
- •20 Сакавіка 2009 г., № 7
- •Прадмова
- •Агульнаінжынерная практыка
- •1.1. Мэта I задачы практыкі
- •1.2. Змест агульнаінжынернай практыкі
- •1.2.1. Гідрамашыны
- •1.2.2. Пад'ёмна-транспартныя машыны
- •1.2.3. Прывады машын
- •Тэхналогія і абсталяванне для механічнай апрацоўцы дэталі
- •1.2.5. Тэхналогія і абсталяванне для зваркі матэрыялаў
- •Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
- •Змест справаздачы
- •Канструктарска-тэхналагічная практыка
- •2.1. Мэтыiзадачы практыкі
- •2.2. Змест канструктарска-тэхналагічнай практыкі
- •2.3. Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
- •2.4. Змест справаздачы
- •3. Пераддыпломная практыка
- •3.1. Мэта I задачы практыкі
- •3.2. Змест пераддьпломнайпрактыкі
- •3.3. Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
- •3.4. Змест справаздачы
- •4. Метадычныя ўказанні
- •5. Патрабаванні да справаздачы
- •Базы практык
- •III курс — агульінжынерная практыка
2.4. Змест справаздачы
Справаздача па практыцы павінна ўключаць: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўныя раздзелы, заключэнне, спіс выкарыстаных крыніц. У якасці асноўных раздзелаў рэкамендуецца:
Тэхналогія вытворчасці (рэчыва, матэрыялу).
Асноўнае тэхналагічнае абсталяванне.
Дапаможнае абсталяванне.
Аб!ект курсавога праектавання.
Арганізацыя канструктарскай службы прадпрыемства.
Арганізацыя рамонтнай службы прадпрыемства.
Дапаможныя службы прадпрыемства.
Змест. Змест афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТ 2.105, ДАСТ 7.32 і паслядоўна павінен ўключаць у сябе: уводзіны, нумары і назвы усіх радзелаў і падрадзелаў, заключэнне, спіс выкарыстаных крыніц і дадаткаў з указаннем нумароў старонак, на якіх яны размешчаныя.
Уводзіны. Даецца характарыстыка прадпрыемства, яго структуры, прадукцыі, што выпускаецца.
Тэхналогія вытворчасці. Прыводзіцца тэхналагічная схема вытворчасці канкрэтнага (указанага ў індывідуальным заданні) рэчыва, прадукту, вырабу. Абсталяванне звычайна паказваецца ў выглядзе спрошчаных контураў і злучаецца лініямі сувязі з указаннем напрамку руху матэрыяльных плыняў. Пры апісанні тэхналагічнага працэсу даецца характарыстыка сыравінных матэрыялаў, указваюцца тэхналагічныя рэжымы і параметры па кожнай стадыі, высвятляюцца недахопы і праблемы тэхналагічнага працэсу.
Асноўнае тэхналагічнае абсталяванне. Прыводзіцца тэхнічная характарыстыка, даецца апісанне канструкцыі і прынцыпу дзеяння асноўнага тэхналагічнага абсталявання, указваюцца недахопы. Апісанне канструкцыі абавязкова суправаджаецца схемай, эскізам, кінематычнай схемай машыны, апарата.
Дапаможнае абсталяванне. Даецца тэхнічная характарыстыка пад'ёмна-транспартных машын, транспарцёраў, элеватараў, помпаў, газадувак, кампрэсараў, указваецца іх прызначэнне. Звесткі аб дапаможным абсталяванні можна афармляць у выглядзе табліцы.
Аб'ект курсавога праектавання. Аб'ектам курсавога праектавання звычайна з'яўляецца адна канкрэтная машына альбо апарат. У дадзенай частцы справаздачы прыводзіцца характарыстыка і даецца дэталёвае апісанне канструкцыі і прынцыпу дзеяння машыны (апарата) і яе асноўных вузлоў. Прыводзяцца схемы, эскізы машыны ў цэлым, яе складальных частак, кінематычныя і гідраўлічныя схемы прывада, карта і схема змазкі. Указваюцца канструкцыйныя матэрыялы, ацэньваецца металаёмістасць, энергаёмістасць, узровень уніфікацыі. Аналізуюцца недахопы ў рабоце машыны (апарата) і даюцца прапановы па іх прадухіленню.
Арганізацыя канструктарскай службы. Указваюцца структура канструктарскага бюро прадпрыемства, яго асноўныя аддзелы і тыя задачы, якія яны выконваюць. Апісваюцца асноўныя стадыі праектавання, работы, якія выконваюцца на кожнай з іх, указваецца тэхнічная і нарматыўная дакументацыя, якая выкарыстоўваецца пры гэтым.
Арганізацыя дапаможнай службы. Прыводзіцца арганізацыйная структура рамонтна-механічнай службы прадпрыемства. Указваюцца задачы, якія выконвае аддзел галоўнага механіка, рамонтна-механічны цэх, цэхавыя рамонтныя службы.Дапаможныя службы прадпрыемства. Прыводзіцца араганізацыя дапаможных службаў і цэхаў прадпрыемства. Указваюцца функцыі і задачы, якія выконвае транспартная, энергетычная, экалагічная службы.
Заключэнне. Падводзіцца вынік усёй работы, праведзенай на практыцы. Даецца ацэнка ўмоў практыкі і яе карысці. Заключэнне рэкамендуецца выконваць у выглядзе асобных пунктаў.
Спіс выкарыстаных крыніц. Гэты спіс афармляецца па ДАСТ 7.1. Ён павінен уключаць усё выкарыстаныя інфармацыйныя крыніцы ў парадку з?яўлення спасылак на іх у тэксце, змяшчаецца пасля выкладу тэкставага матэрыялу перад дадаткам і друкуецца з абзацнага водступу.