
- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 1. Беларусь ў старажытны перыяд (2 гадзіны)
- •Тэма 2. Беларусь у раннім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці ўсходніх славян. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі беларусі (VIII – першая палова XIII ст.Ст.) (2 гадзіны)
- •Перыяд станаўлення дзяржаўнасці
- •Культура беларускіх зямель у іх-хііі стст.
- •Пытанні для абмеркавання і разважання
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 5. Беларускія землі ў час станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі ў складзе расійскай імперыі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. (2 гадзіны)
- •Тэма 6. Беларускія землі ў перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства ў складзе расійскай імперыі (другая палова XIX – пачатак XX стст.) (2 гадзіны)
- •Тэма 7. Беларускія землі ў перыяд сацыяльных узрушэнняў у пачатку XX ст.(частка 1) (1 гадзіна)
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў:
- •Літаратура
- •Пытаннi для абмеркавання I разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 8. Бсср у мiжваенны перыяд (1921-1939 гг.) (2 гадзіны)
- •Пытаннi для абмеркавання I разважання
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Правілы напісання і афармлення рэфератаў
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Кафедра “Гісторыя, сусветная і айчынная культура”
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС
“ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”
для студэнтаў усіх спецыяльнасцей
Мінск, 2012
УДК
ББК
Складальнікі:
Бажанаў В.А., Бяляеў А.В., Лепеш А.В., Якубінская А.Дз.
Пад рэдакцыяй А.В. Бяляева
Рэцэнзенты:
Грэбень Я.А., кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры філасофіі і гісторыі УА “БДАТУ”
Дубовік А.К., кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры “Паліталогія, сацыялогія і сацыяльнае кіраванне” БНТУ
Вучэбна-метадычны комплекс “Гісторыя Беларусі” для студэнтаў усіх спецыяльнасцей / Бажанаў В.А., Бяляеў А.В., Лепеш А.В., Якубінская А.Дз. – Мінск: БНТУ, 2012. -
Выданне падрыхтавана на аснове тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў “Гісторыя Беларусі”, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г. (Рэгістрацыйны № ТД-СГ.009/тып.), а таксама на аснове рабочай вучэбнай праграмы БНТУ “Гісторыя Беларусі” , у адпаведнасці з вучэбнымі планамі БНТУ.
МОДУЛЬ 1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СТАРАЖЫТНАСЦІ І СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ
(100 ТЫС. Г. ТАМУ – ПЕРШАЯ ПАЛОВА XVI СТАГОДДЗЯ)
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
УВОДЗІНЫ
Прадмет і задачы гістарычнай навукі. Паняцце гістарычнай навукі, яе роля ў сістэме гуманітарных ведаў. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі. Гісторыя Беларусі – састаўная частка еўрапейскай і сусветнай гісторыі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
Перыядызацыя айчыннай гісторыі. Старажытнасць, Сярэднявечча, Новы час, Найноўшы час.
Крыніцы па гісторыі Беларусі. Археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя, кіна-фота-фонадакументы.
Айчынная гістарыяграфія. Развіццё гістарыяграфіі гісторыі Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. : працы І. Грыгаровіча, І. Насовіча, Т. Нарбута, А. Кіркора, М. Федароўскага, Е. Раманава, М. Доўнар-Запольскага, В. Ластоўскага, Я. Карскага. Развіццё беларускай гістарыяграфіі ў міжваенны і пасляваенны перыяды. Сучасны стан навуковай распрацоўкі гісторыі Беларусі.
ПЛАН СЕМІНАРА
1. МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР. уводзіны
План
1. Прадмет, задачы, функцыі гістарычнай навукі, яе месца ў сістэме гуманітарных ведаў.
2.Гісторыя Беларусі як састаўная частка ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя айчыннай гісторыі.
3. Галоўныя крыніцы гісторыі Беларусі.
4.Развіццё айчыннай гістарыяграфіі. Сучасны стан навуковай распрацоўкі гісторыі Беларусі.
Тэмы рэфератаў
1. Летапісы як гістарычныя крыніцы.
2. Я. Карскі і яго праца “Беларусы.”
3. Знакамітыя гісторыкі Беларусі: В.Ластоўскі, У.Ігнатоўскі, М.Доўнар-Запольскі, У. Пічэта і інш.
4. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны (археалогія, этнаграфія, нумізматыка, геральдыка, сфрагістыка).
Літаратура
Беларусы: Гіст.-этнагр. даслед.: у 8 т. / рэдкал.: В.К. Бандарчык (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск: Бел.навука, 1998-2005. – т.3. Гісторыя этналагічнага вывучэння / В.К. Бандарчык [і інш.]. – 1999.
Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Матэрыялы круглага стала ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2006. - № 10. – с. 3-18; № 11. – с. 3-18; № 12. – с. 3-22; 2007. - № 1. – С. 3-23.
Грыцкевіч, В. Крыніцы гістарычныя / В.Грыцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1993-2003. – т.4. - С. 277 – 278.
Каханоўскі, Алесь. Гісторыя / Алесь Каханоўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1993-2003. – Т.3. – С. 32 – 37.
Лінднэр, Р. Гісторыя і ўлада: нацыянальны працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі XIX – XX ст. / Р. Лінднэр. – СПб: Неўскі прасцяг, 2005.
Методологические проблемы истории: учеб. пособие / Под общей ред. В.Н. Сидорцова. - Минск: ТетраСистемс, 2006.
Слука, А.Г. Нацыянальная ідэя: шлях народа: генезіс праблемы. / А.Г.Слука. - Мінск: РІВШ, 2005.
Тойнби, А.Дж. Постижение истории: избранное / А.Дж. Тойнби – М.: Айрис пресс, 2006.
Штыхаў, Г. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі / Г. Штыхаў, М. Біч, М. Касцюк [і інш.] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1993-2003. - т.3. – 1996. - с. 16 – 31.
Ясперс, К. Смысл и назначение истории. / К.Ясперс. – М.: Республика, 1994.
Асноўны змест дысцыпліны тэма 1. Беларусь ў старажытны перыяд (2 гадзіны)
Першабытнае грамадства – агульны этап у гісторыі чалавецтва. Асноўныя рысы першабытнага ладу. Сучасныя навуковыя погляды на прычыны, час і месца з’яўлення першага чалавека.
Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі на асноўных этапах каменнага веку (палеаліт, мезаліт, неаліт). Спажывецкая і вытворчая гаспадаркі. Неалітычная рэвалюцыя. Эвалюцыя сацыяльных адносін. Старажытныя фіна-угры.
Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. “Вялікае перасяленне народаў”. Канцэпцыі паходжання і міграцыі індаеўрапейцаў. Балты, славяне, германцы.
Балцкі этап індаеўрапейскага перыяду. Прарадзіма балтаў і іх рассяленне на тэрыторыі Беларусі. Гаспадарка, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад плямён жалезнага веку на Беларусі.
Славянскі этап індаеўрапейскага перыяду. Асноўныя канцэпцыі вызначэння славянскай прарадзімы. Прычыны і шляхі славянскай міграцыі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў.
Духоўная культура насельніцтва Беларусі. Славянскае язычніцтва: першабытныя формы рэлігіі і міфалогія. Рацыянальныя веды. Першабытныя формы мастацтва.
Тэма 2. Беларусь у раннім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці ўсходніх славян. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі беларусі (VIII – першая палова XIII ст.Ст.) (2 гадзіны)
Эпоха сярэднявечча ў Еўропе: асноўныя тэндэнцыі палітычнага, эканамічнага, рэлігійнага, культурнага развіцця. Складванне феадальных адносін. Фарміраванне раннекласавага грамадства. Зараджэнне дзяржаўнасці ў “варварскіх” народаў Еўропы.
Этнічныя славянскія супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы: паходжанне назваў, тэрыторыі рассялення. Асаблівасці іх грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.
Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Асноўныя канцэпцыі заснавання старажытнарускай дзяржавы. “Шлях з варагаў у грэкі”. Паняцце “Кіеўская Русь” . Феадальная раздробленнасць.
Полацкае і Тураўскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Палітычная гісторыя Полацкага княства, яго ўзаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Барацьба супраць крыжакоў і мангола-татар. Дзяржаўны і грамадскі лад у землях-княствах. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю на землях Беларусі ва ўмовах станаўлення феадалізму.
Культура беларускіх зямель у ІХ – ХІІІ ст.ст. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на развіццё пісьменнасці і літаратуры. Помнікі пісьменнасці, традыцыі летапісання. Культурна-асветніцкая дзейнасць Е.Полацкай, К.Тураўскага, К.Смаляціча. Дойлідства, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
ПЛАН СЕМІНАРА
2. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД. СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ (ІХ – першая палова XIII ст.ст.)
(2 гадзіны)
План
Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі: каменны век.
Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі: бронзавы і жалезны вякі. Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі.
Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. “Кіеўская Русь”. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.
Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель у IX – XIII стст.
Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у IX-XIII стст.
Старажытны перыяд
Асноўныя паняцці: палеаліт, мезаліт, неаліт, археалагічная культура, праабшчына, родавая абшчына, племя, неалітычная рэвалюцыя, спажывецкая гаспадарка, паляванне, збіральніцтва, вытворчая гаспадарка, земляробства, жывёлагадоўля, ганчарства, ткацтва, прадзенне, фіна-угры, бронзавы век, жалезны век, кавальства, этнагенез, індаеўрапейцы, балты, славяне, германцы, крывічы, дрыгавічы, радзімічы, лядна-агнявое земляробства, гарадзішча, “вялікае перасяленне народаў”, язычніцтва, політэізм, анімізм, фетышызм, татэмізм, магія, капішча.
Археалагічная перыядызацыя:
1.Каменны век – ад 100-40 да 2 тыс. да н.э., падзяляецца на перыяды:
1).Палеаліт (ранні каменны век) – ад 100-40 да 10 тыс. да н.э.;
2).Мезаліт (сярэдні каменны век) – 9 – 5 тыс. да н.э.;
3).Неаліт (новы каменны век) – 4 – 3 тыс. да н.э.;
2.Бронзавы век – 2 – пачатак 1 тыс. да н.э.;
3. Жалезны век – VІІІ-VІІ ст. да н.э. – VІІІ ст. н.э.
Этнічная перыядызацыя:
1.Даіндаеўрапейскі перыяд (100-40 – мяжа 3-2 тыс. да н.э.)
2.Індаеўрапейскі перыяд(2 тыс. да н.э. – сучаснасць), падзяляецца на этапы:
1).Балцкі этап (2 тыс. да н.э. – VІ-VІІ ст. н.э. на поўдзень ад р. Прыпяць; 2 тыс. да н.э. – VІІІ ст. н.э. на поўнач ад р. Прыпяць);
2). Славянскі этап (VІ-VІІ ст. н.э. – сучаснасць).