Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
матэрыялазнаўства 1 сем 105.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.81 Mб
Скачать

Рэцэптуры рэстаўрацыйных васковых фарбаў

Алейная фарба

Склад вяжучага: ч.(мас) на 100г алейнай фарбы

воск

алей

Смала (дамара)

Бялілы

26

4

15

Парыжская сіняя

46,7

3,3

20

Ізумрудная

29

4

25

Кобальт сіні

29

4

20

Краплак

46,7

3,3

20

Кадмій чырвоны

29

4

15

Кадмій аранжавы

16

2

10

Странцыанавая жоўтая

30

2,6

25

Охра светлая

29

4

15

Англійская чырвоная

25

3,3

20

Ультрамарын

46,7

3,3

20

Кобальт фіялетавы (светлы)

46,7

10,0

25

Сажа газавая

46,7

3,3

20

Слановая косць

37,4

2,6

60

Зараз ганозісам прынята называць і метад нанясення і воска-смаляную кампазіцыю, што размяркоўваюць па паверхні пры павышанай тэмпературы. Твор, напрыклад мармуровую скульптуру, награюць да 80-200–ºС, апрацоўваюць брыкетам ганозіса, а затым паліруюць. Прыкладны склад ганозіса наступны, ч.(мас):

Воск 60-90

Ільняны алей 8-20

Баваўняны алей 1-12

Натуральная ільняная аліфа 1-3

Кампаненты размешваюць пры нагрэве на працягу 15-30 хвілін, ахалоджваюць і разразаюць на брыкеты.

Выкарыстанне ганозіса ў рэстаўрацыі патрабуе асцярожнасці, асабліва пры нагрэве твора, каб пазбегнуць дэфармацыі ці пашкоджання.

Саставы і латэксы для ачысткі паверхняў

Працэс ачысткі васковых паверхняў, асабліва калі яны маюць тонкі рэльеф, вельмі складаны. Не заўсёды атрымліваецца механічнае выдаленне пылу мяккімі пэндзлямі, бо пыл “уядаецца” ў воск. Працірка паверхні змыўкамі з ПАР ці спіртам складана і патрабуе асцярожнасці. У дадзеным выпадку найбольш эфектыўным з’яўляецца выдаленне забруджванняў плёнкаўтвараючымі растворамі палімераў ці латэксаў. Выкарыстоўваюць палімеры, якія ўтвараюць мяккія і трывалыя плёнкі. Іх зрэдку пластыфіцыруюць і прыдаюць ім адгезійныя ўласцівасці часцей за ўсё шляхам дадавання гліцэрына (10 % да масы палімера).

Прапануюцца наступныя ачышчаючыя сумесі:

Масавая доля цвёрдага рэчыва, %

Склад спірта-воднай сумесі

Полівінілбуцераль

ПВБ КА

ПВБ-35

Поліамід ПА-548

Дысперсія супалімера вінілацэтата з дыбутылмалеінатам

5

5

5

3

10

90:10

70:30

70:30

90:10

вада

Даданне вады ў растваральнік для палімераў цалкам выключае іх уздзеянне на васковую паверхню. Плёнкаўтвараючы раствор наносяць на экспанаты з воску і пасля выпарэння растваральніка здымаюць плёнку разам з абсарбіраванымі ёю частачкамі забруджанняў. Такая апрацоўка цалкам бяспечная. У выпадку неабходнасці яе можна паўтараць. Дадатковая прамыўка не патрабуецца.

Растваральнікі і саставы для склейвання фрагментаў і ўспаўнення страт

Растваральнасць воску ў большасці арганічных растваральнікаў ускладняе рэстаўрацыйныя работы. Звачайна для склейкі выкарыстоўваюць шкіпінар, у якім растваральнасць воску не перавышае 8 %, або воска-шкіпінарныя пасты. Можна выкарыстоўваць таксама хлараформ, які пры змочванні паверхні не паспявае ўнікнуць у глыбіню васковага слою, бо хутка выпараецца.

Значна паніжаецца небяспека пашкоджання воску пры выкарыстанні раствораў палімераў у этылавым спірце – растваральніку, інертным у адносінах да воску. Выкарыстоўваюць 3-5 %-я р-ры ПВБ і ПВА. Падбіраюць палімеры такой малекулярнай масы, каб яны пры азначанай канцэнтрацыі давалі мабільныя растворы. Палімерны раствор на фрагменты для склейкі наносіцца мяккім пэндзлем. Бывае, што для атрымання клеячага слою раствор даводзіцца наносіць 2-3 разы. Фрагменты злучаюць, выдаляюць лішак клею і пакідаюць да выпарвання спірту. Метад бяспечны і надзейны, клеявы шоў мала заўважны.

Для ўспаўнення страт на творах з воску карыстаюцца нагрэтым воскам. Дробныя трэшчыні мастыкуюць злёгку размекчаным воскам. Калі страты значныя, то фрагменты вырабляюць з воску і прыклейваюць спіртавымі растворамі палімераў.