Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практика Сквозная.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
56.55 Кб
Скачать
  1. Канструктарска-тэхналагічная практыка

2.1. Мэтыiзадачы практыкі

Канструктарска-тэхналагічная практыка мае дзве асноўныя мэты:

  1. вывучэнне тэхналогіі і абсталявання аднаго ці некалькіх тэхналагічных працэсаў, што замацоўвае тэарэтычныя веды, атрыманыя пры вывучэнні спецкурсаў;

  2. збор матэрыялаў для курсавога праектавання.

Акрамя таго, перад студэнтамі ставіцца задача дэталёвага вывучэння структуры прадпрыемства, асабліва арганізацыі рамонтнай і канструктарскай службаў. Неабходна азнаёміцца з функцыямі, якія выконваюць дапаможныя цэхі і службы прадпрыемства.

2.2. Змест канструктарска-тэхналагічнай практыкі

Падчас праходжання практыкі студэнт павінен:

2.2.1 Дэталёва вывучыць адзін з тэхналагічных працэсаў (сыравінныя матэрыялы, стадыі вытворчасці, тэхналагічныя рэжымы).

  1. Вывучыць асноўнае і дапаможнае абсталяванне гэтага працэсу, выявіць недахопы асобных машын і апаратаў. Асноўным абсталяваннем лічыцца тое, у якім адбываецца нейкі тэхналагічны працэс. Дапаможнае абсталяванне - гэта абсталяванне, з дапамогай якога матэрыялы перамяшчаюцца ад адной тэхналагічнай стадыі да другой. Да такога абсталявання адносяцца помпы, газадуўкі, кампрэсары, пад'ёмна-транспартныя машыны. Дадатковым можна лічыць і абсталяванне для ачысткі газаў і сцёкавых вод.

  2. Азнаёміцца з другімі тэхналагічнымі працэсамі прадпрыемства.

  3. Азнаёміцца з арганізацыяй рамонтна-механічнай службы прадпрыемства, яе задачамі і характарам работ, што выконваюцца.

  4. Азнаёміцца са структурай і асноўнымі накірункамі дзейнасці канструктарскага бюро прадпрыемства.

  5. Азнаёміцца з арганізацыяй і задачамі, якія выконваюць дапаможныя службы і вытворчасці прадпрыемства (транспартная, энергетычная, экалагічная).

  6. Сабраць матэрыял, неабходны для выканання курсавога праекта па абсталяванню, курсавых работ па эксплуатацыі і рамонту машын, а таксама арганізацыі і планаванню вытворчасці.

Пункты 2.2.1. і 2.2.2. выконваюцца згодна з індывідуальным заданнем па практыцы. Пункт 2.2.7. выконваецца ў адпаведнасці з заданнем на курсавое праектаванне, якое выдаецца перад практыкай. Пры выкананні пункта 2.2.7. неабходна кіравацца метадычнымі ўказаннямі да адпаведнага курсавога праекта ці работы.

2.3. Прыкладны баланс часу праходжання практыкі

Працягласць практыкі складае 7 тыдняў. Прыкладнае размеркаванне часу можа быць такім:

  1. прыезд і размяшчэнне − 1-2 дні;

  2. афармленне дакументаў і інструктаж па тэхніцы бяспекі − 1-2 дні; 3)агульнае азнаямленне з прадпрыемствам, яго структурай, прадукцыяй, экскурсія па цэхах прадпрыемства − 2-3 дні;

  1. вывучэнне тэхналогіі і абсталявання тэхналагічнага працэсу, указанага ў індывідуальным заданні − 2 тыдні;

  2. збор матэрыялаў для выканання курсавых праектаў і работ − 2 тыдні;

  3. азнаямленне з арганізацыяй і задачамі рамонтнай і канструктарскай службаў, дапаможных цэхаў і службаў прадпрыемства − 1 тыдзень;

7) афармленне і зацвярджэнне справаздачы на прадпрыемстве − 1 тыдзень.