Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
матэрыялазнаўства 1 сем 105.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.81 Mб
Скачать

Раздзел 1. Прыродныя палімеры

Глютынавыя (жывёльныя, бялковыя) кляі

Паколькі рэстаўрацыйныя праблемы з’явіліся задоўга да ўзнікнення хімічнай навукі і прамысловасці, рэстаўратары задавальняліся тымі матэрыяламі, што дала прырода і якімі стваралісяі творы мастацтва.

На працягу дзесяцігоддзяў такія матэрыялы, як казеін, асятровы, мяздровы, сталярны кляі, эмульсіі жаўтка і бялка курынага яйка, адвары злакаў, камедзі, воска-смаляныя мастыкі і інш. былі ў арсенале рэстаўратараў і дазвалялі ім вырашаць шырокі спектр рэстаўрацыйных задач. Гэтыя традыцыі захаваліся і па сённяшні дзень, паслядоўнікі традыцыйнай рэстаўрацыйнай школы паспяхова працуюць прыроднымі матэрыяламі.

Прыхільнасць рэстаўратараў да прыродных матэрыялаў не выпадковая, яна абумоўлена іх упэўненасцю ў тым, што рэстаўрацыйны матэрыял па сваёй прыродзе павінен быць “раднёй” аўтарскаму вяжучаму, паколькі аўтарскі жывапіс ў спрыяльных умовах захоўваецца вякамі, пры гэтым лічыцца, што рэстаўрацыйны працэс заключаецца ва ўзнаўленні зыходнай структуры фарбавага слою за кошт увядзення прыроднага вяжучага ў выглядзе раствораў ці эмульсій, і калі, напрыклад, разбураны ў выніку страты вяжучага фарбавы слой тэмпернага жывапісу прапітаць эмульсіяй жаўтка курынага яйка ці казеінам, то можна узнавіць зыходную структуру фарбавага слоя жывапісу.

На самой справе вяжучае жывапіснага матэрыялу нельга разглядаць ізалявана, без сувязі з пігментам: пры доўгім і дасканалым перамешванні кампанентаў тэмпернай фарбы функцыянальныя групы малекул бялка вяжучага рэчыва ў выніку механа-хімічных рэакцый узаемадзейнічаюць з паверхняй частачак пігмента, утвараючы кампазітны матэрыял, фізіка-хімічныя і фізіка-механічныя ўласцівасці якога прынцыпова адрозніваюцца ад уласцівасцей таго ж прыроднага вяжучага, сфармаванага ў выглядзе плёнкі, таму шляхам увядзення вяжучага ў выглядзе раствора ці эмульсіі немагчыма ўзнавіць першапачатковую структуру жывапіснага матэрыяла. У гэтым сэнсе патрэбна прызнаць, што любое рэстаўрацыйнае ўмяшальніцтва патрэбна разглядаць як працэс увядзення ў твор мастацтва іншароднага матэрыялу.

З цягам часу з’явіліся трагічныя доказы памылковасці пастулата аб растве рэстаўрацыйнага матэрыяла і аўтарскага вяжучага, паколькі ўмацаваныя прыроднымі адгезівамі творы мастацтва, што знаходзіліся ў неспрыяльных умовах, пачалі інтэнсіўна разбурацца па шэрагу розных прычын. Рэстаўратары былі змушаны звярнуцца да хімікаў з просьбай пошуку альтэрнатыўных матэрыялаў, здольных супрацьдзейнічасць больш жорсткім умовам існавання твораў у змененым гістарычным і экалагічным атачэнні.

У цяперашні час сінтэтычныя і прыродныя матэрыялы паспяхова суіснуюць, прыгэтым ёсць вобласці пераважнага выкарыстання прыродных матэрыялаў, напрыклад, у рэстаўрацыі абразоў. Адначасова існуюць задачы, для вырашэння якіх выкарыстанне прыродных матэрыялаў з’яўляецца непрымальным – гэта рэстаўрацыя сценапісу ў неацяпляльных помніках. Для рэстаўрацыі прадметаў ДПМ са шкла, керамікі, фарфора сінтэтычныя матэрыялы аказаліся больш прыемлемымі, чым прыродныя, так як забяспечваюць больш надзейнае і доўгачасовае ўмацаванне рэстаўрыруемых аб’ектаў.