Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ACME Quote-Word 2003.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

3.6. Напісаць аб’яву пра дыспут па кнізе, папярэдзіць, што на дыспуце будзе прысутнічаць аўтар кнігі.

  1. Заява

Калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю, пішуць заяву. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганізацыі, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

Зверху ў заяве на ўвесь радок пішацца назва арганізацыі, установы ці пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы; пасля з правага боку на трэцюю частку радка ў слупок  прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву. Калі трэба, называецца яго пасада і адрас. Праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішуць слова Заява. 3 чырвонага радка пачынаецца тэкст заявы. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту.

На заяве ўнізе злева ставяць дату (дзень, месяц, год), а справа  подпіс.

Дэкану філалагічнага факультэта

дацэнту Назарэвічу I. А.

студэнта трэцяга курса гр.АБ-1

Жывіневіча Віктара Аляксеевіча

4.1. Заява

Прашу перавесці мяне на індывідуальны графік заняткаў. Усе пяпярэднія экзаменацыйныя сесіі я здаў на «8–10», цяпер буду адначасова вучыцца і працаваць лабарантам кафедры беларускага мовазнаўства.

16 верасня 2010 г. Жывіневіч

4.2. Напісаць заяву з просьбай: а) прыняць у члены прафсаюза; б) паслаць на практыку ў той раён, дзе жывуць родныя; в) дазволіць датэр- мінова здаць экзамен (прычына  работа летам у будаўнічым атрадзе).

5. Аўтабіяграфія

У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэта папера пішацца ад першай асобы. Зразумела, змест аўтабіяграфій розны, але ёсць агульныя патрабаванні, прытрымлівацца якіх неабходна кожнаму.

У пачатку тэксту трэба назваць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, час і месца нараджэння, сказаць пра заняткі бацькоў. Пасля гэтага коратка гавораць пра гады вучобы, называюць асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці.

У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.

Вось прыкладны тэкст.

5.1. Аўтабіяграфія

Я, Засімовіч Тамара Пятроўна, нарадзілася 15 сакавіка 1980 года ў вёсцы Харава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька мой, Пётр Міхайлавіч, працуе брыгадзірам у калгасе, маці, Ганна Антонаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

У 1986 годзе я паступіла ў Хараўскую сярэднюю школу, якую закончыла ў 1997 годзе. Два гады працавала ў калгасе. У1999 годзе паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Цяпер займаюся на другім курсе.

Дата Подпіс

У некаторых аўтабіяграфіях (асабліва творчых людзей) могуць быць падрабязныя апісанні асобных этапаў жыцця і разгорнутыя разважанні. А. Асіпенка, напрыклад, аўтабіяграфію, надрукаваную ў кнізе «Пра час і пра сябе», пачынае так: Жыццё бясконцая казка, якую да канца не раскажаш. Казка ўжо таму, што з вышыні пражытых гадоў былое здаецца залатой парой, хоць тады хапала і слёз, і горычы, і трывог, і пакут.

Я не адношуся да тых людзей, што задаволены сваім жыццём і гатовы другі раз ісці той дарогай, якой ішлі спярша. Мне здаецца заўсёды, што я нешта недарабіў, недзе не пабываў, штосьці згубіў, кагосьці дарэмна пакрыўдзіў і ўжо ніколі не выпраўлю памылак маладосці, бо на гэта не хопіць жыцця. Зрэшты, думаю я, ніводнаму чалавеку не хапае часу, каб здзейсніць усё тое, што ім задумана. I толькі пасля гэтых радкоў пісьменнік гаворыць пра час і месца нараджэння, пра жыццёвы і творчы шлях.

У творчых аўтабіяграфіях толькі прыблізна захоўваецца агульная схема гэтай паперы і праз выклад жыццёвых фактаў выразна выяўляецца асоба чалавека, у аўтабіяграфіях-дакументах паказваюцца галоўныя этапы жыцця.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]