Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ACME Quote-Word 2003.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

15. Словы-тэрміны беларускай флоры размясціце ў алфавітным парадку і падбярыце да іх рускія адпаведнікі.

Журавіны, брусніцы, суніцы, шыпшына, лілея, ажына, парэчкі, ясакар, бэз, вольха, папараць, святаяннік, чарот, каноплі, глог, бружмель, агрэст, ядловец, багавінне, пырнік, блёкат, язмін, вяргіня, аксаміткі, вярба, дзьмухавец, канюшына, трыпутнік, сланечнік, трыснёг.

16. Выпішыце словазлучэнні са словамі-амонімамі.

Гранатавы сок – гранатавы бранзалет, бракаваць сілы – бракаваць тавар, страшэнная бура – бура пачуццяў, пустое вядро – пусты чалавек, клубы дыму – клубы па інтарэсах, люты звер – люты чалавек, жалезныя цвікі – жалезныя нервы, хімічная рэакцыя – палітычная рэакцыя, глыбокая рака – глыбокая думка, спартыўныя гонкі – гонкі лес, добрыя парады – ваенныя парады, група крыві – партызанская група, купіць гасцінец – родны гасцінец.

Раздзелы «Фразеалогія. Афарыстыка»

1. Як вы разумееце тэзіс: фразеалагізмы – устойлівыя адзінкі мовы?

2. Дайце азначэнне: афарызмы – гэта…

3. Вызначце, ці праяўляюцца ў фразеалогіі з’явы мнагазначнас- ці, варыянтнасці, сінаніміі, антаніміі, аманіміі. Свае разважанні пац- вердзіце прыкладамі.

4. З выклічнікавых фразеалагізмаў паводле семантыкі выпішы- це фразеалагізмы моўнага этыкету.

1. Памагай бог, з богам, з лёгкай парай, хлеб ды соль, у добры час, калом зямля, ціпун на язык, няхай сарочка не чапае.

2. Ісцінны бог, як бог свят, адсохні мне язык, праваліцца мне на гэтым месцы, не сысці мне з гэтага месца, каб я так жыў, слова гонару, чэснае слова.

3. Колькі лет колькі зім, дзень добры, маё шанаванне, бывай здароў, усяго добрага, міласці просім, чым хата багата.

5. Са слоў у дужках падбярыце патрэбнае па сэнсе і запішыце фразеалагізмы. З пяццю з іх (на выбар) складзіце сказы.

Як гара з (галавы, рук, плеч) звалілася. Вярзці (яблыкі, слівы, грушы) на вярбе. Як (сабака, карова, кот) языком злізала. Біцца як (птушка, звер, рыба) аб лёд. Вакол (пальца, носа, рукі) абвесці. З мухі (слана, ваўка, вярблюда) рабіць. Малако (у роце, на губах, на вусах) не абсохла. У (ката, свінні, сабакі) вачэй пазычыўшы. Хоць ваўкоў (страляй, ганяй, лаві). Як гром з (чыстага, бязвоблачнага, яснага) неба. Усыпаць (дубцовай, лазовай, бярозавай) кашы. Як (гусь, сабака, кот) наплакаў. Зімою (лёду, снегу, пяску) пашкадуе. Бачыць на тры сажні (наперад, пад зямлёю, у цемнаце). Па слова ў (энцыклапедыю, кішэню, слоўнік) не лезе. Хоць (рэдзьку, моркву, рэпу) сей. (Муха, камар, страказа) носа не падточыць. Заварочваць (лейцы, аглоблі, хамуты). Лавіць (ластавак, вераб’ёў, варон). Закідаць (кветкамі, шапкамі, мячамі). (Кату, сабаку, чалавеку) па пяту. Белая (ліса, варона, кошка). Ад (дажджу, ветру, снегу) валіцца.

6. Назавіце аўтараў крылатых выслоўяў.

1. Прэтэнзій у яго – хапіла б на слана, заслуг жа – як у зайца.

2. Думка ходзіць, дзе захоча.

3. Была б свіння – а лужа будзе.

4. Кожны чалавек – гэта цэлы свет.

5. Бурай змеценае лісце не вяртаецца не голле.

6. Кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай.

7. І тчэ, забыўшыся, рука, заміж персідскага ўзору, цвяток радзімы васілька.

Аўтары: Якуб Колас, Янка Купала, Кузьма Чорны, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Корбан, Міхась Скрыпка, Іван Мележ, Кандрат Крапіва, Максім Багдановіч.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]