
- •Арфаграфія
- •§ 1. Правапіс галосных о, э – а (ы) (схема 1)
- •§ 2. Правапіс галосных е, ё, я (схема 2)
- •Некаторыя асаблівасці правапісу галосных у складаных словах
- •§ 3. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах (схема 3)
- •§ 4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак (схема 4)
- •§ 5. Правапіс у, ў (схема 5)
- •§ 6. Правапіс падоўжаных зычных (схема 6)
- •§ 7, 8. Правапіс мяккага знака і апострафа (схемы 7, 8)
- •Булён, нюанс, дзяк
- •§ 9. Правапіс прыстаўных зычных (схема 9)
- •§ 10. Правапіс прыстаўных галосных (схема 10)
- •§ 11. Правапіс д-дз, т –ц (схема 11)
- •§ 12. Правапіс спалучэнняў зычных (схема 13)
- •§ 13. Правапіс некаторых прыставак (схема 12)
- •§ 10. Правапіс галосных у некаторых суфіксах
- •Практыкаванні
§ 10. Правапіс прыстаўных галосных (схема 10)
У некаторых словах беларускай мовы ўзнікаюць прыстаўныя галосныя і або а. Каб лепш зразумець, параўнаем словы ў роднасных мовах – рускай і беларускай:
мгновение – імгненне
льняной костюм - ільняны касцюм
ржавый гвоздь - іржавы цвік,
ржаной хлеб – іржаны хлеб, аржаны хлеб.
Прыстаўныя гукі [і], [а] могуць узнікаць не перад усімі зычнымі, а толькі перад м, л, р, якія пачынаюць групу зычных. Збег зычных – не характэрная для беларускай мовы з’ява, нашым продкам, напэўна, цяжка было вымаўляць гэтыя словы, вось таму і ўзнік перад зычнымі галосны.
Перад м прыстаўны галосны ёсць заўсёды: Я на Поўнач імчу і імчу.
А перад л і р – толькі тады, калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны або пасля знаку прыпынку: Ільвіца сядзьць на льдзіне. Ільдзіна трымае львіцу. Конь іржэ і ржэ.
§ 11. Правапіс д-дз, т –ц (схема 11)
Спрадвечныя словы
У спрадвечных словах гук [д] чаргуецца з [дз'], а т – з [ц'] (дзеканне), што адлюстроўваецца на пісьме.
А
крамя
таго, гукі [дз'], [ц'] узнікаюць і перад
мяккім гукам [в']. Гэтае дзеканне-цеканне
таксама перадаецца на пісьме.
А ў прыстаўках і суфіксах Д і Т застаюцца
нязменна: адвезці,
у грамадстве,
у
Літве (запомніць).
Запазычаныя словы
У большасці запазычаных слоў пішуцца літары д і т, якія абазначаюць цвёрдыя гукі [д] і [т]. Гэта – АСНОЎНАЕ правіла для запазычаных слоў:
літаратура, майстар, рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, медыцына, апладысменты, індык, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.
У даўно запазычаных словах перад суфіксамі і злучэннямі, -ір-, -ін-, -ік-, -ёр-, -ейск-, -еец- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфідзін, камандзіроўка, камандзір, індзеец, індзейскі гвардзеец, гвардзейскі, манцёр, манціроўка, манціровачны, акцёр, білецёр, эпізодзік, жакецік, білецік, букецік.
білецік, білецёр,
букецік, акцёр,
індзеец, камандзір,
гвардзейскі мундзір.
§ 12. Правапіс спалучэнняў зычных (схема 13)
У беларускай мове няма невымоўных зычных (“непроизносимых согласных”). Спалучэнні зычных пішуцца так, як вымаўляюцца:
1. У спалучэнні [стн] зычны [т] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: посны (пост), свіснуць (свіст), капусны (капуста), вобласць – абласны (руск. областной), баласны, фарпосны, кантрасны, кампосны.
2. У спалучэнні [дт] на канцы іншамоўных слоў зычны [д] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, фарштат.
3. Зычныя [д], [т], [л] у спалучэннях [здн], [рдн], [стл], [лнц], [лнц] і зычныя [к], [г] у спалучэннях [скн], [згн] не вымаўляюцца і на пісьме не адлюстроўваюцца: язда – выязны (руск. выездной), праезд – праязны (руск. проездной), шчаслівы, сонца, наўмысны; бліскаць – бліснуць, бразгаць – бразнуць.
4. У лічэбніках і дзеясловах вымаўляецца і пішацца ЦЦ: пятнаццаць, усміхацца.
5. Спалучэнні [сч], [сшч] вымаўляюцца адпаведна як [шч] і [шшч], а на пісьме абазначаюцца літарамі сч (на стыку марфем), шч і сшч (у корані): расчоска, расчапіць (кручкі), пясчаны, расшчапіць (на дзве часткі). Выключэнне: шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымны, пяшчота, ушчэнт і вытворныя ад іх.
6. Спалучэнні чц, дц, жц, шц, тц, тч, дч пішуцца згодна з марфалагічным прынцыпам напісання:
на рэчцы, у лодцы, у дзежцы, на дошцы, у вопратцы, ляжыць матчына пасведчанне.
Запомні: маштаб.