
- •Арфаграфія
- •§ 1. Правапіс галосных о, э – а (ы) (схема 1)
- •§ 2. Правапіс галосных е, ё, я (схема 2)
- •Некаторыя асаблівасці правапісу галосных у складаных словах
- •§ 3. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах (схема 3)
- •§ 4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак (схема 4)
- •§ 5. Правапіс у, ў (схема 5)
- •§ 6. Правапіс падоўжаных зычных (схема 6)
- •§ 7, 8. Правапіс мяккага знака і апострафа (схемы 7, 8)
- •Булён, нюанс, дзяк
- •§ 9. Правапіс прыстаўных зычных (схема 9)
- •§ 10. Правапіс прыстаўных галосных (схема 10)
- •§ 11. Правапіс д-дз, т –ц (схема 11)
- •§ 12. Правапіс спалучэнняў зычных (схема 13)
- •§ 13. Правапіс некаторых прыставак (схема 12)
- •§ 10. Правапіс галосных у некаторых суфіксах
- •Практыкаванні
Булён, нюанс, дзяк
б) ва ўласных імёнах, утвораных ад імёнаў на -ій, перад суфіксальным -еў-, (-ев-): Васільеў, Васільевіч, Вітальевіч, Генадзьевіч;
в) у словах Ілья, Касьян, Ульяна і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільінічна, Касьянавіч, Ульянаў, лье, разалье, льецца, налью, пералье;
А п о с т р а ф пішацца перад галоснымі е, ё, ю, я і націскным і:
а) пасля прыставак (у тым ліку і іншамоўных) на зычны: аб’явіць, пад’езд, аб’інець, аб’ём, раз’юшаны, аб’ект, ад’ютант, кан’юнктура;
б) у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя з, с, дз, ц, л, н,: інтэрв’ю, куп’істы, сям’я, надвор’е;
в) у складаных словах пасля двух-, трох-, чатырох-: двух’ярусны, трох’ярусны;
але: дзяржюрвыдавецтва.
Заўвага. Пасля ў (нескладовага) апостраф не пішацца: здароўе, салаўі, шчаўе.
§ 9. Правапіс прыстаўных зычных (схема 9)
Прыстаўнымі з’яўляюцца гукі [г] і [в]: гэты, гэткі, Ганна, возера, вольха, вось (але: гісторыя [г] – не прыстаўны). У рускай мове ў адпаведных словах прыстаўны ёсць толькі ў слове “восемь”.
Прыстаўны гук [в] узнікае ў спрадвечных або даўно запазычаных словах перад націскным галосным [o] або [y]: возера, вокны, вузел, вусы. Пры змене месца націску прыстаўны гук паводзіць сябе па-рознаму, таму вылучым дзве часткі правіла. Разгледзім першую частку - напісанне В перад О ў словах спрадвечных і даўно запазычаных. Прыстаўны (а калі ў сярэдзіне слова – устаўны) гук [в] узнікае:
1) перад націскным [o]. Калі галосны [o] мяняе націскную пазіцыю, то гук [в] не захоўваецца перад [а] і адпаведна не перадаецца на пісьме: вокны – акно, возера – азёры;
2) у прыстаўках во-, вод-, воб-: вокрык, водгук, вобземлю;
3) у пачатку і ў сярэдзіне імёнаў: Лявон, Ларывон, Вольга;
4) у словах навокал, востры, вочы і вытворных ад іх. Калі на месцы о ў слабай пазіцыі ўзнікае гук [а], то [в] усё роўна захоўваецца: ваколіца, вачаняты. У старэйшых класах да гэтых выключэнняў можна дадаць яшчэ слова восем і вытворнае ад яго васьміног.
У словах-выключэннях наогул, окаць, одум В не пішацца.
У агульным выглядзе правіла гучыць так: перад О пішы В, перад А – не пішы, а ў словах навокал вострыя вочы і васьміног – пішы В заўсёды.
Разгледзім напісанне В перад У.
Прыстаўны гук [в] узнікае перад націскным гукам [y]. Калі гук [y] становіцца ў ненаціскную пазіцыю, то прыстаўны гук усё роўна захоўваецца і перадаецца на пісьме:
у корані слоў: вуха – завушніца, вусы – вусач;
перад прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вупраж, вузгалаўе;
у сярэдзіне імёнаў: Навум, Тадэвуш, Матэвуш;
у сярэдзіне слоў павук, цівун і вытворных ад іх.
У запазычаных словах і ўласных назвах прыстаўны (устаўны) гук не ўзнікае, таму трэба пісаць: ордэн, опера, Омск і Орша; унікум, урна і Ула. Выключэнне – словы во'хра, во'цат, ву'стрыца, есаву'л, караву'л. Лепш запомніць выключэнні так:
Есавул у адзенні колеру “вохра” з’еў вустрыцу ў воцаце і пайшоў у каравул.
Слова Орша (Ръша). У ім прыстаўны гук ніяк не мог узнікнуць. Гук [о] сам з’яўляецца прыстаўным, бо ўзнік перад спалучэннем зычных, якое ўтварылася ў выніку страты рэдукаванага гука [ъ]: Ръша → Рша → (о)Рша → Орша.