Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ACME Quote-Word 2003.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь

Установа адукацыі

«Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

____________ В.В. Булах

«___» _______ 2005 г.

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Вучэбна-метадычны комплекс

для студэнтаў нефілалагічных факультэтаў

Складанне і агульная рэдакцыя

Вялюга С.А.

Зянько А.І.

Наваполацк 2010

УДК

ББК 

Б 

Рэцэнзенты:

С.А. Булах, старшыня камісіі мовы і літаратуры з методыкамі выкладання УА «ВДУ ім.П.М. Машэрава Полацкі каледж»; С.І.Красоўскі,ст.выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА «ПДУ»

Рэкамендаваны да выдання метадычнай камісіяй спартыўна-педагагічнага факультэта УА «ПДУ»

Б     Беларуская мова(прафесійная лексіка): Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў нефілалагічных факультэтаў ПДУ. Склад. і агул. рэд. Вялюга С.А., Зянько А.І. – Наваполацк: ПДУ, 2010. –285 с.

ISBN 

Асвятляюцца тэарэтычныя пытанні беларускай мовы, прадугледжа­ныя праграмай ВНУ для нефілалагічных факультэтаў. Тэарэтычныя звесткі ілюструюцца на шырокім фактычным матэрыя­ле, узятым з мастацкай, публіцыстычнай і навуковай літаратуры. Тэарэтычныя раздзелы змяшчаюць канкрэтныя пытанні па засваенні структуры беларускай мовы, арфаэпіі і лексікалогіі, марфалогіі і сінтаксісу, стылістыкі і культуры маўлення, тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.  

Асноўная ўвага ўдзелена характарыстыцы навуковай і афіцыйна-справавой мовы, якая складае асноўную разнавіднасць моўнай і маўленчай дзейнасці спецыяліста.

Прызначаецца для выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта. Можа быць выкарыстаны навучэнцамі педкаледжаў, настаўнікамі і школьнікамі гімна­зій, ліцэяў і агульнаадукацыйных школ, спецыялістамі.

© УА«Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», 2010

© С.А. Вялюга, А.І. Зянько, складанне 2010

Прадмова

Вучэбна-метадычны комплекс «бЕЛАРУСКАЯ МОВА (прафесійная лексіка)» падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі тыповай вучэб- най праграмы для вышэйшых навучальных устаноў і прызначаецца студэн- там нефілалагічных факультэтаў УА «ПДУ», уключае 6 лекцыйных і 28 практычных (семінарскіх) гадзін.

У аснову структурыравання зместу вучэбнага матэрыялу пакладзены прынцып модульнага падыходу, які прагледжвае падзел вучэбнага матэры- ялу на адносна самастойныя модулі (тэмы).

Характэрнымі асаблівасцямі ВМК «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» з’яўляюцца: абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, узмацненне ролі і месца самастойнай працы сту- дэнтаў, выкарастанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій, што дапаможа сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладж- ваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферы- раваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую даку- ментацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамова- мі.

У вучэбным выданні падаецца (з улікам сучасных дасягненняў мова- знаўства) сістэмны курс беларускай мовы згодна тыповай вучэбнай прагра- мы для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 2 верасня 2008 года. Рэгістрацыйны № ТД – СГ.015/тып.

Тэарэтычныя палажэнні ілюструюцца на багатым фактаграфічным матэрыяле, узятым з твораў беларускай мастацкай, навуковай і публіцыс- тычнай літаратуры. У сувязі з існаваннем беларуска-рускага двухмоўя кан- цэнтруецца ўвага на спецыфічных асаблівасцях беларускай мовы, развіва- юцца здольнасці студэнтаў па прымяненні ведаў на практыцы:

- авалоданне прафесійна арыентаваным вусным і пісьмовым маўлен- нем;

- авалоданне бытавым маўленчым этыкетам;

- авалоданне навыкам напісання розных службовых дакументаў.

З мэтай фарміравання сучасных сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускніка ВНУ ў практычныя заняткі ўключа- юцца элементы рэдагавання, асновы перакладу і прамоўніцкага майстэрст- ва, камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, вучэбныя дэ- баты), метад кейсаў (аналіз сітуацыі), гульнявыя тэхналогіі.

Для дыягностыкі кампетэнцыі, выяўлення дасягненняў на прамеж- кавым і выніковым этапах (залік, экзамен) выкарыстоўваецца рэйтынгавая сістэма ацэнкі вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў (выкананне кантрольных работ, тэстаў і тэставых заданняў, падрыхтоўка вусных паведамленняў і пісьмовых рэфератаў па вызначанай тэматыцы, удзел у навукова-даследчай дзейнасці і інш.).

Вучэбнае выданне падрыхтавана ст.выкладчыкамі кафедры сацыяль- на-гуманітарных дысцыплін УА «ПДУ» Вялюга С.А. і Зянько А.І.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]