Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АРФАГРАФІЯ -каментарыі.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
395.63 Кб
Скачать

§ 5. Правапіс у, ў (схема 5)

У (складовае) пішацца:

а) у пачатку сказа, пасля зычнай або знака прыпынку: Уночы ішоў дождж. Ішоў Навум у школу. Зайшоўшы ў кнігарню, убачыў сябра;

б) у пачатку уласных назваў: Тамара Уладзіміраўна, ва Укране, Валеры Урублеўскі;

в) у іншамоўных словах на –ус, -ум: натарыус, кансіліум,

на спалучэнне галосных, апошні з якіх – у: шоу, Ландау, фрау;

у слове траур;

г) пад націскам: аукаю і ухаю, нясу баул да урны.

Ў (нескладовае) узнікае на месцы гукаў л, в, у і пішацца:

а) пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слова: на ўсю моц, пайсці ў лес, настаўнік, аўдыторыя, паўза, лаўрэат, аўкцыён

б) пасля галосных ў сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае склада.

Злучок і двукоссе не з’яўляюцца знакамі прыпынку, таму не ўплываюць на напісанне ў: жанчына-ўрач, калгас “Перамога” ўзнагародзілі.

§ 6. Правапіс падоўжаных зычных (схема 6)

Зычныя ж, ш, з, с, дз, ц, л, н, ч паміж галоснымі пры падоўжаным вымаўленні на пісьме перадаюцца падваеннем адпаведных літар: палоззе, збожжа, соллю, насенне, калоссе, ноччу, жыццё, мышшу. Параўнайце: каменне – камяні, праменне – прамяні.

Падаўжэнне [дз'] на пісьме абазначаецца як ддз: суддзя, разводдзе.

Падаўжэнне зычных не адбываецца:

а) у словах Ілья, Ульяна, Касьян і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільічоўка, Ульянаўск, Касьянавіч, лье, льецца, разалью;

б) у словах іншамоўнага паходжання: група, калектыў, асістэнт, тона. Выключэнне складаюць словы: ванна, манна, панна, бонна,

Мекка, мецца, дурра, донна, мадонна,

Сюзанна, Ганна, Жанна, саванна. (Гэта падвоеныя, а не падоўжаныя зычныя).

Ад падаўжэння неабходна адрозніваць падваенне аднолькавых зычных на стыку марфем (прыстаўкі і кораня або кораня і суфікса), якое перадаецца падвоеным напісаннем: адданы, бясстрашны, расстацца, асенні, каменны.

Выключэнне: расада, расол, расольнік, ростань, расаднік (месца вырошчвання расады) і вытворныя ад іх.

расада, расол, расольнік, ростань, расаднік

§ 7, 8. Правапіс мяккага знака і апострафа (схемы 7, 8)

Мяккі знак бывае змякчальны і раздзяляльны. Змякчальны мяккі знак ужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці папярэдняга зычнага, а раздзяляльны мяккі знак, як і апостраф, паказвае на раздзельнае вымаўленне зычнага з наступным галосным.

З м я к ч а л ь н ы м я к к і з н а к пішацца пасля мяккіх зычных з, с, дз, ц л, н,:

а) на канцы слова: мазь, соль, зелень, лось, мядзведзь, радасць;

б) у сярэдзіне слова перад цвёрдым зячным: пісьмо, дзядзька, бацька;

в) у сярэдзіне слова паміж двума мяккімі зычнымі, калі пры змяненні слова другі зычны становіцца цвёрдым, а першы застаецца мяккім: васьмі – восьмы, пісьменнік – пісьмо, канькі – канькоў, дзьме – дзьмуць, цьмяны – цьма;

г) пасля мяккага [л] перад любым зычным (цвёрдым або мяккім), акрамя [л']: гульня, пальцы, столькі, вельмі. Але: вяселле, ралля, галлё, гуллівы.

Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах:

Граматычныя формы

Калі пішацца

Прыклады

У назоўніках:

а) творнага склону множнага ліку

б) перад суфіксам

-чык-

перад канчаткам -мі

калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на -нь

дзецьмі, слязьмі, людзьмі

камень – каменьчык,

струмень – струменьчык, але: фасончык

У прыметніках:

а) перад суфіксам -ск-

б) у суфіксах -аньк-, -еньк-, -эньк-

калі гэтыя прыметнікі ўтвораны ад назваў месяцаў на -нь і слова восень

заўсёды

ліпень – ліпеньскі,

чэрвень – чэрвеньскі, восень –восеньскі

Чэрвеньскі раён

прыгожанькі, светленькі, старэнькі

У дзеясловах загаднага ладу:

а) 1-й асобы множнага ліку

б) 2-й асобы множнага ліку

перад канчаткам -ма

перад канчаткам -це, а таксама перад -ся

кіньма, станьма, сядзьма

кіньце, станьце, сядзьце

агледзься, намылься

Мяккі знак пішацца:

а) у складаных лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

б) у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь);

в) у часціцы -сьці ў займенніках і прыслоўях: хтосьці, штосьці, якісьці, дзесьці, кудысьці.

Мяккі знак не пішацца:

а) паміж падоўжанымі зычнымі: жыццё, насенне, палоззе, калоссе;

б) перад мяккім [в']: цвёрда, дзверы, чацвёрты, мядзведзь (але: ледзьве);

в) у словах меншы (менш), іншы (але: большы (больш);

г) на канцы слова пасля літар б, п, м, ф: голуб, стэп, сем, верф.

Дзінькнуць і дзынкнуць, крыльца і крылца

Р а з д з я л я л ь н ы м я к к і з н а к пішацца пасля зычных з, л, н, с, дз, ц перад галоснымі е, ё, ю, я, і:

а) у словах іншамоўнага паходжання: Лавуазье, дасье, мільён, мільярд, трыльён, Сеньі, канферансье, мадзьяр, парцьеры;