
- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 1. Беларусь ў старажытны перыяд (2 гадзіны)
- •Тэма 2. Беларусь у раннім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці ўсходніх славян. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі беларусі (VIII – першая палова XIII ст.Ст.) (2 гадзіны)
- •Перыяд станаўлення дзяржаўнасці
- •Культура беларускіх зямель у іх-хііі стст.
- •Пытанні для абмеркавання і разважання
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 5. Беларускія землі ў час станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі ў складзе расійскай імперыі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. (2 гадзіны)
- •Тэма 6. Беларускія землі ў перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства ў складзе расійскай імперыі (другая палова XIX – пачатак XX стст.) (2 гадзіны)
- •Тэма 7. Беларускія землі ў перыяд сацыяльных узрушэнняў у пачатку XX ст.(частка 1) (1 гадзіна)
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў:
- •Літаратура
- •Пытаннi для абмеркавання I разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 8. Бсср у мiжваенны перыяд (1921-1939 гг.) (2 гадзіны)
- •Пытаннi для абмеркавання I разважання
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Правілы напісання і афармлення рэфератаў
Пытаннi для абмеркавання I разважання
1. Асаблiвацсi правядзення новай эканамiчнай палiтыкi у Беларусi.
2. Масавыя рэпрэсii: iх месца i роля у жыццi насельнiцтва Беларусi
Тэмы рэфератаў
1. Знешняя палітыка СССР у 1920-я – 1930-я гг.
2. Унутрыпартыйная барацьба ў СССР у 1920-я гг.
3. Палітычныя рэпрэсіі 1920-ых – 1930-ых гадоў на Беларусі і лёс беларускай інтэлігенцыі.
Літаратура
Адамушка, У. Палітычныя рэпрэсіі 20 - 50-х гадоў на Беларусі / У. Адамушка. – Мінск: Беларусь, 1994.
Беларусізацыя, 1920-я гады: дакументы і матэрыялы / Пад агул. рэд. Р.П. Платонова і У.К. Коршука. – Мінск: БДУ, 2001.
Беляев, А.В. История Беларуси 1917-1985 гг. (Советский период). Конспект лекций / А.В. Беляев, А.А. Киселёв. – Минск: Изд-во УО «Военная академия Республики Беларусь», 2009.
Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000-2008. – Т.5. Беларусь у 1917 – 1945 гг. / рэд. Касцюк М. - Мінск: Экаперспектыва, 2007.
Касцюк, М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі / М. Касцюк. - Мінск: ВП “Экаперспектыва”, 2000.
Котов, А.И. История земельных отношений в Беларуси: С древнейших времен до наших дней: учебное пособие / А.И. Котов. – Минск: Ураджай, 2001.
Круталевіч, В.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 – 1945 гг.) / В.А. Круталевіч, І.А. Юхо. – Мінск: Беларуская навука, 2000.
Ладысеў, У.Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917 – 1920 гг.) / У.Ф. Ладысеў, П.І. Брыгадзін. - Мінск: БДУ, 1999.
Платонаў, Р.П. На крутым павароце: Ідэолага-палітычная барацьба на Беларусі ў 1929 – 1931 гг. Дакументы, матэрыялы, аналіз / Р.П. Платонаў. - Мінск: БелНДІДАС, 1999.
Сарокін, А.М. На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская вёска: ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917-1990-я гады) / А.М. Сарокін. - Мн.: Дадатак да часопіса “Права і эканоміка”, 1999.
Шымуковіч, С.Ф. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый / С.Ф. Шымуковіч. – Мінск: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, 2003.
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
ТЭМА 9. СССР І БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XX-XXI cтСТ.
Станаўленне І РАЗВІЦЦЁ суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990 – 2012 гг.)
(2 гадзіны)
Пасляваеннае пераўладкаванне свету. Складванне новай сістэмы міжнародных зносін. Уплыў СССР на характар грамадска-палітычных пераўтварэнняў у краінах Цэтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Арганізацыя сацыялістычнага лагера. “Халодная вайна”. Стварэнне ваенна-палітычных блокаў.
Асаблівасці грамадска-палітычнай сітуацыі ў БССР у пасляваеннае дзесяцігоддзе. Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР пасля вайны. Стварэнне і развіццё новых галін прамысловасці (машынабудавання, металаапрацоўкі, хімічнай, нафтахімічнай). Ператварэнне БССР ў індустрыяльна развітую краіну. Супярэчлівае развіццё сельскай гаспадаркі.
Асуджэнне культу асобы Сталіна. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Спробы кіраўніцтва СССР мадэрнізаваць народную гаспадарку сацыяльна-эканамічнымі рэформамі 1950-х − першай паловы 1960-х гг. Экстэнсіўны характар гаспадаркі. Асаблівасці выкарыстання дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР. Урбанізацыя і яе вынікі.
Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг. Канстытуцыйнае замацаванне кіруючай ролі Камуністычнай партыі ў грамадстве. Развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці БССР у другой палове 1960-х − першай палове 1980-х гг. Уплыў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і іншых экалагічных праблем на развіццё гаспадаркі. Прычыны замаруджвання тэмпаў росту народнай гаспадаркі ў першай палове 1980-х гг. Узнікненне цяжкасцей у сацыяльнай сферы.
Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ва ўмовах супрацьстаяння дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
Курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага жыцця ў СССР. Палітыка перабудовы. Прынцыповыя змены ў знешняй палітыцы Савецкага Саюза. Завяршэнне “халоднай вайны”. Прызнанне прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцяў пры вырашэнні глабальных і рэгіянальных праблем. Новыя суадносіны сіл на міжнароднай арэне.
Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і эканамічнай сістэмы. Змены ў духоўным жыцці беларускага грамадства ў др.пал.1980-х гг.
Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 1994 г. Выбары Першага Прэзідэнта РБ.
Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 1996г. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2006 гг.). Складванне шматпартыйнасці. Фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы.
Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны. Галоўныя мэты і асноўныя элементы беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі, сродкі яе рэалізацыі і дасягненні. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.
Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні СНД. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы. Асноўныя тэндэнцыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны член сусветнай супольнасці.
ПЛАН СЕМІНАРА
8. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1940-х – 1980-я гг.
ШЛЯХ ДА СУВЕРЭНІТЭТУ І ДЗЯРЖАЎНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ.
СУЧАСНАЯ РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ ГЛАБАЛІЗАЦЫІ СУСВЕТНЫХ ПРАЦЭСАЎ
(2 гадзіны)
План
БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асаблівасці працэсу аднаўлення народнай гаспадаркі.
Грамадска-палітычнае жыццё БССР ва ўмовах хрушчоўскай “адлігі”. Спробы рэфармавання эканомікі ў 1950-1960-х гг.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1970-1980-х гг. Асаблівасці духоўнага і грамадскага жыцця рэспублікі ў гады “застоя”.
Распад СССР і прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-х гг. - Пачатку ХХІ ст. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
Пошук, станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай рынкавай эканомікі (1990-е - 2008 г.). Дзяржаўныя праграмы развіцця Рэспублікі Беларусь.
Кiраунiкі дзяржавы:
Старшынi Савета Народных Камiсараў: К. В. Кiсялёу (28.07.1938 - 28.06.1940), I. С. Былiнскi (28.06.1940 - 07.02.1944), П. К. Панамарэнка (07.02.1944 - 15.03.1946).
Старшынi Савета Мiнiстрау Беларускай ССР: П. К. Панамарэнка (15.03.1946 -15.03.1948), А. Я. Кляшчоу (15.03.1948 - 25.06.1953), К. Т. Мазурау (25.06.1953 - 28.07.1956), М. Я. Аухiмовiч (28.07.1956 - 09.04.1959), Ц Я. Кiселёу (09.04.1959 - 11.12.1978), А. Н. Аксенау (11.12.1978 - 08.07.1983), У. I. Бровiкау (08.07.1983 - 10.01.1986), М. В. Кавалёу (10.01.1986 - 07.04.1990), В. Ф. Кебiч (07.04.1990 - 18.09.1991).
Прэм’ер-мiнiстры (cтаршынi) Савета Мiнiстрау Республiкi Беларусь: В. Ф. Кебiч (18.09.1991 - 21.07.1994), М. М. Чыгiр (21.07.1994 - 18.11.1996), С. С. Лiнг (18.11.1996 - 18.02.2000) (в. а. до 19.02.1997), У. В. Ярмошын (18.02.2000 - 01.10.2001) (в. а. до 14.03.2000), Г. В. Навiцкi (01.10.2001 - 10.07.2003) (в. а. до 10.10.2001), С. С. Сiдорскi (10.07.2003 - 27.12.2010) (в. а. до 19.12.2003), М. У. Мяснiковiч (28.12.2010 - цяп. час)
Іншыя палітычныя дзеячы:
М.С. Патолiчау, М.Н. Слюнькоу, Я.Я. Сакалоу, А.А. Малафееу, С.С. Шушкевiч, З.С. Пазняк, С.Г. Шарэцкi, М.I. Грыб
Тэрмiны, звязаныя з культурай:
Адукацыйная рэформа, Минскi дзяржауны тэатральна-мастацкi iнстытут, Минскi дзяржауны педагагiчны iнстытут замежных моу, Беларускi iнстытут i механiзацыi электрафiкацыi сельскай гаспадаркi, Минскi радыётэхнiчны iнстытут, Минскi iнстытут культуры, Гомельскi палiтэхнiчны iнстытут, ваенная тэма у беларускай лiтаратуры, iнтэрнацыянальны стыль у градабудаунiцтве, манументальнае пластычнае мастацтва, рускi i беларускi языкi у Беларусi, свабода веравызначэння, касцелы, храмы, манастыры, лiцэi, гiмназii, коледжы, акадэмii, бакалаурыат, магiстратура, 11-годка у сярэдняй школе, 10-бальная сiстэма ацэнкi ведау, мiжнародныя адукацыйныя стандарты у вышэйшай адукацыi.
Дзеячы культуры:
І. Шамякiн, Н. Гiлевiч, В. Быкау, А. Макаёнак, У. Караткевiч, Р. Барадулiн, Г. Бураўкiн, А. Адамовiч, I. Навуменка, А. Дудараў, В. Бялынiцкi-Бiруля, М. Савiцкi, З. Азгур, А. Грубэ, А. Бембель, Г. Заборскi, Б. Луцэнка, М. Чуркiн, А. Багатыроў, В. Елiзар’еў. Ю. Семеняка, С. Смольскi, С. Картэс, М. Аладаў, Е. Глебаў, Г. Вагнер, Л.П. Александроуская, У. Дашук, С. Алексіевiч, I. Пташнiкаў, I. Чыгрынаў, М. Фiнберг, I. Лучанок, Э. Зарыцкi, Л. Захлеўны, М. Пташук.
Палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя тэрмiны:
Сацыялiстычны лагер, «халодная вайна», культ асобы Сталiна, дэмакратызацыя грамадска-палiтычнага жыцця, Канстытуцыя БССР, Чарнобыльская АЭС, палiтыка перабудовы, распад СССР, Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнiтэце БССР, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Рэспублiка Беларусь, Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, Палата прадстаунiкоў i Савет Рэспублiкi, Канстытуцыйны суд, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, шматпартыйнасць, рэферэндумы, сацыяльна арыентаваная эканомiка, Усебеларускi сход, Саюз Беларусi i Расii, iнтэграцыя.
Асноўныя падзеі:
22 чэрвеня - канец ліпеня 1941 г. - гераічная абарона Брэсцкай крэпасці.
28 чэрвеня 1941 г. - акупацыя нямецкім войскам г. Мінска.
3-26 ліпеня 1941 г. - абарона Магілёва.
9 верасня 1942 г. - утварэнне Беларускага штабу партызанскага руху (БШПР).
3 жніўня - верасень 1943 г. - першы этап «рэйкавай вайны».
19 верасня - пачатак лістапада 1943 г. - другі этап «рэйкавай вайны» — аперацыя «Канцэрт».
верасень - лістапад 1943 г. - вызваленне ўсходніх раёнаў БССР ад фашысцкіх захопнікаў.
20 чэрвеня - ліпень 1944 г. - трэці этап «рэйкавай вайны».
17 чэрвеня 1944 г. - Другі Ўсебеларускі кангрэс, які быў скліканы БЦР у Мінску.
23 чэрвеня - 29 жніўня 1944 г. - Беларуская наступацельная аперацыя «Багратыён».
3 ліпеня 1944 г. - вызваленне сучаснай сталіцы дзяржавы - горада Мінск.
чэрвень 1945 г. - дэлегацыяй БССР падпісаны Статут ААН. Беларусь уваходзіць у лік краін-заснавальніц ААН.
11 верасня 1946 г. - закон «Аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцці народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1946—1950 гг.».
снежань 1947 г. - адмена карткавай сістэмы, грашовая рэформа ў СССР.
26 чэрвеня 1974 г. - прысваенне Мінску ганаровага звання «Горад-герой».
14 красавіка 1978 г. - прыняцце чацвертай Канстытуцыі Беларускай ССР.
26 красавіка 1986 г. - аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Трагічныя наступствы для насельніцтва сучаснай Беларусі.
30 кастрычніка 1988 г. - мітынг-рэквіем «Дзяды» у Мінску.
24-25 чэрвеня 1989 г. - установачны з'езд Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» (Вільна/Вільнюс).
26 студзеня 1990 г. - закон аб мовах у Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім беларуская мова юрыдычна абвешчана дзяржаўнай.
27 ліпеня 1990 г. - Вярхоўны Савет БССР абвясціў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.
25 жніўня 1991 г. - Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закону; прыпынена дзейнасць КПБ.
8 снежня 1991 г. - «Белавежскае» пагадненне аб прыпыненні дзейнасці органаў СССР на тэрыторыі Беларусі, РСФСР і Украіны і утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).
15 сакавіка 1994 г. - прынята Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспублікі Беларусь,
10 ліпеня 1994 г. - выбранне першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
14 мая 1995 г. - парламентскія выбары і рэферэндум па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай, усталяванне новых Джяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь.
24 ліпеня 1996 г. - унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на рэферэндуме. Рэформа дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.
2 красавіка 1997 г. - падпісанне дагавору паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй «Аб стварэнні Саюзу Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі».
15 кастрычніка 2000 г. - правядзенне першых выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
9 верасня 2001 г. - правядзенне першых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасля ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
2 ліпеня 2002 г. - зацверджаны новыя словы да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
17 кастрычніка 2004 г. - на рэспубліканскім рэферэндуме ўнесена змяненне да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Адна асоба мае права займаць пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь без абмежавання колькасці разоў.