Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
матэрыялазнаўства 1 сем 105.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.81 Mб
Скачать

Скарачэнні

АЦ – ацэтат цэлюлозы

БМК-5 – супалімер бутылметакрылата з метакрылавай кіслатой

ВА-2ЭГА - супалімер вінілацэтата з 2-этылгексілакрылатам

ГДК – гранічна дапускальная канцэнтрацыя

ДДТ – 4,4´-дыхлордыфенілтрыхлорэтан

ДМАА – дыметылацэтамід

ДМФА – дыметылфармамід

ДМСА – дыметылсульфаксід

ДПМ – дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

КМЦ – карбоксіметылцэллюлоза

МОПЦ – метылоксіпрапілцэлюлоза

МЦ – метылцэлюлоза

МЭК – метылэтылкетон

Na-КМЦ – натрыевая соль карбоксіметылцэллюлозы

НЦ нітрацэлюлоза

ОЭЦ – оксіэтылцэлюлоза

ПАА – поліакрыламід

ПАГ – поліалкіленгуанідзін

ПАР – паверхнева-актыўныя рэчывы

ПБМА – полібутылметакрылат

ПВА – полівінілацэтат

ПВБ – полівінілбуцераль

ПВС – полівінілавы спірт

ПГ – полігуанідзін

ПГМГ - полігексаметыленгуанідзін

ПЭГ – поліэтыленгліколь

СВЭД – дысперсія супалімера вінілацэтата з этыленам

СЭВ – супалімер вінілацэтата з этыленам

ТБТА – бістрыбутылволавааксід

ЧАЗ – чацвярцічныя аммоніевыя злучэнні

ШР – шкодныя рэчывы

ЭЦ – этылцэллюлоза

Уводзіны

Канчатковай мэтай любога рэстаўрацыйнага працэса з’яўляецца захаванне рэстаўрыруемага аб’екта на працягу як мага больш доўгага тэрміну. Пры рэстаўрацыі жывапісу і прадметаў ДПМ гэта дасягаецца шляхам выканання такіх аперацый, як злучэнне паасобрых частак рэстаўрыруемага аб’екта, кансалідацыі дэструктураванага аўтарскага матэрыялу, успаўнення страчаных фрагментаў, выдалення забруджанняў, расчысткі ад пазнейшых запісаў і панаўленняў, выдаленне дэфармацый, нанясенне ахоўных пакрыццяў і інш. Для выканання гэтых аперацый патрабуецца вялікі асартымент рэстаўрацыйных матэрыялаў.

Выбар рэстаўрацыйнага матэрыяла з’яўляецца адным з важнейшых этапаў рэстаўрацыйнага працэса, паколькі ёсць шматлікія сведчанні таго, што ў выніку выкарыстання непрыдатных матэрыялаў ці неправільнай тэхналогіі іх выкарыстання каштоўнейшыя помнікі культуры ці беспаваротна страчаны, ці знаходзяцца ў аварыйным стане. У якасці прыкладу можна прывесці няўдалы вопыт выкарыстання для рэстаўрацыі насценных роспісаў казеіна ў многіх помніках, у тым ліку і саборах Маскоўскага Крамля. Няўдалымі былі першыя спробы прымянення сінтэтычных палімерных матэрыялаў у рэстаўрацыйнай практыцы, напрыклад раствораў полібутылметакрылату для ўмацавання насценнага тэмпернага жывапісу ў Сафійскім саборы г. Волагды. У Дзяржаўнай бібліятэцы імя Леніна ў 60-я гг для ўмацавання паперы спрабавалі выкарыстоўваць растворы поліметылметакрылату, што прывяло да зліпання лістоў кніг. Вядомы выпадкі растрэсквання скуры, умацаванай клеем ПФЭ-2/10. Вельмі шырока выкарыстоўваецца бытавы клей ПВА Д (полівінілацэтатная водная дысперсія), у большасці выпадкаў абсалютна непрыдатны для рэстаўрацыйных мэт. Яркі прыклад няўдалага выкарыстання матэрыялу – страчаная калекцыя адрэстаўраваных з яго дапамогай пісанак у Львоўскім музеі пісанкі. Дарэчы, методыку і сёння можна знайсці ў Інтэрнэце як паспяховую.

Задача правільнага падбора матэрыяла вельмі складаная нават для вопытнага рэстаўратара па шэрагу прычын:

  1. практычна не бывае абсалютна аднолькавых рэстаўрацыйных сітуацый, у кожным выпадку патрэбна карэкціроўка раней апрабаванай методыкі;

  2. Асартымент матэрыялаў, якія можна разглядаць як рэстаўрацыйныя, нешырокі, а патрабаванні да апошніх дастаткова жорсткія, а часта і супрацьлеглыя. Для правільнага выбару матэрыялу і спосаба яго выкарыстання рэстаўратар не толькі павінен прапусціць праз свае рукі як мага больш матэрыялаў, але і мець вычарпальныя звесткі аб іх уласцівасцях.