
- •Скарачэнні
- •Уводзіны
- •Класіфікацыя рэстаўрацыйных матэрыялаў
- •Патрабаванні да рэстаўрацыйных матэрыялаў.
- •Тэрміны і азначэнні.
- •Раздзел 1. Прыродныя палімеры
- •Глютынавыя кляі. Будова малекулы калагену.
- •Уласцівасці глютынавых кляёў
- •Вобласці выкарыстання глютынавых кляёў
- •Пытанні да самастойнай работы
- •Склад мучных кляёў для паперы
- •Воскі, смолы Воскі
- •Пытанні да самастойнай работы
- •Воска-смаляныя кампазіцыі
- •Рэстаўрацыйныя матэрыялы для энкаўстыкі і твораў з воску.
- •Рэцэптуры рэстаўрацыйных васковых фарбаў
- •Саставы і латэксы для ачысткі паверхняў
- •Саставы для рэстаўрацыі скульптуры з воску
- •Падрыхтоўка воску для рэстаўрацыйных мэтаў
- •Пытанні да самастойнай работы
- •Уплыў пігментаў на хуткасць высыхання аліфы.
- •Механізм старэння плёнак аліфы
- •Змяненне ўласцівасцей плёнкі аліфы ў выніку старэння
Саставы для рэстаўрацыі скульптуры з воску
Вядомы старадаўнія рэцэптуры сумесей для скульптурных работаў па воску, напр, ч.(мас):
Жоўты воск 100
Асаджаны болюс 72,5
Венецыянская тэрпентына 17
Свіное сала 6,5
Кампаненты сплаўляюць і сплаў працяглы час размінаюць пад вадой. Для атрымання чорнага воска да жоўтага дадаюць графіт. Пры ўвядзенні карміна, расцёртага з тунгавым ці іншым высыхаючым алеем, воск афарбоўваецца ў чырвоны колер. Зрэдку замест карміну выкарыстоўваюць сумесь кінавары з сурыкам (1:1).
Для скульптуры выкарыстоўваюць і воска-смаляныя сумесі, напр, ч.(мас):
Жоўты воск 8
Свіное сала 8
Бескаляровая каніфоль 4
Венецыянская тэрпентына 2
Для надання колеру ў кампазіцыю ўводзяць прыродныя фарбавальнікі, напрыклад, індыга – для атрымання сіняга колеру, яр-мядзянку ў выглядзе мелкадысперснага парашку – для атрымання зялёнага колеру.
Для тонкіх работ рэкамендуюцца наступныя кампазіцыі, ч.(мас):
Адбелены воск 3 Адбелены воск 100
Венецыянская тэрпентына 2 Свіное сала 13,2
Свіное сала ці тунгавы алей крыху Смала 13,2
У кампазіцыі дадаюць пігменты ці арганічныя фарбавальнікі. Колькасць сала і від смалы строга не рэгламентуюцца. Суадносіна кампанентаў залежыць ад цвёрдасці мадэлі.
Падрыхтоўка воску для рэстаўрацыйных мэтаў
Пчаліны воск цікавіў мастакоў з глыбокай старажытнасці. Ён валодае пластычнасцю, пастаянствам уласцівасцей у часе, лёгкі ў працы. Перад выкарыстаннем воск ачышчаюць ад забруджванняў, расплаўляючы яго ў ваде пры інтэнсіўным размешванні. Пасля ахалоджвання ў ніжняй частцы расплава збіраюцца забруджанні, іх выдаляюць механічным шляхам. Ачышчаны воск высушваюць у расплаўленым стане.
Для шэрагу прац патрабуецца адбелены воск. У антычныя часы для адбельвання воск у выглядзе тонкіх стружак на працягу некалькіх месяцаў вытрымлівалі на сонцы. Зараз адбельванне праводзяць з дапамогай акісляльнікаў – пераксіду вадароду, дыхрамата калія, перманганата калія, можна таксама пры адбельванні воску карыстацца гіпахларытам натрыя ці калія ў прысутнасці сернай кіслаты, сумесі нітрату калія ці натрыя і сернай кіслаты – так называемая нітратная адбелка.
Можна рэкамендаваць працяглы, але мяккі метад адбельвання, пры якім воск у расплаўленым стане пры 100-150 ºС і таўшчыні слоя 3-5 мм аблучаюць на працягу 90 г ртутнымі лямпамі. Адбельванне адбываецца раўнамерна па ўсім аб’ёме воску. Адбелены воск мае высокую якасць, яго тэмпература плаўлення пасля адбельвання зніжаецца на 4-6 %. Пунічны воск адрозніваецца ад звычайнага тэмпературай плаўлення (на 3-5 % вышэйшая).
Пунічны воск атрымліваюць па 2-х наступных методыках:
100 г неачышчанага воску, 500 мл марской вады, 3 г карбаната натрыю, 1 г бікарбаната натрыю кіпяцяць на працягу 2 гадзін, сумесь выліваюць у ёмістасць з халоднай вадой; пры гэтым выдзяляецца воск. Яго сушаць на сонцы на працягу 20 сутак. Паўтараюць 2-3 разы, прамываюць воск вадой, расціраюць на тонкія палоскі і сушаць.
100 г ачышчанага воску расплаўляюць у 1 л. гарачай вады, прыліваюць раствор 20 г карбаната калію (паташу) ў невялікай колькасці вады і перамешваюць. Эмульсію, якая ўтвараецца праз некаторы час, награюць пры перамешванні да кіпення. Воск выдзяляецца не сценках ёмістасці. Яго змяшчаюць у ёмістасць з 5 л марской вады і кіпяцяць ізноў. Апрацоўку паўтараюць некалькі разоў. Затым воск прамываюць ад солей і сушаць пад вакуумам каб пазбегнуць пацямнення.