
- •I. Склад і націск
- •7. Адзначце спалучэнні зычных, якія маглі быць у межах аднаго ўсходнеславянскага склада
- •8. Адзначце спалучэнні зычных, якія маглі быць у межах аднаго ўсходнеславянскага склада
- •II. Змены ў групах зычных
- •III. Першае поўнагалоссе
- •Карл Вялікі Юлій Цэзар
- •3. Адзначце словы, у якіх ёсць і поўнагалоссе
- •4. Адзначце словы, у якіх ёсць і поўнагалоссе
- •IV. Галосныя з плаўнымі ў пачатку слова
- •V. Гісторыя насавых галосных
- •VI. Гісторыя мяккіх зычных
Тэсты па фанетыцы
Модуль “ Старажытная гукавая сістэма”
I. Склад і націск
Старажытны склад утваралі наступныя элементы (адзначце правільныя адказы)
зычны і галосны
складовы і нескладовы
некалькі зычных
некалькі галосных
галосны
Якія з пералічаных гукаў маглі быць складаўтваральнымі
[r]
[m]
[j]
[l]
[n]
Якія з пералічаных галосных маглі быць нескладаўтваральнымі
[o]
[i]
[a]
[u]
[e]
Якія характарыстыкі меў старажытны ўсходнеславянскі націск (выберыце правільнае)
разнамесны
нерухомы
рухомы
музычны
сілабічны
5. Выберыце характарыстыкі, якімі вылучаўся старажытны ўсходнеславянскі націск
узыходнасць тону
зыходнасць тону
даўжыня
кароткасць
экспіраторнасць
6. Адзначце спалучэнні зычных, якія маглі быць у межах аднаго ўсходнеславянскага склада
ст-
2) лс-
3) стп-
стр-
мст-
7. Адзначце спалучэнні зычных, якія маглі быць у межах аднаго ўсходнеславянскага склада
рт-
тр-
скл-
ств-
кд-
8. Адзначце спалучэнні зычных, якія маглі быць у межах аднаго ўсходнеславянскага склада
сд-
рд-
жл-
др-
ств-
9. Адзначце спалучэнні зычных, якія маглі быць у межах аднаго ўсходнеславянскага склада
мш-
лн-
рдц-
дн-
скл-
10. Адзначце спалучэнні зычных, якія маглі быць у межах аднаго ўсходнеславянскага склада
сб-
бр-
гд-
зтв-
ств-
Кожнае правільнае заданне №1-5 = 1 бал, № 6-10 =2 балы
II. Змены ў групах зычных
Адзначце нумар прыведзенага ніжэй слова, якое мела праформу *prędti?
прадаць
перадаць
прайсці
прасці
прадукт
Адзначце нумар прыведзенага ніжэй слова, якое мела праформу *vedti?
вядро
везці
весці
ведаць
верыць
3. Супастаўце словы месці, мяту, мёў, мятла, мяцёлка і адзначце, пад якім нумарам запісаны іх праславянскі корань
*mes-
*met-
*mel-
*metl-
*mec’-
4. Супастаўце словы шыць, пашыты, шыла і польск. szydło і адзначце, пад якім нумарам запісаны іх праславянскі корань.
*šic’-
*š’it-
*š’il-
*š’id-
*š’idl-
5. Супастаўце словы есці, ем, ядзім, еў, ежа і адзначце, пад якім нумарам запісаны іх праславянскі корань.
1) *ěs-
2) *ěm-
3) *ěd-
4) *ěl-
5) *ěž-
6. Супастаўце словы мыць, мыю, мыла, памыты і польск.mydło і адзначце, пад якім нумарам запісаны іх праславянскі корань.
*myt-
*myj-
*myl-
*myd-
*mydl-
7. Прааналізуйце гістарычныя змены ў інфінітыве *mogti –1-> *moč’і мочи –2-> магчы і ўстанавіце адпаведнасць нумара чарговай змены і яе назвы
а) асіміляцыя
б) дысіміляцыя
в) спрашчэнне
г) змены *gt, *kt
д) выраўноўванне асноў (марфалагічная аналогія)
8. Прааналізуйце гістарычныя змены ў інфінітыве *strigti –1-> *strič’i – стричи – 2-> стрыгчы і ўстанавіце адпаведнасць нумара чарговай змены і яе назвы
а) змены *gt, *kt
б) асіміляцыя
в) спрашчэнне
г) дысіміляцыя
д) выраўноўванне асноў (марфалагічная аналогія)
9. Прааналізуйце гістарычныя змены ў словах *pletti–1-> *plesti, плесці *pletlъ –2-> plelъ, плёў і ўстанавіце адпаведнасць нумара змены і яе назвы
а) асіміляцыя
б) дысіміляцыя
в) спрашчэнне
г) манафтангізацыя дыфтонгаў
д) змены *gv, *kv
10. Прааналізуйце гістарычныя змены ў слове *idti –1-> *itti –2-> *isti, ісці і ўстанавіце адпаведнасць нумара змены і яе назвы
а) асіміляцыя
б) дысіміляцыя
в) спрашчэнне
г) змены *gt, *kt
д) манафтангізацыя дыфтонгаў
За правільны адказ на 1-3 заданні = 2 балы, за 4-6 заданні = 3 балы, за 7-10 заданні = 1 бал.