
- •20 Сакавіка 2009 г., № 7
- •Прадмова
- •Агульнаінжынерная практыка
- •1.1. Мэта I задачы практыкі
- •1.2. Змест агульнаінжынернай практыкі
- •1.2.1. Гідрамашыны
- •1.2.2. Пад'ёмна-транспартныя машыны
- •1.2.3. Прывады машын
- •Тэхналогія і абсталяванне для механічнай апрацоўцы дэталі
- •1.2.5. Тэхналогія і абсталяванне для зваркі матэрыялаў
- •Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
- •Змест справаздачы
- •Канструктарска-тэхналагічная практыка
- •2.1. Мэтыiзадачы практыкі
- •2.2. Змест канструктарска-тэхналагічнай практыкі
- •2.3. Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
- •2.4. Змест справаздачы
- •3. Пераддыпломная практыка
- •3.1. Мэта I задачы практыкі
- •3.2. Змест пераддьпломнайпрактыкі
- •3.3. Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
- •3.4. Змест справаздачы
- •4. Метадычныя ўказанні
- •5. Патрабаванні да справаздачы
- •Базы практык
- •III курс — агульінжынерная практыка
3. Пераддыпломная практыка
3.1. Мэта I задачы практыкі
Асноўнай і галоўнай мэтай пераддыпломнай практыкі з'яўляецца збор матэрыялу для дыпломнага праектавання. Для дасягнення гэтай мэты студэнт павінен кіравацца патрабаваннямі, якія дэталёва разгледжаны ў метадычных указаннях да дыпломнага праектавання. Дадаткова на гэтай практыцы замацоўваюцца тэарэтычныя веды, атрыманыя па такіх дысцыплінах, як «Эксплуатацыя і рамонт абсталявання», «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў», «Ахова працы», «Арганізацыя і планаванне вытворчасці», «Разлік і канструіраванне машын і аппаратаў».
3.2. Змест пераддьпломнайпрактыкі
У час праходжання практыкі студэнт павінен:
Азнаёміцца з тэхналагічным працэсам, які ўключае аб'ект дыпломнага праектавання.
Азнаёміцца з абсталяваннем гэтага тэхналагічнага працэсу.
Дэталёва вывучыць і прааналізаваць работу аб'екта дыпломнага праектавання.
Азнаёміцца з метадам рамонту і мантажу машын, апаратаў, уключаных у тэму праекта.
Згодна з заданнем на дыпломнае праектаванне вывучыць схему аўтаматызацыі і кантрольна-вымяральныя прыборы, схему электрапрывада аб'екта дыпломнага праектавання.
Азнаёміцца з мерапрыемствамі па тэхніцы бяспекі, ахове працы, ахове навакольнага асяроддзя.
Азнаёміцца з асноўнымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі прадпрыемства, цэха.
3.3. Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
Працягласць практыкі складае 6 тыдняў. Прыкладнае размеркаванне часу можа быць такім:
прыезд і размяшчэнне − 1-2 дні;
афармленне дакументаў і інструктаж па тэхніцы бяспекі − 1-2дні;
3) агульнае азнаямленне з прадпрыемствам, яго структурай, выпускаемая прадукцыяй, экскурсія па цэхах прадпрыемства − 2-3 дні,
вывучэнне тэхналогіі і абсталявання тэхналагічнага працэсу, указанага ў індывідуальным заданні − 2 тыдні;
збор матэрыялу для дыпломнага праектавання − 3 тыдні;
афармленне і зацвярджэнне справаздачы − 1 тыдзень.
3.4. Змест справаздачы
Справаздача павінна ўключаць: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўныя раздзелы, заключэнне. У якасці асноўных раздзелаў рэкамендуюцца:
Тэхналогія і абсталяване вытворчасці (рэчыва, матэрыялу).
Аб'ект дыпломнага праектавання.
Эксплуатацыя і рамонт.
Аўтаматызацыя і электрапрывад.
Ахова працы і навакольнага асяроддзя.
Уводзіны. Даецца характарыстыка прадпрыемства, яго структуры, выпускаемай прадукцыі.
Тэхналогія і абсталяванне вытворчасці. Прыводзіцца тэхналагічная схема вытворчасці і даецца апісанне тэхналогіі з указаннем сыравінных матэрылаў, тэхналагічных рэжымаў, асноўных стадый. Тут жа прыводзіцца тэхнічная характарыстыка абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў дадзенай тэхналогіі. Характарыстыка абсталявання можа быць аформлена ў выглядзе табліц.
Аб’ект дыпломнага праектавання. Даецца падрабязнае апісанне тых машын, апаратаў, установак, якія з'яўляюцца аб'ектам дыпломнага праектавання. Апісанне суправаджаецца эскізамі, схемамі, кінематычнымі схемамі прывада, схемамі гідра- і пнеўмапрывада. Высвятляюцца ўсе тэхналагічныя параметры машыны (апарата), праводзіцца іх аналіз. Даецца ацэнка аб’екта дыпломнага праектавання з пункта гледжання матэрыялаемкасці, энергаемкасці, узроўню ўніфікацыі, экалагіных паказчыкаў. На аснове крытычнага аналізу аб’екта фармулююцца яго недахопы. Вызначаюцца асноўныя напрамкі па прадухіленню гэтых недахопаў, прыводзяцца прапановы па рэканструкцыі, мадэрнізацыі аб'екта дыпломнага праектавання.
Эксплуатацыя і рамонт. Указваюцца мерапрыемствы па тэхнічнаму абслугоўванню машыны (апарата), перыядычнасць іх правядзення. Апісваецца паслядоўнасць разборкі і зборкі машыны (апарата), мантажу яго на месцы ўстаноўкі. Прыводзіцца схема і карта змазкі. Высвятляюцца і ўказваюцца найболып зношваемыя вузлы, дэталі. Даецца аналіз канструкцыі машыны (апарата) з пункта гледжання рамонтапрыгоднасці, указваюцца недахопы.
Аутаматызацыя і электрапрывад. Прыводзіцца схема аўтаматызацыі альбо электрапрывада аб’екта дыпломага праектавання, апісваецца прынцып яе дзеяння. Даецца спецыфікацыя элементаў схемы з указаннем тыпаў і тэхнічных характарыстык . Ацэньваецца ўзровень аўтаматызацыі, даецца крытычная ацэнка і высвятляюцца недахопы.
Ахова працы і навакольнага асяроддзя. Указваецца наяўнасць шкодных і небяспечных вытворчых фактараў, метады прадухілення іх уздзеяння на чалавека. Апісваюцца агульныя правілы тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі і рамонце аб?екта дыпломнага праектавання. Даецца ацэнка дастатковасці мер бяспекі, указваюцца недахопы.
Заключэнне. Падводзіцца вынік усёй работы, выкананай на практыцы. Даецца ацэнка ўмоў практыкі і яе карысці. Заключэнне рэкамендуецца выконваць у выгдядзе асобных пунктаў.
Заувага. Калі студэнт праходзіць пераддыпломную практыку на той жа вытворчасці, што і канструктарска-тэхналагічную, і тэма дыпломнага праекта з’яўляецца працягам курсавога, то раздзелы 1 і 3 у справаздачы не з’яўляюцца абавязковымі.