
- •Арфаграфія
- •§ 1. Правапіс галосных о, э – а (ы) (схема 1)
- •§ 2. Правапіс галосных е, ё, я (схема 2)
- •Некаторыя асаблівасці правапісу галосных у складаных словах
- •§ 3. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах (схема 3)
- •§ 4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак (схема 4)
- •§ 5. Правапіс у, ў (схема 5)
- •§ 6. Правапіс падоўжаных зычных (схема 6)
- •§ 7, 8. Правапіс мяккага знака і апострафа (схемы 7, 8)
- •Булён, нюанс, дзяк
- •§ 9. Правапіс прыстаўных зычных (схема 9)
- •§ 10. Правапіс прыстаўных галосных (схема 10)
- •§ 11. Правапіс д-дз, т –ц (схема 11)
- •§ 12. Правапіс спалучэнняў зычных (схема 13)
- •§ 13. Правапіс некаторых прыставак (схема 12)
- •§ 10. Правапіс галосных у некаторых суфіксах
- •Практыкаванні
Арфаграфія
§ 1. Правапіс галосных о, э – а (ы) (схема 1)
Літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам: размова, сэрца. Не пад націскам о, э пераходзяць у а: горы – гара, рэкі – рака.
Ненаціскное о захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го.
Ненаціскное э захоўваецца:
а) у першай частцы складаных слоў: рэдказубы, шэравокі, шэсцьсот;
б) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаванне, нонсэнс;
в)у пачатку іншамоўных слоў: эвалюцыя, экскурсія, экзамен, энцыклапедыя, экалогія, Эстонія, Эфіопія;
г) у сярэдзіне запазычаных слоў неславянскага паходжання пасля зацвярдзелых, а таксама цвёрдых [д], [т]: жэтон, рэвізія, джэнтэльмен, чэмпіён, рэзюмэ, дэлегат, тэлефон, але: шніцаль, шпаталь, камп’ютар.
У даўно запазычаных словах э перайшло ў а, а ў некаторых словах – у ы:
-
характар
брызент
літаратура
інжынер
сакратар
цырымонія
адрас
канцылярыя
бухгалтар
рысора
майстар
почырк
рамонт
чыгун
водар
дрызіна
сакрэт
дырыжор
лодар
арышт
У некаторых словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: гром – грыме́ць, бровы – брыво́, кроў – крыва́вы, глотка – глыта́ць, блохі – блыха́, плот – плытаго́н.
марыва, зарыва, горыч, яблык, трывога, глыбіня
§ 2. Правапіс галосных е, ё, я (схема 2)
Літара ё пішацца толькі пад націскам: сёмы, вясёлы, галлё (але: радыё). На месцы е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца я: снег – снягі, смех – смяяцца, сёстры – сястра, лёд – лядок.
Ненаціскное е не пераходзіць у я:
а) у словах семсот, восемсот;
б) у словах іншамоўнага паходжання: калектыў, легенда, генерал, медаль, сезон, герой, перон, Германія, Херсон, Еўропа, Аргенціна.
У даўно запазычаных словах е перайшло ў я: дзяжурны, каляндар, янот, яфрэйтар, ялейны, ярмолка, сяржант.
Нязменна пішацца каранёвае я: свята – святкаваць, цяжкі – цяжкаваты, мяккі – мяккаваты, месяц, завязь, лямантаваць, сувязь, пояс, Прыпяць, памяць, цягнікі, тысяча, выгляд, ядавіты, языкаты, а таксама суфіксальнае я: кашляць, сеяць, веяць, дробязь, боязь.
Ад слоў з каранёвым е(я) неабходна адрозніваць словы, дзе ў корані пішацца і: вільгаць – вільготны, свіст – свіснуць, свісцець, свістаць; сівы, сівізна, пасівеў; сірата, сірочы, хвіліна, мілагучны і інш.
У некаторых каранях адбываецца чаргаванне е – і: цвет – цвісці, усмешка – усміхацца, кветка – квітнець, памерці – памірае, ветлівы – вітацца, блеск (бляск) – бліскавіца, слепнуць (асляпіць) – сліпучы (гістарычнае чаргаванне).
У прыназоўніку без і часціцы не літара е пішацца нязменна: не ве́даў, не бы́ць, не хаце́ў, не чыта́ць, без канца́, без со́раму. Калі ж не і без становяцца прыстаўкамі, яны падпарадкоўваюцца агульным правілам: няёмка, нязна́чны, непрыхі́льны, бязме́жны, бязлю́дны, бездапамо́жны.