
- •20 Сакавіка 2009 г., № 7
- •Прадмова
- •Агульнаінжынерная практыка
- •1.1. Мэта I задачы практыкі
- •1.2. Змест агульнаінжынернай практыкі
- •1.2.1. Гідрамашыны
- •1.2.2. Пад'ёмна-транспартныя машыны
- •1.2.3. Прывады машын
- •Тэхналогія і абсталяванне для механічнай апрацоўцы дэталі
- •1.2.5. Тэхналогія і абсталяванне для зваркі матэрыялаў
- •Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
- •Змест справаздачы
- •Канструктарска-тэхналагічная практыка
- •2.1. Мэтыiзадачы практыкі
- •2.2. Змест канструктарска-тэхналагічнай практыкі
- •2.3. Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
- •2.4. Змест справаздачы
- •3. Пераддыпломная практыка
- •3.1. Мэта I задачы практыкі
- •3.2. Змест пераддьпломнайпрактыкі
- •3.3. Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
- •3.4. Змест справаздачы
- •4. Метадычныя ўказанні
- •5. Патрабаванні да справаздачы
- •Базы практык
- •III курс — агульінжынерная практыка
Установа адукацыі
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ»
«ЗАЦВЯРДЖАЮ» Прарэктар па вучэбнай рабоце
А.С. Федарэнчык
« » 2009 г.
Рэгістрацыйны № УД /р.
АГУЛЬНАІНЖЫНЕРНАЯ, КАНСТРУКТАРСКА-ТЭХНАЛАПЧНАЯ, ПЕРАДДЫПЛОМНАЯ
(назва практыкі)
Скразная
вучэбная праграма для спецыяльнасці:
1-36 07 01 Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і
(код спеціяльнасці) (назва спеціяльнасці)
прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў
Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі
(назва факультэта)
Кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцяў
(назва кафедры)
Курс(курсы) III, IV, V, (VI)
Семестр (семестры) 6, 8, 10, (12) Працягласць практыкі 4, 7, 6, (4)
(тыдняў)
Форма атрымання вышэйшай адукацыі вочная, (завочная)
МІНСК 2009 г.
Вучэбная праграма складзена на аснове
(адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці (шыфр, назва спец.)
Складальнікі: П. Я. Вайцяховіч, В. С. Францкевіч, А. А. Гарабажыў,
У. Н. Гуляеў
Разгледжана і рэкамендавана да сцвярджэння на паседжанні кафедры машын і апаратау хімічных і сілікатных вытворчасцяў
(назва кафедры)
10 сакавіка 2009 г., №7
(дата, нумар пратакола)
Загадчык кафедры Вайцяховіч П. Я.
(подпіс) (Прозвішча)
Адобрана і рэкамендаваная да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі
(назва факультэта)
20 Сакавіка 2009 г., № 7
(дата, нумар пратакола)
Старшыня
Пішч I. У.
(подпіс) (Прозвішча)
Узгоднена Кіраўнік вучэбных і вытворчых практык БДТУ
Маскалік Я. С.
(подпіс) (Прозвішча)
Прадмова
Сапраўдная скразная вучэбная праграма практыкі спеціяльнасці 1-36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў» распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб вучэбнай і вытворчай практыцы УА «Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта» зацверджанага рэктарам І.М. Жарскім 31.03.2004 г. Парадак арганізацыі і правядзення практык, кантроль і падвядзенне вынікаў ажыццяўляецца паводле вышэйназваннага палажэння.
Агульнаінжынерная, канструктарска-тэхналагічная і пераддыпломная практыкі студэнтаў-вочнікаў III, IV і V курсаў спецыяльнасці 1-36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў» праводзіцца ў адпаведнасці з вучэбным планам адпаведна ў шостым, восьмым і дзесятым семестрах. Пераддыпломная практыка студэнтаў-завочнікаў VI курса праводзіцца ў дванаццатым семестры. Агульнаінжынерная практыка групавая. Група ў поўным складзе пад кіраўніцтвам выкладчыка праходзіць практыку на базавым прадпрыемстве.
У час праходжання практыкі студэнты выконваюць заданні, прадугледжаные праграмай. Праграма практыкі дапауняецца планам-графікам, складзенным на кожную групу студэнтаў. Студэнты, знаходзячыся на практыцы, цалкам падпарадкоўваюцца правілам унутранага распарадку прадпрыемства.
Агульнаінжынерная практыка
1.1. Мэта I задачы практыкі
Асноўнай мэтай практыкі з'яўляецца замацаванне тэарэтычных ведаў па агульнаінжынерных дысцыплінах, такіх як "Гідраўліка, гідрамашыны і гідрапрывад", "Дэталі машын і ПТМ", "Матэрыялазнаўства і засцярога ад карозіі", "Тэхналогія машынабудавання" і інш. Гэта мэта дасягаецца шляхам практычнага азнаямлення з абсталяваннем, вывучэння яго рабочых характарыстык, умоў работы. Такім абсталяваннем з'яўляюцца помпы, кампрэсары, вентылятары, пад'емна-транспартныя машыны, прывады машын. Важнай задачай агульнаінжынернай практыкі з'яўляецца таксама атрыманне навыкаў па правільнаму выбару канструкцыйных матэрыялаў і тэхналогіі выбару дэталей.
1.2. Змест агульнаінжынернай практыкі
Згодна з тымі задачамі, якія выконвае агульнаінжынерная практыка, змест яе можна раздзяліць на пяць асноўных раздзелаў: гідрамашыны, пад'емна-транспартныя машыны, прывады машын, тэхналогія вырабу запасных частак для машын, тэхналогія і абсталяванне для зваркі матэрыялаў. Кожны раздзел выконваецца на адпаведным этапе праходжання практыкі і заключаецца ў вывучэнні канструкцый машын, механізмаў, іх кінематычных схем, умоў работы.
1.2.1. Гідрамашыны
Вывучыць будову і прыцып дзеяння помпаў, кампрэсараў, вентылятараў. Азнаёміцца з умовамі іх работы, рабочымі характарыстыкамі. Абгрунтаваць выкарыстанне і месца ўстаноўкі гідрамашыны ў тэхналагічным працэсе.
1.2.2. Пад'ёмна-транспартныя машыны
Вывучыць будову і прынцып дзеяння кранаў, тэльфераў, стружкавых, ролікавых, пласціністых транспарцёраў, элеватараў. Абгрунтаваць выкарыстанне і канструкцыю спецыяльных грузазахопных прыстасавынняў. Азнаёміцца з кінематычнымі схемамі прывада асобных механізмаў пад'емна-транспартных машын.