запас трываласці, трацейскі суд, выйсці ў тыраж, чорная дзірка, зорка першай велічыні, на хвасце станавіцца, персона грата, сабакам сена касіць, персона нон грата, мяккая пасадка, ланцуговая рэакцыя, кату пад хвост, свінтус грандыёзус, данайскія дарункі, нябесная канцылярыя, і жук і жаба, даць рады, прыняць меры, ужыць захады.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]