
- •И.А. Карабанов
- •Содержание
- •Предмет, задачи и методология методики трудового обучения и технологического образования (4 ч)
- •Принципы трудового обучения (4 ч)
- •Політэхнічны прынцып у працоўным навучанні
- •Системы трудового обучения (4 ч)
- •Методы трудового обучения (4 ч)
- •Профессиональная ориентация и профессиональное самоопределение (6 ч)
- •Сутнасць і сістэмы прафесіянальнай арыентацыі вучняў
- •Прафесiянальная арыентацыя ў працоўным навучанні (тэхналогіі) ва ўзаемасувязі з вывучэннем асноў навук
- •Потребность в профессиональной ориентации молодежи
- •Системный подход к профессиональной ориентации учащихся
- •Общая характеристика структуры личности школьника
- •Профессиональное просвещение во внеурочное время
- •Задачи, формы и содержание профессиональной консультации
- •Методика проведения профконсультаций
- •Роль наставничества в профессиональной адаптации молодежи
- •Взаимосвязь школы и семьи в профориентации учащихся
- •Организация общественно полезного, производительного труда учащихся (2 часа)
- •Организационные формы трудового обучения, связь обучения с воспитанием в средних классах (16 ч)
- •Подготовка и проведение занятий (6 ч)
- •Проверка, оценка и учёт знаний и умений (2 ч)
- •Внеклассная работа по техническому творчеству и труду
- •Учебно-материальная база трудовой подготовки школьника (2 часа)
- •О правилах безопасности труда в школьных мастерских Действующие в настоящее время правила безопасности труда учащихся в мастерских утверждены Министерством образования рб.
- •Трудовое обучение старшеклассников (10 ч)
- •Профільная працоўная падрыхтоўка гарадскiх старшакласнiкаў
Політэхнічны прынцып у працоўным навучанні
Тэрмін "прынцып" паходзіць ад лацінскага слова "прынцыпум" — аснова, пачатак, а тэрмін "політэхнізм" — ад грэчаскіх "полі"— многа і "тэхнэ"— майстэрства, рамяство. У адпаведнасці з гэтым політэхнічны прынцып у дыдактыцы разглядаецца як такая сістэма навучання, у аснове якой ляжыць тэарэтычнае і практычнае азнаямленне вучняў з асноўнымі галінамі вытворчасці. Зразумела, што гэтых галін можа быць многа.
Роля політэхнічнага прынцыпу ў навучанні школьнікаў разглядалася шматлікімі педагогамі, вучонымі, дзеячамі адукацыі і палітыкі. Было ўстаноўлена, што ў аснове палiтэхнiчнага прынцыпу ў навучанні ляжыць набыццё політэхнічных ведаў, сувязь навучання з працай школьнікаў, з вытворчасцю.
Веды, як вядома, набываюцца пры вывучэнні асноў навук. На базе асноў навук — у першую чаргу фізікі, хіміі, біялогіі, матэматыкі — заснавана і працоўнае навучанне школьнікаў. Таму натуральна, што першапачатковыя політэхнічныя веды вучні атрымліваюць пры засваенні асноў навук. Як бы ні змяняліся іх праграмы, яны заўсёды грунтуюцца на сучасных дасягненнях навукі, тэхнікі і вытворчасці, адпавядаюць мэтам агульнаадукацыйнай і політэхнічнай падрыхтоўкі вучняў. Важна толькі ў выкладанні іх прытрымлівацца політэхнічнага арыенціру, палiтэхнiчнай сферы іх выкладання пры мэтанакіраваным і паслядоўным падкрэсліванні палiтэхнiчнай значнасці ведаў па асновах навук.
Палiтэхнiчныя веды з асноў навук раскрываюць розныя па сваёй значнасці сферы іх практычнага прыкладання. І ў гэтым іх адпаведнасць зваротнаму працэсу: тэхналагічныя параметры, разнастайныя тэхнічныя вузлы, механізмы машын грунтуюцца на розных па сваёй значнасці ўзроўнях і аб'ёмах інфармацыі з асноў навук. Так, на працэсе плаўлення (што вядома з фізікі і хіміі) заснавана вытворчасць сталі і іншых сплаваў. Найбольш дасканалы спосаб атрымання сталі — бесперапыннае ліццё: расплаўлены метал хутка заліваецца ў форму, што ахалоджваецца. Прыёмны стол для металу пры гэтым рухаецца ўніз і выцягвае адліўку па меры яе зацвердзявання.
Значны выхад у практыку маюць курсы біялагічных дысцыплін, геаграфіі. Яны даюць вучням уяўленне аб разнастайнасці відаў прыродных рэсурсаў і шляхах іх практычнага выкарыстання, захавання і ўзнаўлення, аб з’яўленні новых галін прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці.
На ўроках тэхнічнай працы пры апілоўванні металу вучні, грунтуючыся на ведах аб правіле рычага, засвойваюць, што па меры руху напільніка націсканне левай рукой на інструмент павінна памяншацца, а плячо сілы падачы — павялічвацца. У выніку гэтага напільнік увесь час будзе прылягаць да плоскасці, што апрацоўваецца. Пры невыкананні гэтага правіла канты дэталі, што апілоўваецца, будуць "завальвацца" ў выніку паварочвання íàïіëüíіêà адносна іх.
Зразумела, што частковыя веды па асновах навук, хаця лагічна і ўвязаныя з асобнымі звёнамі тэхнiкi і тэхналогіі, элементамі вытворчай дзейнасці людзей розных прафесій, яшчэ не фарміруюць цэласнай карціны політэхнічных ведаў. Але яны садзейнічаюць назапашванню фактычнага матэрыялу для наступнага аналізу і абагульнення, практычнага асэнсавання значэння навукі ў вытворчасці. Яны ляжаць ля вытокаў станаўлення ў свядомасці школьнікаў сістэмы палiтэхнiчных ведаў як сукупнасці асобных элементаў (асноў навук, тэхнiкi, тэхналогіі), што абумоўліваюць пазнанне сутнасці вытворчых працэсаў.
Як бачна з гэтай мадэлі, сутнаць політэхнічных ведаў заключаецца ва ўзаемасувязі законаў навук, якія ляжаць ў аснове сучаснай вытворчасці. Політэхнічныя веды валодаюцць пэўнымі адзнакамі:
- яны ляжаць у аснове шматлікіх прылад працы і тэхналагічных працэсаў, што забяспечвае хуткі перанос іх з адной вытворчай сферы ў другую;
- гэтыя веды фарміруюцца пры засваенні законаў асноў навук, менавіта тых, на якіх заснавана сучасная тэхніка і тэхналогія;
- полiтэхнiчныя веды заўсёды адлюстроўваюць змест многіх навук, а не адной якой-небудзь з іх;
- полiтэхнiчныя веды носяць рухомы характар у адпаведнасці з развіццём навукі і вытворчасці;
- полiтэхнiчныя веды з'яўляюцца важным сродкам падрыхтоўкі вучняў да працы ў сферы матэрыяльнай вытворчасці і абслугоўвання.
Набыццё полiтэхнiчных ведаў і ўменняў адбываецца праз фарміраванне навуковых паняццяў з політэхнічным зместам. Засвоеныя паняцці — важны бок мысленнай дзейнасці вучняў па практычнаму прымяненню іх у адпаведных тэхналогіях, па пераносу паняццяў на іншыя, сумежныя тэхналогіі. Гэта вядзе да пашырэння пазнавальнай дзейнасці школьнікаў, пры вывучэнні разнастайнай тэхнікі і прылад працы. Так складваецца сістэма політэхнічнай падрыхтоўкі вучняў са сваімі кампанентамі, дзе вядучая роля належыць працоўнаму навучанню і грамадска карыснай працы школьнікаў.
Вывучэнне асноў навук у гэтай сістэме звязана з пазакласнай работай па навуцы і тэхніцы і замыкаецца на працоўным навучанні, грамадска карыснай працы. Менавіта ў гэтых элементах прыведзенай сістэмы адбываецца авалодванне працоўнымi прыёмамі, практычна пазнаюцца асобныя канкрэтныя вытворчыя працэсы, агульныя асновы сучаснай прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці. Сувязь навучання асновам навук з працай у вучэбных майстэрнях, на прышкольным участку выступае асноўным, вызначальным сродкам рэалізацыі політэхнічнага прынцыпу. Пры гэтым фарміруюцца абагульненыя ўменнi (разліковыя, вымяральныя, кантрольна-пошукавыя, тэхналагічныя і інш.) на базе практычнага прымянення політэхнічных ведаў.
Сувязь полiтэхнiчных ведаў з працай школьнікаў забяспечвае засваенне навуковых асноў вытворчасці, развівае дапытлівасць, самастойнасць у дзейнасці вучняў. Такая сувязь з'яўляецца не толькі сродкам політэхнічнай адукацыі, але і часткай яе зместу.
Праца школьнікаў у майстэрні, на прышкольным участку выступае сродкам павышэння дзейснасці полiтэхнiчных ведаў. Пры гэтым у школьнікаў развіваюцца разлікова-канструктарскія здольнасці, уменні разумець навуковыя прынцыпы дзейнасці машын і механізмаў, шукаць шляхі ўдасканалення тэхналагічных працэсаў, аналізаваць працэс атрымання вырабаў, ураджаю раслін.
Важным бокам рэалізацыі полiтэхнiчнага прынцыпу ў працоўным навучанні з'яўляецца выкананне вучнямі заданняў разлікова-канструктарскага, творчага зместу, удзел школьнікаў у рацыяналізатарскіх, вынаходніцкіх справах. Творчая праца вучняў на базе атрыманых політэхнічных ведаў — гэта прадвеснік вышэйшага праяўлення майстэрства будучага рабочага, інжынера, тэхнолага прамысловай, сельскагаспадарчай вытворчасці.
Рэалізацыя полiтэхнiчнага прынцыпу ў працоўным навучанні абумоўлівае адпаведную політэхнічную дзейнасць настаўнiка. Ю.К. Васiльеў ахарактарызаваў полiтэхнiчную дзейнасць настаўнiка чатырма параметрамі:
- праблемамі (задачамі) — наборам найбольш істотных праблем, якія вырашае настаўнік у сувязі з політэхнічным навучаннем;
- функцыямі — абагульненай характарыстыкай асноўных прафесійных абавязкаў настаўнiка;
- відамі дзейнасці, пры дапамозе якіх настаўнiк вырашае задачы і рэалізуе функцыі;
- спосабамі і сродкамі ажыццяўлення політэхнічнай дзейнасці.
У гэтай мадэлі полiтэхнiчнай дзейнасці настаўнiка вылучаецца дзве групы праблем: сацыяльна-эканамічныя і педагагічныя. Да першай групы адносяцца:
- фарміраванне ў вучняў пазнавальнай, працоўнай і грамадзянскай актыўнасці;
- фарміраванне псіхалагічнай, маральнай і практычнай гатоўнасці вучняў да працы ў сферы матэрыяльнай вытворчасці;
- фарміраванне ўменняў арыентавацца ў хуткарастучым патоку інфармацыі і самастойна здабываць веды.
Да другой групы адносяцца:
- арганізацыя развівальнага і выхаваўчага навучання;
- спалучэнне навучання з прадукцыйнай працай;
- арганічнае адзінства вучэбных і пазавучэбных відаў пазнавальнай і працоўнай дзейнасці;
- комплексны падыход да працоўнага і маральнага выхавання.
Што датычыцца функцый політэхнічнай дзейнасці настаўнiка, то сярод іх Ю.К. Васiльеў выдзеліў: канструкцыйную, арганізатарскую, камунікатыўную; інфармацыйную, развівальную, арыентацыйную, мабілізацыйную, даследчую, тэхніка-тэхналагічную.
Разгледзім коратка сутнасць кожнай з гэтых функцый настаўнiка.
Пад рэалізацыяй канструкцыйнай функцыі маецца на ўвазе адбор і дыдактычная перапрацоўка тэхнічнага і аграпрамысловага матэрыялу ў матэрыял школьны, навучальна-выхаваўчы. Настаўнік абгрунтоўвае падбор аб'ектаў працы, "канструіруе" тэхналогію атрымання вырабаў, вырошчвання раслін. У мэтах рэалізацыі гэтай функцыі настаўнiк пастаянна распрацоўвае і выдае вучням політэхнічныя заданні, якія маюць сувязь з асновамі навук. Напрыклад, перад вучнямі ставіцца пытанне: чаму пры выключэнні такарнага станка патрон (планшайба) працягвае вярцецца?
У плане рэалізацыі арганізатарскай функцыі настаўнiка ў політэхнічным навучанні школьнікі ўключаюцца ў разнастайныя віды вучэбна-вытворчай дзейнасці, тэхнічнай творчасці, доследніцкай работы. Настаўнiк арганізуе вучнёўскі калектыў на выкананне вучэбна-працоўных заданняў, падвядзенне вынікаў, вызначэнне лепшых вучняў. Па меры магчымасці ён арганізуе дзелавыя кантакты з сям'ёй і вытворчымі калектывамі, дзе працуюць бацькі.
Камунікатыўная функцыя настаўніка (ад лацінскага слова "камунікаціо" – сувязь) прадугледжвае ўстанаўленне педагагічна эфектыўных узаемаадносін вучняў з бацькамі. Гэтая функцыя не выключае ўсталявання прафесійных, сяброўскіх адносін настаўнiка працоўнага навучання са сваімі калегамі, супрацоўнікамі прадпрыемстваў-шэфаў па маральна-псіхалагічнай і практычнай падрыхтоўцы вучняў да будучай працы.
Інфармацыйная функцыя настаўнiка ў політэхнічным навучанні рэалізуецца праз глыбокае і свабоднае валоданне (праз інфармацыю) праграмным матэрыялам, метадамі і прыёмамі яго выкладання. Наста¢нік працоўнага навучання павінен валодаць спосабамі паказу і тлумачэння правілаў работы ў майстэрнях і на прышкольным участку, умець данесці да вучняў інфармацыю пры дапамозе тэхнічных сродкаў навучання, плакатаў, малюнкаў і г.д.
Для рэалiзацыi развівальнай функцыі настаўнiк павiнен пастаянна развіваць пазнавальна-творчую і працоўную актыўнасць школьнікаў, іх тэхніка-тэхналагічнае мысленне, політэхнічны кругагляд. Гэтая дзейнасць настаўнiка спалучаецца з заахвочваннем і развіццём у школьнікаў інтарэсу да асноў навук, працоўнай дзейнасці, умення пераносіць політэхнічныя веды ў разнастайныя вучэбна-вытворчыя сітуацыі.
У плане рэалiзацыi арыентацыйнай функцыі настаўнiк арыентуе вучняў на грамадска значныя матывы будучай працоўнай дзейнасці, выяўляе і спрыяе фарміраванню ў школьнiкаў патрэбных грамадству накірункаў каштоўнасных арыентацый.
Мабілізацыйная функцыя настаўнiка (ад лацінскага слова "мабіліс"—рухомы) заключаецца ў дынамічнай дзейнасці яго па навучанню школьнiкаў прымяненню атрыманых ведаў для вырашэння практычных задач у працы, жыцці. Настаўнiк накіроўвае свае намаганні на станаўленне і развіццё школьнага калектыву для выканання агульнай справы.
Даследчая функцыя настаўнiка заключаецца ў вызначэнні, даследаванні выбару найбольш аптымальных шляхоў політэхнічнага навучання. Настаўнiк даследуе, аналізуе перадавы педагагічны вопыт політэхнічнага навучання ў мэтах абагульнення і выкарыстання найбольш дзейнасных яго форм у выкладанні. Пры гэтым ён супастаўляе свой вопыт з дасягненнямі педагагічнай тэорыі і практыкі політэхнічнага навучання. На падставе такіх даследаванняў наста¢нік прагназуе магчымыя накірункі і цяжкасці ў наступнай рабоце па політэхнізацыі вучэбнага працэсу.
Для рэалiзацыi тэхніка-тэхналагічнай функцыі настаўнiк пастаянна ўдасканальвае сваю навуковую тэрміналогію, павышае спецыяльную кваліфікацыю ў разлікова-графічным плане, тэхніка-тэхналагічнай і зборачна-наладачнай дзейнасці. Ён вывучае новыя тэхналогіі прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці.