Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
матэрыялазнаўства 1 сем 105.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.81 Mб
Скачать

Пытанні да самастойнай работы

  1. Чым, на вашу думку, можа апраўдвацца выкарыстанне воска-смаляных кампазіцый у Францыі?

  2. Якія адрозненні ў характарыстыках воска-дамарных і воска-капалавых кампазіцый?

  3. Як смолы і воскі ўплываюць на цэлюлозныя валокны?

  4. Як праводзіцца працэс адбельвання воску?

  5. Якія адрозненні ў характарыстыках твораў, выкананых гарачым і халодным спосабам васковага жывапісу?

  6. Ці можна ганозіс аднесці да кансервацыйных працэдур?

АЛІФЫ

Аліфы – гэта вадкія плёнкаўтвараючыя рэчывы, якія атрымліваюцца з раслінных алеяў. Празрыстыя вадкасці ад жоўтага да вішнёвага колеру. Яны высыхаюць ў тонкім слоі на паветры, утвараючы мяккую эластычную плёнку, нерастваральную ў вадзе і арганічных растваральніках. Высыханне аліфы абумоўлена працэсамі палімерызацыі алею, якія ініцыіруюцца гідраперакісамі, што ўтвараюцца пры ўзаемадзеянні з кіслародам паветра. Звычайныя раслінныя маслы высыхаюць доўга, для прыгатавання аліфы выкарыстоўваюць высыхаючыя маслы, такія, напрыклад, як ільняны алей. Для паскарэння працэсу высыхання ў алей дадаюць сіккатывы, якія ўяўляюць сабой аксіды (ці солі) металаў, раствораныя ў арганічных растваральніках, часцей за ўсё гэта ўайт-спірыт. Прамысловасць выпускае 4 віды аліф: натуральныя, напаўнатуральныя, камбінаваныя і сінтэтычныя. Натуральныя аліфы вырабляюць з ільнянога ці канаплянага алею. Натуральныя аліфы дзеляцца на палімерызаваныя і акісленыя. Яны прызначаецца для пакрыцця драўляных і металічных паверхняў, якія потым будуць фарбавацца алейнымі фарбамі і ў якасці вяжучага алейных фарбаў і для іх развядзення. Падрабязней:

Натуральная ільняная палімерызаваная аліфа - светлая празрыстая масляністая вадкасць (ГОСТ 7931-56) – атрымліваецца шляхам нагрэву ільнянога алею да тэмпературы 275 ºС ў прысутнасці сіккатыву, што ўтрымлівае іоны свінцу, марганца, кобальту. Аліфу вараць датуль, пакуль яе вязкасць не дасягне 25-30 сек. па ВЗ-4 пры 20 ºС, а ўдзельная маса дасягне 0,936 г/см³. Утрыманне сіккатыву складае прыкладна 4 % масы. Поўнае высыханне аліфы без адліпу павінна складаць не больш 24 гадзін.

Натуральная ільняная акісленая аліфа атрымліваецца таксама, як і палімерызаваная, толькі ў працэсе варкі праз яе прадзімаецца паветра. Паветра прадзімаюць на працягу 4-4,5 гадзін пры падагрэве алею да 150-160 ºС, пасля чаго загружаюць сіккатыў. У гэтым выпадку ўтрыманне сіккатыву меншае і складае каля 2,5 %, удз. маса – 0,939-0,945 г/см³.

Канапляная натуральная аліфа. – цёмная празрыстая масляністая вадкасць. Вырабляецца з канаплянага алею і сіккатыву.

Напаўнатуральную аліфу “Аксоль” атрымліваюць прадуваннем паветра праз нагрэты да 160 ºС алей з наступным дабаўленнем растваральніка (уайт-спірыта) і сіккатыва. Суадносіна кампанентаў сумесі: на 100 м.ч. алею ~ 6м.ч. сіккатыву і ~ 94 м.ч. растваральніка. Аліфу можна атрымаць і без нагрэву, проста дадаючы сіккатыў у растворы лятучага растваральніка (уайт-спірыт, шкіпінар). Аліфу маркі В выкарыстоўваюць для прыгатавання алейных фарбаў, маркі СМ і ПВ – для грунтовак, шпаклёвак і фарбаў для ўнутраных работ.

Камбінаваная аліфа – прадукт палімерызацыі і абязводжвання высыхаючых і напаўвысыхаючых маслаў. Выпускаеццы марак К-2, К-3, К-4, К-5.Для густацёртых алейных фарбаў для ўнутраных работ.

Сінтэтычныя аліфы. Сланцавая аліфа – вадкасць цёмнага колеру, прадукт акіслення сланцавых масел, раствораных у ксілоле. Мае рэзкі непрыемны пах, атмасферастойкая. Для прыгатавання і развядзення цёмных фарбаў. Нельга выкарыстоўваць для афарбоўкі прадметаў побыту.

Аліфа эціноль (лак эціноль) – светлая празрыстая густая вадкасць з рэзкім пахам, вырабляецца з адыходаў вытворчасці хларапрэнавага каўчука. Утварае хуткасохнучую бліскучую і надзвычай цвёрдую асноўна- і кіслотаўстоўлівую плёнку, але не афмасфераўстойлівую. Дадаюць да іншых аліф, выкарыстоўваюць для прыгатавання фарбаў і грунтовак па метале.

Механізм высыхання алею. Раслінныя алеі ўяўляюць сабой эфіры гліцэрыны і тлустых кіслот. Калі тлустыя кіслоты са складу алею утрымліваюць двайныя сувязі, такія алеі называюцца высыхаючымі. Да іх адносяцца ільняны, арэхавы, канапляны, макавы алеі. Калі ў склад алею ўваходзяць гранічныя кіслоты, што не ўтрымліваюць двайных сувязей, такія алеі называюць невысыхаючымі, напрыклад, касторавы алей.

Характарыстыка тлустых кіслот некаторых раслінных алеяў

Кіслата

Хім. формула

Лік двайных

сувязей

Утрыманне ў алеях

Ільняны арэхавы макавы

Пальмітынавая

СН3(СН2)14СООН

-

6,8-7,4 3,5-7,0 7,4-10,6

Стэарынавая

СН3(СН2)16СООН

-

4,0 0,9-1,9 1,2-4,2

Алеінавая

СН3(СН2)17-СН=СН- (СН2)7-СООН

1

14,5-23,1 16-35 11,4-20,5

Лінолевая

СН3(СН2)4СН=СН-СН2- СН=СН(СН2)7- СООН

2

14,9-18,6 57,0-72,0 69.7-72,6

Ліналенавая

СН3(СН2)-СН= СН-СН2-СН=СН-СН2 СН=СН-(СН2)- СООН

3

48,9-55,9 57,0-72,0 69.7-72,6

Напаўвысыхаючыя алеі – сланечнікавы, рафініраваны баваўняны, соевы, таксама ўтрымліваюць гранічныя кіслоты, аднак у выніку некаторых хімічных пераўтварэнняў у іх утвараюцца двайныя сувязі.

Пры захаванні ў адчыненай ёмістасці аліфа пакрываецца скурлапкай лінаксіну (прадукт акісляльнай палімерызацыі алею), якая перашкаджае наступнаму акісленню. У прысутнасці вільгаці аліфа мутнее, таму яе нельга наліваць у вільготную тару. Памутненне адбываецца таксама пры ахалоджванні аліфы ніжэй 0 ºС.

Ператварэнне аліфы ў цвёрдую плёнку адбываецца ў некалькі стадый:

Індукцыйны перыяд – нязначнае змяненне кансістэнцыі, прыродныя інгібітары запавольваюць акісленне; высыханне ад пылу – вадкасць ператвараецца ў гель; ацвярджэнне – гель становіцца цвёрдым; старэнне ў выніку наступнага акіслення.

У выніку акіслення адбываецца паглынанне кіслароду, пры гэтым маса аліфы павялічваецца прыкладна на 12 % ад першапачатковай. Адначасова працэс акіслення суправаджаецца выдзяленнем лятучых прадуктаў дэструкцыі СО2, Н2О, воцатавай і мурашынай кіслотаў, перакісу вадароду. Пры гэтым лінейныя малекулы алею ў выніку раскрыцця двайных сувязей сшываюцца, малекулярная маса павялічваецц і фарміруецца трохмерная сетка.

Акрамя рэакцый з удзелам кісларода ў палімерызацыі двайных сувязей, у выніку чаго ізаляваныя сувязі ператвараюцца супражаныя. Наяўнасць у хімічным злучэнні супражаных сувязей надае ім жоўтую афарбоўку.

Аліфа, якая выкарыстоўвалася ў якасці ахоўнага пакрыцця жывапісу на абразах, рэдка ўяўляла сабой аднароднае з хімічнага боку гледжання рэчыва. Пакрыцці абразоў 15-17 вв, якія называліся аліфай, акрамя варанага ільнянога ці канаплянага алею штрымлівалі розныя смолы, часцей усяго бурштын.

У зводзе пісьмовых крыніц да тэхнікі старажытнарускага жывапісу, кніжнай справы і мастацкага рамяства ў спісах ХV-ХІХ вв”, складзеным Ю.І.Грэнбергам, цытуюцца найбольш часта сустракаючыяся рэцэпты прыгатавання аліф для пакрыцця абразоў. Так, напрыклад, Федароўскі іканапісны арыгінал раіць наступны парадак аперацый: закіпяціць ільняное семя, затым паліць бялілы датуль, пакуль не стануць чырвонымі, як сурык, пасля чаго іх мелка расцерці і пакласці ў аліфу, затым дабавіць бурштыну, прычым колькасць бурштыну можа дасягаць 30 % ад аб’ёму аліфы. Такія аліфы носяць назву масляных лакаў. Упамінаюцца таксама саставы, якія ўтрымліваюць акрамя аліфы, сіккатыва і бурштыну, шкіпінар і іншыя дабаўкі.

Аліфы больш позніх абразоў ўтрымлівалі якасці смалянога кампаненту мастыкс. У 18 в. сталі шырока выкарыстоўваць сіккатывы.

Алейныя лакі таго часу былі вельмі рознамаітымі па складу, у якасці смалянога кампанента ўтрымлівалі тэрпентын, капал, бурштын, смалу ядлоўца, мастыкс, сандарак і г.д., таму працэс расчысткі ад такіх камбінаваных матэрыялаў даводзіцца праводзіць ці камбінаванымі растваральнікамі, ці такімі высокапалярнымі растваральнікамі, як дыметылацэтат ці дыметылсульфаксід.

У тым выпадку, калі аліфы выкарыстоўваюцца ў якасці вяжучага алейных фарбаў, яны называюцца сырымі, калі палімерызаваныя алеі прыгатаваны без нагрэву, і аліфамі, калі з нагрэвам. На сырым алеі заціралі свінцовыя бялілы, на аліфах – любыя, акрамя тых, колер якіх мяняецца пры накладанні на жоўты колер аліфы.

Як гаварылася раней, плёнка аліфы пасля застывання становіцца нерастваральнай у вадзе ў выніку ўтварэння трохмернай прасторавай структуры, аднак наяўнасць ў хімічнай структуры эфірных сувязей робяць плёнку высокапалярнай, таму яна набухае ў палярных растваральніках і паглынае і прапускае вільгаць. Пры пагружэнні ў ваду плёнка аліфы набрыньвае.