
- •И.А. Карабанов
- •Содержание
- •Предмет, задачи и методология методики трудового обучения и технологического образования (4 ч)
- •Принципы трудового обучения (4 ч)
- •Політэхнічны прынцып у працоўным навучанні
- •Системы трудового обучения (4 ч)
- •Методы трудового обучения (4 ч)
- •Профессиональная ориентация и профессиональное самоопределение (6 ч)
- •Сутнасць і сістэмы прафесіянальнай арыентацыі вучняў
- •Прафесiянальная арыентацыя ў працоўным навучанні (тэхналогіі) ва ўзаемасувязі з вывучэннем асноў навук
- •Потребность в профессиональной ориентации молодежи
- •Системный подход к профессиональной ориентации учащихся
- •Общая характеристика структуры личности школьника
- •Профессиональное просвещение во внеурочное время
- •Задачи, формы и содержание профессиональной консультации
- •Методика проведения профконсультаций
- •Роль наставничества в профессиональной адаптации молодежи
- •Взаимосвязь школы и семьи в профориентации учащихся
- •Организация общественно полезного, производительного труда учащихся (2 часа)
- •Организационные формы трудового обучения, связь обучения с воспитанием в средних классах (16 ч)
- •Подготовка и проведение занятий (6 ч)
- •Проверка, оценка и учёт знаний и умений (2 ч)
- •Внеклассная работа по техническому творчеству и труду
- •Учебно-материальная база трудовой подготовки школьника (2 часа)
- •О правилах безопасности труда в школьных мастерских Действующие в настоящее время правила безопасности труда учащихся в мастерских утверждены Министерством образования рб.
- •Трудовое обучение старшеклассников (10 ч)
- •Профільная працоўная падрыхтоўка гарадскiх старшакласнiкаў
Подготовка и проведение занятий (6 ч)
Подготовка и проведение занятий. Предварительная подготовка и планирование занятий. Составление календарно-тематического плана. Непосредственная подготовка учителя к занятиям. Составление плана и плана-конспекта урока. Творческое проектирование в трудовом обучении и технологическом образовании. Нетрадиционные средства в трудовой подготовке учащихся.
Эфектыўнасць заняткаў па працоўнаму навучанню, iх якасць залежаць перш за ўсе ад асабiстай падрыхтоўкі настаўнiка да iх правядзення. Яму патрэбна рыхтавацца да кожнага навучальнага года, тэмы, урока.
Падрыхтоўка настаўнiка да заняткаў умоўна складаецца з двух асноўных этапаў:
- папярэдняй падрыхтоўкі, якая завяршаецца распрацоўкай каляндарна-тэматычнага плана на год цi паўгоддзе;
- непасрэднай падрыхтоўкі да кожнага ўрока, якая завяршаецца складаннем плана цi плана-канспекта ўрока.
Пры падрыхтоўцы настаўнiка да заняткаў важнае месца займае планаванне вучэбнага працэсу. Дзякуючы планаванню настаўнік можа прадугледзець як усе свае дзеянні, так і дзеянні вучняў у адпаведнасці з мэтамі i задачамі працоўнага навучання, яго прынцыпамі і iншымi патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да работы з вучнямі. На аснове планавання вучэбнага працэсу рашаюцца наступныя важнейшыя задачы:
- ствараюцца умовы для своечасовага матэрыяльнага яго забеспячэння;
- раскрываюцца сувязі памiж зместам заняткаў па працоўнаму навучанню і асновах навук (устанаўлiваюцца міжпрадметныя сувязі);
- дасягаецца ўзгодненасць у рабоце ўсiх школьных майстэрань;
- намячаецца сувязь і пераемнасць у рабоце розных класаў;
- ажыццяўляецца кантроль i самакантроль за яго ходам.
Планаванне вучэбнага працэсу ўмоўна падзяляецца на перспектыўнае і бягучае. Перспектыўнае планаванне можа ажыццяўляцца на паўгода, год цi на некалькі гадоў. Часцей за ўсе выкарыстоўваецца планаванне на год. Пры бягучым планаванні вызначаюцца канкрэтны змест, мэты і задачы, формы арганiзацыi і метады правядзення кожных наступных заняткаў, iх матэрыяльнае забеспячэнне. Такiм чынам, гэтыя два вiды планавання прыкладна адпавядаюць вышэй названым этапам падрыхтоўкі настаўнiка, якiя цесна ўзаемазвязаны памiж сабою.
Патрэбна адзначыць, што асобныя аўтары (Д.А.Тхаржэўскi і iнш.) падрыхтоўку настаўнiка да заняткаў умоўна падзяляюць на тры этапы:
- падрыхтоўка да навучальнага года;
- падрыхтоўка да заняткаў па чарговай тэме;
- падрыхтоўка да кожнага ўрока.
Папярэднюю падрыхтоўку да заняткаў патрэбна пачынаць загадзя. Лепш за ўсе, калі яна ажыццяўляецца, праводзiцца ў канцы папярэдняга навучальнага года цi ў час летнiх школьных канікулаў. Папярэдняя падрыхтоўка настаўнiка ўключае ў сябе наступныя элементы (вiды работ):
- вывучэнне школьнай праграмы па працоўнаму навучанню для вызначэння зместу і аб'ёму ведаў, уменняў i навыкаў па кожнай тэме;
- вывучэнне і аналiз навейшай метадычнай і спецыяльнай лiтаратуры і абагульненне ўласнага вопыту;
- праверка, рамонт, вызначэнне патрэбнасці, папаўненне, улiк i захоўванне матэрыяльнай базы (абсталявання, iнструментаў, прыстасаванняў, матэрыялаў, наглядных дапаможнiкаў, тэхнічных сродкаў навучання i iнш.);
- падбор аб'ектаў працы цi вiдаў практычных работ па кожнай тэме і распрацоўка тэхналагiчных працэсаў;
- прадумванне сістэмы ўрокаў і каляндарна-тэматычнае планаванне.
Напрыклад, пры вывучэнні і аналiзе праграмы i лiтаратуры настаўнiк устанаўлiвае, вызначае для сябе:
- асноўныя iдэi, якiя неабходна раскрыць пры вывучэнні кожнай тэмы;
- тэарэтычныя веды і практычныя ўменні і навыкі, якiя неабходна сфармiраваць у вучняў;
- выхаваўчыя моманты пад час правядзення заняткаў;
- сувязь свайго прадмета з асновамі навук;
- матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў;
- метады і прыёмы навучання;
- агульныя пытанні арганiзацыi заняткаў.
Потым настаўнiк праводзiць паўрочную разбiўку матэрыялу з улiкам колькасці часу, адведзенага на кожную тэму, вызначае месца і значэнне кожнага ўрока ў агульнай сістэме ўрокаў па тэме, прадумвае сувязь кожнага ўрока з папярэднiмi і наступнымі, намячае паслядоўнасць засваення вучнямі ведаў, уменняў і навыкаў, выхавання тых цi iншых якасцей асобы i iнш.
Пры распрацоўцы сістэмы ўрокаў патрэбна ўлiчваць задачы кожнага этапа навучання i яго значэнне для наступнага навучання. Напрыклад, на пачатку першай чвэрцi пажадана паўтарыць працоўныя аперацыi, засвоеныя ў мiнулым годзе. Уводныя заняткі пры гэтым па апрацоўцы драўнiны, напрыклад, (калі навучанне пачынаецца з гэтага раздзела) павiнны быць больш працяглымі, чым наступныя ўводныя заняткі па апрацоўцы металаў i г.д.
Пры падрыхтоўцы матэрыяльнай базы настаўнік вырашае наступныя пытанні:
- праверка, прывядзенне ў парадак, рамонт i абнаўленне ўсяго абсталявання;
- вызначэнне патрэбнасці i набыццё новага абсталявання, а таксама таго, якога не хапае;
- вызначэнне парадку ўлiку, захоўвання i выдачы iнструментаў, прыстасаванняў, матэрыялаў i г.д.;
- распрацоўка і складанне графiчных матэрыялаў (эскiзаў, чарцяжоў, тэхнiчных рысункаў, тэхналагiчных карт і iнш.).
Такiм чынам, як ужо адзначалася, папярэдняя падрыхтоўка да навучальнага года звычайна завяршаецца складаннем каляндарна-тэматычнага (ці тэматычнага) плана заняткаў для кожнага класа на год (ці паўгоддзе). Калi маецца гатовы прыкладны каляндарна-тэматычны план, то настаўнік можа карыстацца iм поўнасцю альбо часткова пасля ўнясення адпаведных паправак цi ўдакладненняў.
Стандартнай формы каляндарна-тэматычнага плана не iснуе, ён можа быць скарочаным цi разгорнутым. Таму настаўнiк у залежнасці ад вопыту сваёй работы можа ўключаць у яго структуру розную колькасць пунктаў.
Прапануецца наступная прыкладная структурная схема разгорнутага каляндарна-тэматычнага плана: 1) нумары заняткаў, 2) даты, 3) тэмы, 4) працягласць (час), 5) мэты і задачы, 6) тэарэтычныя звесткі, 7) практычныя работы, 8) аб'екты працы, 9) неабходныя матэрыялы, 10) абсталяванне, 11) інструменты і прыстасаванні, 11) наглядныя дапаможнiкi i тэхнiчныя сродкі навучання, 13) апорныя веды, 14) прафарыентацыйныя звесткі, 15) заўвагі і iнш.
Чым каляндарна-тэматычны план больш падрабязны, тым лягчэй настаўнiку рыхтавацца потым да ўрокаў, але, безумоўна, складанне падрабязнага разгорнутага плана патрабуе дадатковых затрат часу.
Каляндарна-тэматычны план можа афармляцца звычайным тэкстам з падкрэслiваннем (выдзяленнем) асобных яго раздзелаў цi ў выглядзе табліцы, што значна зручней для карыстання iм.
Апрача складання каляндарна-тэматычных планаў настаўнiкi могуць ажыццяўляць і iншыя вiды планавання ў працэсе сваёй работы. Напрыклад, складаюцца планы падрыхтоўкі матэрыяльна-тэхнiчнай базы да новага навучальнага года, у якiх указваюцца плануемыя мерапрыемствы і тэрмiны iх выканання.
Пры арганiзацыi прадукцыйнай працы ў школьных вучэбных майстэрнях ці на прышкольным участку звычайна складаюцца планы выпуску прадукцыі.
Пры правядзенні заняткаў па механiчнай апрацоўцы драўнiны i металаў настаўнiк плануе паслядоўнасць выканання розных работ, выкарыстання абсталявання i складае графік перамяшчэння вучняў па рабочых месцах.
Закончыўшы вывучэнне i аналiз праграмы і лiтаратуры, прадумаўшы пытанні падрыхтоўкі матэрыяльна-тэхнiчнай базы, настаўнiк прыступае да выбару вырабаў (вырошчваемых раслiн), якiя будуць служыць аб'ектамi працы вучняў. Такiм чынам, ён складае i ўносіць у каляндарна-тэматычны план пералiк аб'ектаў працы (вырошчваемых раслiн).
Складанне пералiку аб'ектаў працы (вырошчваемых раслiн) праводзiцца з улiкам зместу праграм, наяўнасці абсталявання, канструкцыйных (цi пасадачных) матэрыялаў і магчымасцей iх набыцця, неабходнасці тых цi iншых вырабаў (раслiн), дыдактычных i метадычных патрабаванняў і г.д.
Выбар аб'ектаў працы — празмерна адказны этап у падрыхтоўцы настаўнiка да правядзення заняткаў у майстэрнях і на прышкольным участку. Пагэтаму пры адборы аб'ектаў працы павiнны ўлiчвацца наступныя патрабаванні да iх:
- гаспадарча карысная значнасць,
- адпаведнасць школьнай праграме,
- пасільнасць для выканання (вырошчвання),
- даступнасць для разумення вучнямі асаблiвасцей тэхналагiчнага працэсу і iнш.
Пры арганiзацыi ў школьных майстэрнях і на прышкольным участку, у цяплiцы прадукцыйнай працы патрэбна падрабязна знаёмiць вучняў не толькі з тымi заказамі (деталямі, вузламі, раслiнамi, якiя яны будуць вырабляць цi вырошчваць, але і з месцам і прызначэннем выпускаемай прадукцыі (вырошчваемых раслiн), у вытворчым працэсе прадпрыемства, калгаса, саўгаса, кааператыва.
Кожнае патрабаванне да аб'екта працы павiнна быць абгрунтавана і растлумачана вучням. Яны павiнны зразумець, што кожнае патрабаванне вынiкае з тых функцый, якiя вырабляемыя дэталі выконваюць у машынах, вырошчваемыя расліны і iх прадукцыя — у балансе аграпрамысловага прадпрыемства, пашытыя вырабы — у гаспадарчым (хатнім) выкарыстанні. Праца вучняў пры гэтым становiцца болей асэнсаванай, што станоўча ўплывае на вынiкi ўсёй вучэбна-выхаваўчай работы школы.
Калi ў майстэрнях (на ўчастку, у цяпліцы) вырабляюцца аб'екты прадукцыйнай працы (вырошчваюцца раслiны), то пры iх выбары павiнны ўлiчвацца дадатковыя наступныя патрабаванні:
- ярка выражанае вытворчае прызначэнне;
- комплекснасць аперацый, якiя ўваходзяць у тэхналагiчны працэс;
- магчымасць выкарыстання розных форм арганiзацыi працы вучняў;
- серыйнасць (колькасць) вырабаў у заказе (цi велiчынi пасяўных плошчаў);
- тэхналагiчнасць апрацоўкі (магчымасць атрымання прадукцыі з дапамогай той матэрыяльна-тэхнiчнай базы, што маецца ў школе);
- бяспека працы вучняў і iнш.
Асаблiвую ўвагу патрэбна надаваць захаванню бяспечных умоў працы вучняў у майстэрнях, на прышкольным участку, у цяплiцы.
Складзены прыкладны пералiк аб'ектаў працы вучняў пры неабходнасці можа пераглядацца і ўдакладняцца ў залежнасці ад матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння, патрэбнасці майстэрань, школьных кабiнетаў у тых цi iншых вырабах, наборах пладоў, насення i iнш.
У час навучальнага года пры непасрэднай падрыхтоўцы настаўніка да ўрокаў на аснове каляндарна-тэматычнага плана яму неабходна ажыццявiць мерапрыемствы арганiзацыйна-метадычнага характару i вырашыць праблемы павышэння сваёй асабiстай квалiфiкацыi. Безумоўна, што веды настаўнiка павiнны быць значна шырэйшымі i глыбейшымі, чым гэта патрабуецца ад вучняў. Ён павінен быць гатовым да адказу на любое iх пытанне па тэме, якое можа нават выходзiць за межы школьнай праграмы. Апрача таго, настаўнiк павінен выдатна валодаць шматлiкiмi прафесiйнымi практычнымі ўменнямі i навыкамі, мець, як кажуць, "залатыя рукi".
Пры падрыхтоўцы да правядзення заняткаў настаўнiку неабходна выкарыстоўваць і дасканала ведаць не толькі ўсе вучэбныя дапаможнiкi для дзяцей, але і спецыяльную літаратуру па сталярнай i слясарнай справе, электратэхнiцы, швейнай і кулiнарнай вытворчасці, сельскагаспадарчаму доследнiцтву.
Прыкладны змест падрыхтоўкі настаўнiка да кожнага канкрэтнага ўрока можа быць наступным:
1. Вывучэнне лiтаратуры па тэме ўрока і перадавога вопыту. Настаўнiк праглядвае метадычную і спецыяльную лiтаратуру, падручнiкi па асновах навук, знаёміцца з лiтаратурай, якая ўтрымлiвае абагульненне вопыту лепшых настаўнікаў. Пры магчымасці настаўнiк наведвае адпаведныя ўрокі ў больш вопытных настаўнікаў, настаўнікаў-метадыстаў.
2. Аналiз аналагічных папярэднiх урокаў. Пры гэтым звяртаецца ўвага на тыя мэты і задачы, якiя ставіліся, на тое, як яны былi дасягнуты, якiя былi знаходкі і недахопы. На аснове аналiзу ўдакладняюцца мэты і задачы маючага адбыцца ўрока.
3. Вызначэнне структуры ўрока i методыкі яго правядзення. Вядома, што структура ўрока залежыць ад пастаўленых мэт i задач, зместу вывучаемага матэрыялу, матэрыяльнага забеспячэння, тыпу ўрока і iншых фактараў. Настаўнiк сам асабiста вызначае змест, паслядоўнасць і метады iзлажэння новага матэрыялу, рыхтуе наглядныя дапаможнiкi, ТСН і дэманстрацыі. Ён намячае пытанні для кантролю, устанаўлiвае iх паслядоўнасць, вызначае вучняў для апытання. Асаблівая ўвага надаецца методыцы правядзення інструктажаў. Настаўнiк плануе віды інструктажаў, iх змест, паслядоўнасць правядзення і г.д.
4. Праверка спраўнасці і падрыхтоўка матэрыяльнай базы па тэме ўрока. Выпадкі выхаду са строю абсталявання на ўроку выклікаюць у вучняў недавер да тэхнікі, скептычныя адносiны да настаўніка і нават парушэннi дысцыплiны. Пры падрыхтоўцы да ўрока вырабляюцца неабходныя дапаможнiкi, рыхтуюцца ТСН, iнструменты, матэрыялы, абсталяванне, прыстасаванні і г.д.
5. Кантрольны выраб аб’екта працы. Вельмі пажадана, каб настаўнiк асабiста сам спачатку вырабiў будучы аб'ект працы вучняў, якi паслужыць узорам для пераймання i добрым наглядным дапаможнiкам пры растлумачэнні новага працоўнага задання. Пры вырабе новага аб'екта працы настаўнiк мае магчымасць адпрацаваць тэхналагiчны працэс, вызначыць прыкладныя затраты часу.
6. Складанне плана i плана-канспекта ўрока. Вопытныя настаўнiкi могуць абмяжоўвацца складаннем плана ўрока, а пачынаючыя — звычайна рыхтуюць план-канспект урока. Яго структура залежыць ад тыпу ўрока. Чым падрабязней складзены план-канспект урока, тым лепшым дапаможнiкам ён служыць настаўнiку ў яго рабоце. Ступень падрабязнасці плана-канспекта ўрока залежыць ад вопыту настаўнiка, яго асабiстай падрыхтаванасці, матэрыяльнага аснашчэння i iншых фактараў.
Стандартызаванай формы плана-канспекта не iснуе, але, як сведчыць вопыт работы, настаўнiк можа быць прапанавана яго наступная структурная схема:
1. Дата правядзення урока.
2. Клас.
3. Нумар урока i тэма.
4. Мэты i задачы ўрока (навучальныя, развiвальныя, выхоўваючыя).
5. Тып урока.
6. Аб’екты працы цi практычныя работы.
7. Абсталяванне, прыстасаванні, iнструменты i матэрыялы.
8. Сродкi нагляднасці і ТСН.
9. Выкарыстаная лiтаратура.
10. Ход урока (яго асобныя этапы).
Асноўнае адрозненне плана-канспекта ад плана ўрока заключаецца ў тым, што ў першым вельмi падрабязна раскрываецца ход урока, усе дзеянні настаўнiка і вучняў, метадычныя прыёмы і сродкі, змест тэарэтычных звестак, практычных работ i г.д.
Ход урока ў плане-канспекце лепей аформіць у выглядзе табліцы на дзве старонкі вучнёўскага сшытка (гл. табл.).
Таблiца
Прыкладная схема плана-канспекта ходу ўрока
Этапы ўрока і час |
Задачы |
Метады і змест навучання |
Аснашчэнне |
Апорныя веды |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
Пры складанні плана-канспекта ўрока настаўнік павiнен улічваць усе дыдактычныя і агульнаметадычныя патрабаванні да яго правядзення (сувязь новага матэрыялу з вывучаным, пабуджэнне вучняў да актыўнай мысленнай дзейнасцi, разнастайнае спалучэнне метадаў і прыёмаў навучання, выкананне прынцыпаў навучання і г.д.).
У час правядзення ўрока настаўнік павiнен кiравацца сваiмi запiсамi. Аднак у асобных выпадках здараюцца адхiленнi ад намечанага плана па розных непрадбачаных абставiнах (непадрыхтаванасць вучняў, выхад са строю абсталявання, перарасход часу на асобныя этапы ўрока i г.д.). Таму настаўнiку неабходна тэрмiнова ўнесці адпаведныя карэктывы і змянiць план. Напрыклад, выключыць цi крыху скарацiць асобныя этапы ўрока, частку матэрыялу перанесці на iншыя заняткі і г.д.
Калi прасоўванне асобных вучняў у рабоце на ўроку будзе болей хуткiм, чым чакалася, то настаўнiк павiнен гэта прадбачыць i даць iм загадзя падрыхтаваныя рэзервовыя заданні. Перад пачаткам урока заўсёды патрэбна абавязкова правяраць наяўнасць i стан аб'ектаў працы вучняў.
Пры наяўнасці своечасова i добра падрыхтаванага плана-канспекта ўрока ён ажыццяўляецца болей дакладна, а настаўнік адчувае сябе даволі ўпэўнена. Апрача таго, наяўнасць плана-канспекта служыць доказам падрыхтаванасці настаўнiка да ўрока пры яго праверцы.