
- •Скарачэнні
- •Уводзіны
- •Класіфікацыя рэстаўрацыйных матэрыялаў
- •Патрабаванні да рэстаўрацыйных матэрыялаў.
- •Тэрміны і азначэнні.
- •Раздзел 1. Прыродныя палімеры
- •Глютынавыя кляі. Будова малекулы калагену.
- •Уласцівасці глютынавых кляёў
- •Вобласці выкарыстання глютынавых кляёў
- •Пытанні да самастойнай работы
- •Склад мучных кляёў для паперы
- •Воскі, смолы Воскі
- •Пытанні да самастойнай работы
- •Воска-смаляныя кампазіцыі
- •Рэстаўрацыйныя матэрыялы для энкаўстыкі і твораў з воску.
- •Рэцэптуры рэстаўрацыйных васковых фарбаў
- •Саставы і латэксы для ачысткі паверхняў
- •Саставы для рэстаўрацыі скульптуры з воску
- •Падрыхтоўка воску для рэстаўрацыйных мэтаў
- •Пытанні да самастойнай работы
- •Уплыў пігментаў на хуткасць высыхання аліфы.
- •Механізм старэння плёнак аліфы
- •Змяненне ўласцівасцей плёнкі аліфы ў выніку старэння
Рэстаўрацыйныя матэрыялы для энкаўстыкі і твораў з воску.
Воск – прыродны даўгавечны матэрыял, які шырока выкарыстоўваўся для жывапісу і вырабу мастацкіх твораў. Здаўна воскі выкарыстоўваюцца як пластычны матэрыял для твораў мастацтва. Васковыя адліўкі масак, якія давалі магчымасць атрымаць дакладны адбітак твару, былі вынайдзены ў Рыме яшчэ ў ІІІ в.н.э. У рускіх палацавых вопісах 18 ст. упамінаюцца “вашчаныя” фігуры. У Эрмітажы захоўваюцца васковыя бюст і статуя Пятра І, выкананыя Б.К.Растрэллі, у Рускім музеі – барэльеф Ф.П.Талстога. У 17-18 ст мэблю і разьбярны дэкор інтэр’ераў пакрывалі воскам, што надавала прыемны бляск і падкрэслівала фактуру драўніны, а адначасова і ахоўвала ад вільгаці і разбурэння.
Воскі з’яўляюцца кансалідантам для фарбаў у васковым жывапісе. Дзякуючы хімічнай стойкасці і вільгацестойкасці васковы жывапіс на працягу стагоддзяў захоўвае свежы колер, плотнасць і фактуру жывапіснага слоя. У старажытным Егіпце з 14 века да н.э. васковы жывапіс выкарыстоўваўся для роспісу фасадаў і храмаў. У Старажытнай Грэцыі да 5 веку да н.э. была распрацавана тэхналогія найбольш трывалага васковага жывапісу гарачым спосабам – энкаўстыкі: моцна падагрэтыя васковыя фарбы наносіліся на нагрэты участак асновы раскаленай бронзавай лапаткай.
Фарбы рыхтуюць змешваннем воска, смолаў (дамары ці смалы хвойных дрэваў), алеяў (ільнянога, баваўнянага, арэхавага, кедровага і інш) і розных пігментаў, якія дадаюць у сплаўленую кампазіцыю воска, смалы і алеяў пры інтэнсіўным размешванні. Пры стварэнні карцін цвёрдыя фарбы наносяць на разагрэтую паверхню спецыяльнай лапатачкай аднолькавымі мазкамі. Зрэдку прымяняюць сумесі ў расплаўленым стане, што дазваляе змешваць некалькі фарбаў і атрымаць розныя адценні кожнага колеру. У гэтым выпадку сумесі наносяць пэндзлем, пасля сканчэння працы карціну аплаўляюць, падносячы да яе крыніцу нагрэву (лямпу, нагрэты прас, жароўню і інш.). Аплаўленне вядуць паслойна для лепшага злучэння мазкоў. Калі паверхня карціны становіцца маналітнай, яе паліруюць мяккай тканінай.
Найбольшую вядомасць з твораў васковага жывапісу атрымалі фаюмскія партрэты і візантыйскія іконы (да 12 ст). Фаюмскія партрэты напісаны ў Сярэднім Егіпце ў Фаюмскім аазісе паміж І в.да н.э. і ІV вв новай эры, добра захаваліся, але ў некаторых выпадках патрабуюць рэстаўрацыі. Гэтыя творы выконваліся васковым жывапісам, дзе энкаустыка гарачым спосабам паступова замянялася менш трывалым, але і менш складаным для работы жывапісам халодным спосабам – васковымі фарбамі на тэрпентыне і васковай тэмперай (эмульсіі з прымессю лятучых масел). Зараз васковы жывапіс выкарыстоўваецца галоўным чынам для ўспаўнення страчанага фарбавага слою і яго замацавання пры рэстаўрацыі жывапісу.
Складанасць рэстаўрацыі энкаўстыкі заключаецца ў тым, што воск раствараецца ў большасці арганічных растваральнікаў, і растворы для ўмацавання могуць выклікаць дэфармацыю партрэтаў. Для рэстаўрацыі выкарыстоўваюць пасту воска з дамарай у шкіпінары ці раствор ПБМА-НВ у ацэтоне ці ксілоле. Карыстацца гэтымі саставамі патрэбна з максімальнай асцярожнасцю, каб не пашкодзіць партрэт. Можна выкарыстоўваць растворы раслінных ці жывёльных кляёў ў растваральніках, якія не ўздзейнічаюць на воск, фарбавальнікі і пігменты – вадзе, этылавым спірце.
У наступнай табліцы прыведзены рэцэптуры некаторых фарбаў, якія выкарыстоўваюцца для ўспаўнення страт ў творах, выкананых васковымі фарбамі.
Для захавання каменных, металічных, драўляных твораў мастацтва іх пакрывалі сумессю пунічнага воску і алею – “ганозіс”. У Старажытнай Грэцыі ганозісам называлі метад нанясення воска-смаляной сумесі для аховы скульптуры з каменя. Скульптуру папярэдне награвалі і расціралі размякшы воск па яе паверхні мяккай тканінай. Такі ахоўны слой не мяняўся на працягу стагоддзяў, вытрымліваючы перапады тэмпературы і вільготнасці на адкрытым паветры.