
- •2.Летапісанне ў 18 ст. Магілёўская хроніка.
- •3.Беларуская мемуарыстыка. Літ-мастацк асаблівасці Авантураў майго жыцця с. Пільштыновай.
- •5.Парад-сатыр проза ў бел.Літ 18 ст. Прамовы русіна. Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста. Творчасць к Жэры.
- •7.Лацінамоўн паэзія Бел 18 ст. Творчасць м. Карыцкага і ф. Князьніна.
- •9.Бел.Драматургія ў 18 ст. Народны тэатр. Батлейка. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Бакханалія”.
- •10.Драматургія Забельскай дамініканскай калегіі. К. Марашэўскі Камедыя, м. Цяцерскі Доктар па прымусу.
- •11.Прыдворны тэатр. Драматургічная творчасць ф.У. Радзівіл, м. Радзівіла.
- •12.Жанрава-стылёвая шматграннасць паэзіі ф. У. Радзівіл.
- •13.Грамадска-культ і ідэйна-эстэт асаблівасці развіцця бел.Літ у 1 пал 19 ст.
- •14.Асоба і творчы шлях Адама Міцкевіча. Паэт і яго эпоха ў філамацкіх вершах. Інтымная лірыка.
- •12)Тэматыка и жанрава стылёвыя асаблівасці балад і санетаў Міцкевіча.
- •16.Героіка-патрыятычная паэма Міцкевіча Гражына: матывы, вобразы, стылёвыя асаблівасці.
- •17.Паэма Міцкевіча Конрад Валенрод як метафара нац-патрыят змагання.
- •18.Архітэктоніка і паэтыка віленска-ковенскіх дзядоў.
- •19.Тэматыка і праблематыка дрэздэнскіх Дзядоў. Містычны і рэалістычны план паэмы.
- •20.Праблематыка і вобразная сістэма паэмы Пан Тадэвуш. Беларускія рэаліі ў паэме.
- •21.Жанравая спецыфіка, архітэктоніка і паэтыка паэмы Пан Тадэвуш.
- •22.Асоба Яна Чачота. Творчасць віленскага перыяду. Паэтыка балад.
- •23.Творчасць Яна Чачота гадоў ссылкі і апошніх гадоў жыцця. Спевы пра даўніх ліцвінаў.
1.Агульныя гісторыка-культурныя і эстэтычныя асаблівасці развіцця літаратуры Беларусі ў 18ст.
Антычнасць (антрапацэнтрычн) – Сярэднявечча (тэацэнтр) – Адрадж (16 ст, антрапа) – Контррэфармацыя (17-1пал 18 ст, барока) – Асветніцтва (антрапа).
Літаратура пераходнага перыяду (1 пал 18 ст). Чалавек эпохі барока кантрастны, супярэчлівы, дваісты, двухвектарны, амбівалентны. Ідэал эпохі – супярэчлівы чалавек, рыцар хрысціянства, архаічны сармат, непрымальны да новага. Для яго галоўнае вера, Радзіма і служэнне госпаду. Яму бачыцца непрадказальны, бясконцы, кантрастны, непазнавальны свет. У гэтым свеце нічога не залежыць ад чалавека. У выніку для ўсёй эпохі барока характэрны песімізм.
Неспрыяльныя для літаратуры моманты:
-войны,
-анархія ў РП,
-дэнацыяналізацыя нашай эліты.
1697 – забарона бел.мовы.
Літаратура Асветніцтва (2 пал 18 ст). Характ ідэяй, што паляпш чалавека і грамадства можа адбыцца праз развіццё асветы і адукацыі ў краіне. Асноўныя ацэначныя катэгорыі: навука, дзяржава, грамадства, розум. Характэрны рацыяналістычны погляд на свет: свет разумны, пазнавальны. Апафеоз навукі. Ідэальны чалавек: асветнік, грамадзянін, патрыёт, актыўны.
Літаратура ў адрозн ад папяр перыяду была прынцыпова іншай. Пад уплывам асветніцтва набывала свецкі хар-р, абапіралася на жывую народную гаворку, мясцовыя дыялекты.Старабел і лац моўная традыцыя ўтрымлівалася ў бел літ да сяр 18 ст. Распаўсюджвалася польская пісьмовая традыцыя. Асветніцтва развівалася на мясцовай глебе пад уплывам рускай і заходнееўрап. грамадскай думкі. Беларусі перажывала глыбокі паліт крызіс, працягв шляхецкая анархія. Але эканам заняпад змяніўся ажыўленнем у сельскай гаспадарцы, рамёствах, гандлі.
1772-1795 бел землі ўвайшлі ў склад Расіі, што спыніла ранейшую шляхецкую анархію,у цэлым спрыяла эканамічнаму развіццю, пранікненню тых жа асветніцкіх ідэй. Сярэднявечная схаластыка часу Контррэфармацыі сталі саступаць месца рацыяналізму і культу розуму. Пашырылася сетка друкарань (Гродна, Магілёў, Несвіж, Полацк, Мінск). Большую частку іх выданняў сталі складаць літаратура свецкая, у тым ліку мастацкая.
1776-1780 у Гродна выходзіла пршая на тэр Бел польскамоўная газета Газета Гродзенска.
Асветніцкія ідэі вызначылі асноўныя рысы тагачаснай эстэтыкі. Перад стварадьнікам мастацкага твора ставілася задача актыўна ўмешвацца ў жыццё, фарміраваць з пасіўнага чалавека грамадзяніна і патрыёта.
Асноўныя літ напрамкі ў шматмоўн літ-ры эпохі асветніцтва складалі класіцызм і сентыменталізм. Белмоўныя творы займалі больш сціплае месцы, чым у часы барока. Асноўнай літ мовай была польская. (нямцэвіч, Нарушжвіч, Карпінскі, Князнін).
Такім чынам, неспрыяльныя ўмовы істотна паўплывалі на працэс развіцця ўласна бел літ-ры 2 пал 18 ст.: замарудзілі яго, дэфармавалі, пазбавілі многіх звёнаў. Белмоўныя творы заставаліся пераважна рукапіснымі і ананімнымі, што адмоўна адбілася на іх колькасці і мастацк узроўні. Але тыя ж умовы вымушалі літ-ру арыентавацца на народнага чытача, народную паэтыку.
2.Летапісанне ў 18 ст. Магілёўская хроніка.
І Баркулабаўскі летапіс і Магіл хроніка- мясцовыя летапісы (трактуюць гісторыю праз прызму мясцовых інтарэсаў). Пачалося пісацца па польску, а скончылася па руску. Храналаг ахопл падзеі з 1526 па 1746. Мае аўтараў. Падзеі да 1701 апісваў купецкі стараста Трафім Сурта. Гісторыю Магілёва пачаў з 1526, найбольш падрабязна апісаў падзеі сярэдзіны і канца 17 ст. Належаў да патрыятычна настроенай, цесна звяз з нац-культ традыцыямі гарадской арыстракратыі. Асуджаў дзеянні магілёўчан супраць гарадскіх улад (паўст 1610 назваў бунтам).
З 1701 і далей рукапіс пісаў старшыня гарадск канцылярыі Юры Трубніцкі. Дапісвалі рукапіс у 2 пал 18 ст паўнукі Трубніцкага на рускай мове (фрагментарныя запісы, накіды). Рукапіс да нас дайшоў не цалкам. Запісы з 1701 па 1744 адсутнічаюць. У гэты час на магіл было сялянскае паўстанне пад кіраўн Вашчылы.
Хроніка кампілятыўная (з розных крыніц):
-стараж летапісы і мемуары інш асоб.
-друкаваныя гіст працы (Стрыйкоўскі, Гваніні).
-мясцовы гарадскі архіў.
-уласныя ўспаміны аўтараў (галоўн крыніца).
Асноўны змест: гісторыя магілёва. Адлюстрав з’явы сац-паліт, гаспадарча-эканам і культ жыцця Магілёва. Усё гэта ўпісана ў кантэкст агульнаеўрап гіст.
1661 – як магілёўцы самавызваліліся ад Маск.войска. За гэта кароль даў Магілёву герб і розн прывілеі.
1688 - страшэнны землетрус у Неапалі.
Найбольш эмац.частка належыць Ю. Трубніцкаму. Уставіў літ творы (алегар сатыра Карнавал замежны ў Польшчы). Апісваў падзеі па днях, вельмі падрабязна (падзеі Паўночнай вайны). Хроніка ператвар у дзённік горада.
1706-1709 – самае поўнае апісанне, займае палову аб’ёму хронікі.
Падрабязна апісвае спальванне Магілёва па загадзе рас войска ў 1708.
Знешне твор захаваў рысы летапіснага жанру, але адначас з’яўл творам дак-мемуарн прозы. Выдатны ўзор гіст белетрыстыкі (алітаратурвання).
Гэты твор заканчв летапісанне на нашых землях. Апошні твор летапісн жанру.
3.Беларуская мемуарыстыка. Літ-мастацк асаблівасці Авантураў майго жыцця с. Пільштыновай.
У мемуарных творах адлюстр мат і духоўн жыццё эпохі, праяўл светапогляд і светаўспрым чалавека.
Мемуарная літ-ра – творы, у цэнтры якіх стаіць вобраз аўтара. Грамадскія падзеі паказаны ў сувязі з гэтай асобай, праз яе суб’ект успрынцце. У навуковых працах мемуарную літ-ру назыв эга-дакументы.
Тыпы мемуарн літ-ры:
-дзённікі, якія пішуцца аўтарам адразу пасля падзеяў.
-успаміны і мемуары, якія ствар пасля прамежку часу, даецца рэтраспектыўны агляд падзей.
У канцы 17 – пач 18 ст больш папул сталі дзёнікі, дыярыушы, якія адлюстр пераважна вонкавыя падзеі.
У сяр 18 найбольш папул становяцца мемуары, успаміны, якія перадаюць эмоцыі аўтара, думкі, духоўны стан, расце асабісты пачатак. Аўтары не прызначалі свае творы для друку. Пісалі, каб перадаць нашчадкам.
Найбольш яркія творы:
-Жыццё і пакуты Ільі Турчыноўскага – напіс на укр-бел трасянцы.
-7 тамоў дзённіка Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі. Вёў дзённік 30 год. Пісаў па-польску з вялікай колькасцю лацінізмаў.
-Марцін Матушэвіч. Рукапіс у 1601 стар напіс па-польску.
Саламея Пільштынова Авантуры майго жыцця. Дзявочкае прозвішча Русецкая. З дачкой пускаецца ў падарожжа. У творы спалуч 2 эпохі: Контррэф і Асветн. Твор пісаўся ў сяр 18 ст. АД барока: невераг рэліг, містычнасць. Рысы чалавека новай эпохі: прагматычнасць, актыўнасць, экстравертнасць, вера ў свае сілы.
Успаміны наваградскай лекаркі зместам нагадваюць прыгодніцкі раман. За сваё жыццё, поўнае нечаканасцей і авантураў, аўтарка наведала шматлікія краіны і гарады, мела доступ да двара турэцк султана, рас імператрыцы Анны Іванаўны, аўстры імператара, князёў Радзівілаў, Патоцкіх. Прыродны розум, смеласць і знаходлівасць дазвалялі ёй з гонарам выходзіць з самых невераг і небясп сітуацый.
4.Беларускамоўн паэзія пач 18 ст. Песенна-інтымная лірыка. Грамадска-філасофская лірыка. Творчасць Д. Рудніцкага.
Паэзія 1 пал 18 ст, позняе барока. Грамадска-філас лірыка. Роздум пра чалавека, яго прызнач, навакольн свет. Чалавек барока: супярэчлівы, амбівалентны.
Асаблівасці:
-рытарычнасць.
-метафарычнасць.
-супярэчлівасць.
-кантрастнасць
-праяўл агульначалавеч праблемы
-чалавек паказв аб’ёмна, шматпланава, стэрэаскапічна
-барацьба некальк думак, пачуццяў.
Песенна-інтымная лірыка. На змену друкав зборніка мпрыходзяць рукапісн. Творы становяцца ананімн.
Аршанскі зборнік – рукапісны, быў уласнасцю дачкі аршанскага падчашага. Змяшчае 66 песень інтымнага хар-ру.
Маскоўскія зборнікі (20 вершаў), Пецярбургскія вершы.
Куранты – належыў дачцы ярасл купца Пратапопава.
Мы маем каля 150 твораў папул песеннай лірыкі. Пачатак песенна-інтымнай лірыкі ў зах-еўр паэзіі трубадураў, менезінгераў. Традыцыі інтымн лірыкі ішлі з ЗахЕўр. Каханне эпохі барока: супярэчлівае, зменлівае, дысгарманічнае. Галоўн герой параўн каханне з болем, пакутамі. Але гэта салодкія пакуты. Сінтэз рэнесансных і барочн традыцый. З развіццём песеннай лірыкі наша літ-ра зрабіла крок да свецкай літ-ры, да народн мовы і фальк сродкаў.
Дамінік Рудніцкі (1676 – 1739) – пісаў і па-польску, і па-беларуску, паходзіў з дробнай шляхты, скончыў Віл езуіцк акадэмію, працаваў выкладчыкам у Гродна, Нясвіжы, Слуцку. З 1720 жыве ў Варшаве ,працуе пракуратарам Літоўскай правінцыі езуітаў. У 1741 ягоныя сябры выдалі зборнік вершаў на польск мове, куды ўвайшлі реліг і панегірычна-акафістныя вершы. Астатн творы захоўв у 2 рукапісах, якія спачатку былі ў бібліят Залускіх, у 19 ст пераехалі ў СпБ.
Звярыныя гратэскі – белмоўная гумарыстычная сатырычная паэзія.
Нязгода птаства і суд над крукам, Птушыны баль (17 рукапісн варыянтаў), Апіс птушынай хворасці, Ваенны паход грыбоў (сустрак у пане Тадэвушы).