
- •И.А. Карабанов
- •Содержание
- •Предмет, задачи и методология методики трудового обучения и технологического образования (4 ч)
- •Принципы трудового обучения (4 ч)
- •Політэхнічны прынцып у працоўным навучанні
- •Системы трудового обучения (4 ч)
- •Методы трудового обучения (4 ч)
- •Профессиональная ориентация и профессиональное самоопределение (6 ч)
- •Сутнасць і сістэмы прафесіянальнай арыентацыі вучняў
- •Прафесiянальная арыентацыя ў працоўным навучанні (тэхналогіі) ва ўзаемасувязі з вывучэннем асноў навук
- •Потребность в профессиональной ориентации молодежи
- •Системный подход к профессиональной ориентации учащихся
- •Общая характеристика структуры личности школьника
- •Профессиональное просвещение во внеурочное время
- •Задачи, формы и содержание профессиональной консультации
- •Методика проведения профконсультаций
- •Роль наставничества в профессиональной адаптации молодежи
- •Взаимосвязь школы и семьи в профориентации учащихся
- •Организация общественно полезного, производительного труда учащихся (2 часа)
- •Организационные формы трудового обучения, связь обучения с воспитанием в средних классах (16 ч)
- •Подготовка и проведение занятий (6 ч)
- •Проверка, оценка и учёт знаний и умений (2 ч)
- •Внеклассная работа по техническому творчеству и труду
- •Учебно-материальная база трудовой подготовки школьника (2 часа)
- •О правилах безопасности труда в школьных мастерских Действующие в настоящее время правила безопасности труда учащихся в мастерских утверждены Министерством образования рб.
- •Трудовое обучение старшеклассников (10 ч)
- •Профільная працоўная падрыхтоўка гарадскiх старшакласнiкаў
Сутнасць і сістэмы прафесіянальнай арыентацыі вучняў
Шматлікія аўтары лічаць прафесіянальную арыентацыю “сістэмай мерапрыемстваў”, якая дапамагае чалавеку ў прафесіянальным самавызначэнні з улікам асаблівасцей яго асобы (Ю.П.Аверычаў, К.К.Платонаў, Л.Л.Кандрацьева, А.Д.Сазонаў, В.Д.Сіманенка, В.Г.Саўрукова і інш.). В.Ф.Сахараў і Л.А.Йовайша лічаць прафарыентацыю “сістэмай работы” (адукацыйнай, выхаваўчай) па фарміраванню прафесiянальнай накіраванасці вучняў. На думку С.М.Чысцяковай, прафарыентацыя — гэта практычная “сістэма падрыхтоўкі” да свабоднага і свядомага выбару прафесіі. В.Д. Сіманенка выдзеліў у прафарыентацыі сацыяльна-эканамічны, псіхолага-педагагічны і методыка-фізіялагічны аспекты.
Я.А.Клімаў вызначыў прафарыентацыю як “сукупнасць грамадскіх уздзеянняў на матывы выбару прафесіі”. Гэтыя ўздзеянні разглядаюцца ім ў шырокім аспекце: як інфармацыйная, растлумачальная і прапагандысцкая работа, рэкамендацыі прафкансультантаў, выхаваўчая работа школы і сям'і і інш.
На ўзроўні прафесіянальнага самавызначэння вучняў разгледзеў прафарыентацыю П.А.Шавір, назваўшы яе “навуковым кіраваннем” у самавызначэнні асобы. Е.Н.Вольскі пад прафарыентацыяй разумеў “работу” па падрыхтоўцы вучняў да выбару прафесіі з улікам іх прафесіянальных інтарэсаў і патрэб народнай гаспадаркі. Гэтая работа з'яўляецца вынікам агульнай і політэхнічнай адукацыі. С.Я.Батышавым прафарыентацыя разглядаецца як “працэс мэтанакіраванай дзейнасці педагогаў, псіхолагаў, урачоў і іншых работнікаў па фарміраванню ў падрастаючага пакалення прафесiянальных інтарэсаў і схільнасцей і аказанню дапамогі ў выбары прафесіі...”.
Заўважым, што тэрмін “арыентацыя” (ад лацінскага “арыенціс” — усход) у даведачнай літаратуры трактуецца як “накіраванне дзейнасці ў пэўны бок” (Словарь иностранных слов.- М., 1955, с.500). Гэтая дзейнасць можа быць разлічана “на каго-небудзь, што-небудзь, залежыць ад каго-, чаго-небудзь” (Словарь русского языка, т. 2. — М., 1982, с.639). Працэс навучання, як вядома, носіць двухбаковы характар — узаемадзеянне настаўніка і вучня.
Відавочна, што ва ўмовах агульнаадукацыйнай школы прафесіянальная арыентацыя як від дзейнасці носіць вучабна-выхаваўчы характар. Асоба вучня пры гэтым набывае сацыяльна-каштоўнасны вопыт, далейшае развіццё атрымліваюць схільнасці і прыродныя задаткі. “Па свайму зместу, — пісаў Ю.К.Бабанскі, — дзейнасць ёсць ... развіццё самога чалавека, яго здольнасцей, уменняў, ведаў”. На гэтай падставе І.А.Карабанаў даў наступнае азначэнне прафесіянальнай арыентацыі: “Прафесіянальная арыентацыя — гэта сумесная дзейнасць выхавацеляў і выхоўваемых па мэтанакіраванаму фарміраванню сацыяльна каштоўнасных установак і прафесiянальных намераў усебакова развітай асобы, што вядзе да выбару прафесіі і прафесіянальнага ўдасканалення” .
Прафарыентацыйная работа — гэта работа па арганiзацыi прафарыентацыі (дзейнасцi). Яна можа праводзiцца на розных узроўнях: з перавагай, аптымальным, недастатковым функцыянаваннем любога з трох фактараў — вывучэння асноў навук, пазаўрочнай выхаваўчай работы, працоўнага навучання і выхавання.
Паводле мадэлі прафарыентацыі, прапанаванай М.К.Сцепаненкавым, структура прафесiйнай скiраванасцi асобы вучня складаецца з трох кампанентаў: прафесiйных намераў; iнтарэсаў і схiльнасцей; матываў выбару прафесіі. Пэўны ўплыў на ўзаемадзеянне гэтых кампанентаў аказваюць: сацыяльна-эканамiчныя фактары; прыроднае прызванне асобы вучня; педагагiчныя фактары. Згодна з названымі кампанентамі аўтар і прапануе весці дыягностыку і падрыхтоўку школьнiкаў да iх прафесіянальнага самавызначэння.
Зыходзячы з аналiзу розных бакоў прафесiянальнай накiраванасцi вучняў, М.К.Сцепаненкаў робiць высновы, што:
- па меры пераходу эканомікі да рыначных адносiнаў ад вучняў спатрэбiцца больш iнтэнсiўнае развiццё сваiх здольнасцей для больш грунтоўнага зацвярджэння на рынку працы;
- шматпланавасць здольнасцей вучняў у спалучэнні з полiтэхнiчнай адукацыяй дае магчымасць не толькі выбраць прафесiю ў вялiкiм дыяпазоне вытворчай сферы, але пры неабходнасці і даволі лёгка перагледзець свой выбар.
Педагагiчнай навукай і практыкай прапанаваны розныя сiстэмы прафарыентацыі. Паводле К.К.Платонава, навуковае рашэнне задачы прафарыентацыі можна параўнаць з рашэннем "трохвугольніка" прафарыентацыі.
Прафарыентацыя, на думку К.К.Платонава, складаецца з некалькіх этапаў. Першы з іх — прафесiянальная асвета. Адна з важнейшых яе задач — зацiкавiць вучняў прафесiямi, не адрываючы працэс навучання ад працоўнага выхавання ў школе. Прафесiянальная асвета цесна звязана з прафесiянальнай прапагандай, а таксама з вывучэннем інтарэсаў школьнікаў. Наступны этап прафарыентацыі — прафесiянальная кансультацыя. Ён падраздзяляецца на тры самастойныя падэтапы: падрыхтоўчы, завяршальны і ўдакладняльны. Першы з iх ставiць сваёй мэтай вывучыць функцыянальную структуру асобы вучня, сфармiраваць недастаткова развітыя яе ўласцiвасцi. Другі — наступае пры заканчэнні выпускных класаў і ставiць сваёй мэтай аказаць навукова абгрунтаваную дапамогу вучню ў выбары далейшага жыццёвага шляху. Трэці — адбываецца за межамі школы (у ПТВ, ВНУ, на прадпрыемстве), ён ставiць на мэце выпраўленне раней дапушчаных памылак. Трэці этап прафарыентацыі — прафесіянальны адбор (падбор).
Апошні, чацвёрты, этап прафарыентацыі — прафесiянальная адаптацыя. Яна садзейнiчае ўваходу маладых спецыялiстаў у новыя для iх ўмовы працоўнай атмасферы. Прафадаптацыя бывае падрыхтоўчая (падрыхтоўка да канкрэтнага вiду працы) і непасрэдная (адаптацыя на рабочым месцы).
Такi чынам, у прапанаванай К.К.Платонавым сiстэме прафарыентацыі яскрава выдзяляюцца дзве падсiстэмы: псiхалагiчная (звяртанне да псiхалагiчных здольнасцей дзяцей) і медыцынская (звяртанне да стану арганiзма, здароў'я дзяцей).
У сістэме прафарыентацыі Я.А.Клiмава прапануецца класiфiкацыя прафесiй, у аснову якой пакладзены прынцып адносiнаў чалавека да аб'екта сваёй працы. Па гэтаму прынцыпу ўсе прафесii аўтар раздзялiў на 5 тыпаў: чалавек — тэхнiка, чалавек — чалавек, чалавек — знакавая сістэма, чалавек — мастацкі вобраз, чалавек — прырода.
У тыпе прафесiй ''чалавек — тэхніка'' выдзяляюцца тры падгрупы спецыяльнасцей, звязаных:
- з апрацоўкай матэрыялаў (токар, сталяр, сталявар, фрэзероўшчык і iнш.);
- з рамонтам, зборкай і рэгуляваннем тэхнiкi (слесар, наладчык, зборшчык і iнш.);
- з выкананнем аператарскiх функцый (вадзіцель, машынiст, трактарыст-машынiст і iнш.);
Ад спецыялiстаў гэтага вiду прафесiй патрабуецца аператыўнасць тэхнiчнага мыслення, назіральнасць, добра развiтыя прасторавыя ўяўленні.
Зместам прафесiй тыпу "чалавек — чалавек" з'яўляецца пераважна пазнавальная дзейнасць. Праца людзей гэтага тыпу накiравана на выяўленне матываў ва ўчынках людзей (следчы, журналiст), навучанне і выхаванне (настаўнiк), абслугоўванне людзей (афiцыянт, урач) і iнш.
У прафесiях тыпу ''чалавек — знакавая сiстэма'' прадметам працы з'яўляюцца ўмоўныя знакi, сiмвалы, лiчбы, коды (карэктар, справавод, стэнаграфiст, бугалтар, праграмiст і iнш).
Да тыпу прафесiй "чалавек-прырода" адносяцца прафесіі, у якiх прадметам і аб'ектам працы з'яўляюцца жывыя арганiзмы, бiялагiчныя працэсы, глеба, лес, насенне раслiн. Гэта шматлікiя прафесіі сельскай гаспадаркі, мiкрабiялагiчнай прамысловасцi, лясной гаспадаркі.
Да тыпу прафесій "чалавек — мастацкі вобраз" адносяцца прафесii людзей, предметам працы якіх з’ўляюцца мастацкія вобразы, умовы iх пабудовы. Гэта — мастакі, акцёры, кантралёры музыкальных вырабаў, антыквары, лiтаратуразнаўцы, мастацтвазнаўцы і iнш. Яны павінны валодаць творчым уяўленнем, вобразным мысленнем, здольнасцямі да мастацтва, сцэнiчнай дзейнасці.
П.М.Манаеў прапанаваў сістэму прафарыентацыі сельскіх школьнiкаў у выглядзе схемы, у якой у арганiчнай сувязі спалучаюцца вучэбна-выхаваўчы працэс школы, прафесійных навучальных устаноў, а таксама дзейнасць вытворчых калектываў, сям’і і грамадскасці. Аб’ектам аб’яднаных прафарыентацыйных уздзеянняў звёнаў сiстэмы праз рэалізацыю кампанентаў сувязі з’яўляецца вучань (мал. 8).
М.К.Сцепаненкаў раздзяліў прафарыентацыю на 4 этапы: 1. Прафесiянальную асвету. 2. Прафесiянальнае перакананне. 3. Практычную падрыхтоўку да выбару прафесiі. 4. Дыферэнцыраваны падыход. Кожнаму з гэтых этапаў адпавядае выніковая функцыянальная характарыстыка:
- прапаганда прафесiй сродкамі масавай iнфармацыi; лiтаратуры і мастацтва;
- самасцвярджэнне ў выбары прафесіі, прыняцце рашэння;
- рэалiзацыя прафесiянальных схільнасцей у грамадска карыснай дзейнасці;
- дыферэнцыраваная работа з вучнямі ў залежнасці ад успрымальнасці прафарыентацыі.
М.В.Рэцiвых і В.Д.Сiманенка ў распрацаванай iмi сістэме таксама выдзелiлi 4 этапы прафарыентацыі: 1.Актуалізацыя праблемы выбару прафесіі (1-4 класы). 2.Фарміраванне прафесiянальнай накiраванасіi (5-7 класы). 3.Фарміраванне прафесiянальнай самасвядомасці (8-9 класы). 4.Удаскаленне сацыяльна-прафесіянальнага статусу (9-11 класы). Кожнаму з гэтых этапаў адпавядаюць свае мэты:
- сфармiраваць першапачатковае ўяўленне аб працы, пазнаёмiць з найбольш даступнымі прафесiямi;
- сфармiраваць грамадска значымыя матывы выбару прафесіі і ўсвядомлены iнтарэс да праблемы выбару прафесіі;
- падрыхтаваць вучняў да ўсвядомленага выбару прафесii і шляху працягу адукацыі;
- сфармiраваць перакананасць у правільнасці выбару прафесіі.
Аўтары вылучылі тры групы форм і метадаў прафарыентацыйнай работы: азнаямленчую, мэтанакiраваную і метады прафарыентацыйнага вывучэння школьнiкаў.