Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ACME Quote-Word 2003.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

3. Вызначце эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку выдзеленых слоў (памянш.-ласк., пагардл., іранічн., неадабр., жарт., зневаж., груб., высак., памянш.-зніж.).

1. На Украіне пан Патоцкі, пан з Канёва родам, з сваёй хеўрай гаспадарыць над бедным народам (Куп.). 2. Чаго ён баіцца? Што забяруць правы? Ці што самому прыйдзецца рамантаваць сваю калымагу (Шам.). 3. …Ніколі не быў з пароды «сачкоў», ніколі не перакладваў сваёй работы на чужыя плечы (У. Кар.). 4. Карней павітаўся са Шчэрбам, хоць відно было: не надта ён узрадаваўся прысутнасці суседа – зубаскала (Шам.). 5. Вы таленту не разумееце, тупіцы. (Кор.) 6. Клім… ціскаючы Сідараву руку, прамовіў: – Нюхаўка ў цябе, відаць, добрая – акурат на чай заспеў (П.Г.). 7. У гэтых чынадралаў, якога б рангу яны ні былі, усё зводзіцца толькі да таго, каб душыць і цугляць народ (С.А.). 8. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць даволі густа (Кор.). 9. Бач, выхваляецца чым, спрытнюга. Дзве кватэры змяняў (Ж.).

4. Падбярыце адпаведныя сінонімы кніжнай афарбоўкі да прыведзеных слоў.

Абаронца, прывід, раўназначны, заняпад, аб’яднанне, народ, абрысы, паражэнне, перавага, дасведчаны, пераважаць, вандроўца, азначэнне, ус- туп, падробка, фактар, самавучка, катастрофа, пейзаж, абслугоўванне.

Для даведак: інтэграцыя, апалагет, чыннік, кампетэнтны, фальсіфіка- цыя, дэмас, катаклізм, контуры, прэамбула, фіяска, прыярытэт, прэваліра- ваць, дэфініцыя, сэрвіс, фантом, ідэнтычны, дэкаданс, аўтадыдакт, пілі- грым, ландшафт.

5. Размяркуйце выразы па наступных групах: 1) якія маюць кніжную афарбоўку; 2) стылістычна нейтральныя; 3) якія маюць размоўна-гутарковы характар.

Пускацца ў вандроўку; волат мастацкага слова; агульначалавечыя каштоўнасці; ускладаць надзеі; падупасці здароўем; важкі аргумент; стаў- ленне да жыцця; сядзець на дыеце; абраць правільны накірунак; шуснуць у гушчар; арэол славы; несці страты; прыняць да свайго хаўрусу.

6. Замяніце словы і спалучэнні слоў справавога стылю міжсты- лявымі.

Праявіць цікавасць, мець месца, недавыкананне плана, давесці да ведама, ажыццяўляць кіраўніцтва, мерапрыемствы, працаўладкаванне, зай- маць жылплошчу, прыняць пад увагу, аказаць уплыў, ахапіць усімі форма- мі выхавання, ажыццявіць на практыцы, распачаць вытворчасць, выклю- чыць магчымасць, мабілізаваць сілы, асвятліць пытанне, мець на мэце, ра- біць захады, аказаць садзейнасць, прыцягнуць да адказнасці.

7. Размяжуйце дзеясловы ў два слупкі: тыя, якія маюць эмацыя- нальна-экспрэсіўную афарбоўку, і тыя, якія не маюць такой афарбоў- кі.

Набіць (руку), знюхацца, насабачыцца, паабцерціся (у новым калек- тыве), пасеяць (грошы), загарэцца (новай ідэяй), зачахнуць, выкручвацца (перад люстэркам), цягнуць, вынюхаць (навіны), аблапошыць, зжахнуцца, адкапыліць (губу), муштраваць, налопацца, чаўпці, зневажаць, драпаць, заляцацца, згламэздаць, аперазаць, дамагчыся, дрыхнуць, разбазарыць, хітраваць, падсунуць, патраціць, валачыцца, сноўдацца, атрымаць, хап- нуць, зваліцца (з ног), рваць (глотку), зарыць (носам), трапаць (ногі).

8. Растлумачце, якія пераносныя значэнні могуць набываць наступныя словы ў беларускай мове.

Слота, таўкач, яндоўка, цэбар, круцёлка, мяла, глушэц, сыч, мяшок, агонь, смала, авечка, сухар, цяля, спружына, піла, лятун, мядзведзь, калун, затычка, жук, уюн, слімак, порах, кручок, п’яўка, калода, дуб, завіруха, стрэмка, самародак.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]