Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
матэрыялазнаўства 1 сем 105.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.81 Mб
Скачать

Тэрміны і азначэнні.

Адгезівы – кляі, прызначаныя для забеспячэння трывалай і даўгавечнай сувязі паміж элементамі рэстаўрыруемага аб’екта.

Кансаліданты – матэрыялы, што забяспечваюць трывалую і даўгавечную сувязь паміж часцінкамі дэструктураванага аўтарскага матэрыяла.

Кампазіцыі для ўспаўнення страчаных фрагментаў – як правіла, гэта двухкампанентныя сістэмы, якія складаюцца з напаўняльніка і вяжучага; пасля зацвярдзення гэтыя саставы павінны максімальна набліжацца да аўтарскага па знешняму выгляду і ўласцівасцях.

Пакроўныя матэрыялы – лакі матавыя ці глянцавыя, аліфы, матуючыя саставы, ахоўныя пакрыцці.

Біяцыды – сродкі для барацьбы з агентамі біялагічнага пашкоджання як матэрыялаў саміх помнікаў, так і рэстаўрацыйных. У сваю чаргу патрэбна разрозніваць інсектыцыды – сродкі для барацьбы з насякомымі; альгіцыды – сродкі для барацьбы з водараслямі; фунгіцыды – сродкі для пазбаўленя ад грыбной інфекцыі.

Па паходжанню і хімічнаму складу матэрыялы прынята падраздзяляць на сінтэтычныя і прыродныя (натуральныя). Прыродныя матэрыялы, якія часцей выкарыстоўваюцца ў рэстаўрацыйнай практыцы ў якасці кляёў, дзеляцца на кляі жывёльнага і расліннага паходжання. Жывёльныя кляі, у сваю чаргу, у адпаведнасці з тыпам бялка, што складае аснову клея, дзеляцца на глютынавыя, казеінавыя і бялкі курынага яйка.

Аснову глютынавых кляёў складае бялок калаген. Да глютынавых кляёў належаць – костны (сталярны), скураны (мяздровы, цялячы, трусіны, пергаментны), рыбін – са скуры і плавальных пульхіроў рыб, у прыватнасці асятровых (асятровы клей); да глютынавых кляёў належыць таксама жэлацін (жэлаціна) харчовы і фотажэлацін.

Казеінавыя кляі. Казеін з’яўляецца асноўным бялковым кампанентам малака; хімічную аснову казеіна, які атрымліваюць з малочнай сывараткі, складаюць фосфапратэіды – слабыя шматасноўныя амінакіслоты, оксігрупы якіх этэрыфікаваны фосфарнай кіслатой. Казеін нерастваральны ў вадзе, а толькі набухае ў ёй. Не раствараецца ў арганічных растваральніках. Пры ўздзеянні асноваў атрымліваюць солі казеіна – казеінаты, растваральныя ў вадзе. Пры награванні вышэй 50ºС гэтыя солі разбураюцца. Казеін выкарыстоўваюць у якасці вяжучага ў кампазіцыях з устойлівымі да шчолачаў пігментамі. Казеінавая плёнка адрозніваецца цвёрдасцю і крохкасцю, схільна да растрэскванні, таму яе нанясенне на фарбавы слой жывапісу можа прывесці да разбурэння. Пры рэстаўрацыі манументальнага жывапісу на вапнавай штукатурцы можна выкарыстоўваць казеін у якасці вяжучага. З вапнай казеін дае нерастваральны ў вадзе казеінат кальцыя, які валодае стойкасцю да атмасферных уздзеянняў.

Эмульсія жаўтка курынага яйка – арганічную аснову жаўтка складаюць бялкі і тлушчы (суадносіна розных фосфаліпідаў) а таксама вітаміны А.В і Д; мінеральную аснову складаюць фосфарная кіслата і розныя элементы – кальцый, магній, хлор і г.д.

Да кляёў расліннага паходжання адносяцца камедзі і адвары збожжавых. Камедзь – гэта зацвярдзеўшы сок дрэваў і кустарнікаў, які выцякае з пашкоджаных участкаў кары. У літаратуры ўпамінаюцца камедзі чарэшні, вішні, слівы, абрыкоса, персіка, міндаля, а таксама камедзі трапічных раслін, аб’яднаных агульнай назвай гумі-арабік, якія ўяўляюць сабой сок розных відаў акацый з трапічных лясоў Азіі, Афрыкі, Аўстраліі (напрыклад, Penaca Sarcocola афрыканская ці персідская, Elemi, акацыя Senegali Kordofan, Varek). Па хімічнаму складу – гэта каліевыя, кальцыевыя і магніевыя солі арабінавай кіслаты. У рэстаўрацыі камедзі знаходзяць абмежаваніе выкарыстанне, яны служаць вяжучым пры вырабе акварэльных фарбаў.

Да адвараў злакаў адносяцца вядомыя ўсім мучны клей і крухмальны клейстар.

Крухмал з’яўляецца традыцыйнай асновай для кляёў для рэстаўрацыі паперы. З розных відаў крухмалу (пшанічны, бульбяны, рысавы, маісавы і г.д.) для рэстаўрацыі выкарыстоўваюць пшанічны. З пшанічнай мукі рыхтуюць 8 %-ны клейстар і пластыфіцыруюць яго 2 %-мі гліцэрына. З дапамогай такога клея праводзяць рэстаўрацыю паперы – заклейку страт, дубліраванне, наклейку твораў гарафікі на новую аснову. Склейка трывалая, не адслойваецца многія гады. Пры неабходнасці пасля змочвання вадой склееныя лісты можна разняць.

Па хімічнаму складу адгезівы расліннага паходжання адносяцца ў большасці выпадкаў да класу вугляводаў.

Шырока выкарыстоўваюцца ў рэстаўрацыйнай практыцы ў якасці адгезіваў воска-смаляныя кампазіцыі, якія складаюцца з пчалінага воску і розных прыродных смолаў – каніфолі, дамаравай смалы, шалаку, мастыксу і інш.

Асартымент рэстаўрацыйных матэрыялаў на дадзены момант ужо даволі-такі сфарміраваны. Ён даволі шырокі і ўключае як прыродныя, так і сінтэтычныя матэрыялы; у асартыменце сінтэтычных матэрыялаў прысутнічаюць не толькі кляі, шырока выкарыстоўваюцца сінтэтычныя грунтоўкі, пакроўныя матэрыялы, палотны, розныя даробачныя кампазіцыі. У асартыменце рэстаўрацыйных матэрыялаў ёсць спецыяльна распрацаваныя для рэстаўрацыйных мэтаў, але ёсць і іншыя, якія выпускаюцца прамысловасцю для іншых патрэб, але адпавядаюць жорсткім рэстаўрацыйным патрабаванням.

Далей абмеркаванне прыродных і сінтэтычных рэстаўрацыйных матэрыялаў будзе праводзіцца па наступнай схеме:

  • Хімічная будова;

  • Фізіка-хімічныя і фізіка-механічныя уласцівасці;

  • Выкарыстанне ў рэстаўрацыі.

Да фізіка-хімічных уласцівасцей адносяцца такія, як малекулярная маса, вязкасць раствораў, парапранікальнасць;

Фізіка-механічныя ўласцівасці ўключаюць дэфармацыйныя ўласцівасці матэрыялаў, што мае на ўвазе здольнасць матэрыяла супрацьдзейнічаць розным пераменным і пастаянным механічным нагрузкам, такія як трываласць плёнак пры расцяжэнні, адноснае і астатачнае падаўжэнне, цвёрдасць;

Важнымі для рэстаўрацыйных матэрыялаў з’яўляюцца такія ўласцівасці як водастойкасць і вільгацестойкасць, атмасферастойкасць і даўгавечнасць ва ўмовах паскоранага цепла-вільготнаснага старэння.

Пасля знаёмства з агульнымі групамі рэстаўрацыйных матэрыялаў будзе больш падрабязны разгляд па групах матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для рэстаўрацыі прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з сілікатных матэрыялаў (шкло, кераміка, камень…), цэллюлозаўтрымліваючых (папера, тканіны расліннага паходжання, дрэва, салома), на аснове жывельных бялкоў (шоўк, воўна, футры, рог) з агульным азнаямленнем і з самімі матэрыяламі рэстаўруемых прадметаў.

Пытанні да самастойнай работы

1. Даць азначэнне паняццяў малекулярная маса, вязкасць раствораў, парапранікальнасць (фізіка-хімічныя уласцівасці).

2. Даць азначэнне паняццяў трываласць плёнак пры расцяжэнні, адноснае і астатачнае падаўжэнне, цвёрдасць (фізіка-механічныя ўласцівасці)

3. Даць азначэнне паняццяў водастойкасць і вільгацестойкасць, атмасферастойкасць

4. Спецыфічныя патрабаванні да рэстаўрацыйных матэрыялаў для керамічных прадметаў у залежнасці ад наступнага рэжыму музейнага захавання ці экспанавання