Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР па методыцы выкладання літаратуры НБ.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
182.78 Кб
Скачать

Урокі з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій

Алгарытм правядзення ўрока па развіцці крытычнага мыслення

  1. Выклік. Заахвочванне вучняў да пастаноўкі і вырашэння праблемных пытанняў, фармулёўка вучэбных мэт і праверка папярэдніх ведаў. Метады: асацыяцыі, перакрыжаваныя асацыяцыі, алітэрацыі і інш.

  2. Асэнсаванне. Аналіз вучнямі вучэбнага зместу (мастацкага тэксту, крытычных артыкулаў і інш.) У аснове аналізу — праблемнае даследаванне. Метады: групы сумеснага навучання, пытанне-адказ, двухбаковы дзённік, метад «трох вуглоў», стылізацыя, інтэрв’ю, кластар, самастойнае даследаванне, апытанне, «інфармацыйны бюлетэнь», прыём «фішбоун», «мудрыя совы» і інш.

Пытанне-адказ. Вучні размяжоўваюцца па парах. Чытаючы тэкст, яны па чарзе задаюць адзін аднаму пытанні і адказваюць на іх.

Двухбаковы дзённік. Падзяліўшы старонку сшытка вертыкальнай рыскай пасярэдзіне, вучні адзначаюць у левай калонцы тыя месцы ў тэксце, што ўяўляюцца ім важнымі, а ў правай — іх каменціруюць.

«Фішбоўн». У працэсе чытання вучні працуюць са схемай «фішбоўн» (фішбоўн у перакладзе з англійскай мовы азначае «косць рыбы»). У «галаве» гэтага шкілета азначана праблема, якая разглядаецца ў тэксце. На самім шкілеце ёсць верхнія і ніжнія косткі. На верхніх вучні адзначаюць прычыны ўзнікнення праблемы, на ніжніх — у працэсе чытання выпісваюць факты, пацвярджаюць прычыны ўзнікнення праблемы. Запісы павінны быць кароткімі, уяўляць сабой ключавыя словы або фразы.

Інтэрв’ю. Вучні знаходзяць са свайго акружэння спецыялістаў, якія маюць дачыненне да прадмета, што вывучаецца ў школе, і задаюць ім пытанні. Напрыклад, майстрам слова (магчыма, мясцовым аўтарам) задаецца пытанне: якія факты з вашага жыццёвага вопыту паўплывалі на творчасць? Вынікі інтэрв’ю абмяркоўваюцца на ўроку.

Апытанне. Тэма, што вывучаецца ў класе, можа быць апрабавана на вучнях школы або на суседзях па доме. Напрыклад, сярод падлеткаў можна правесці апытанне пра іх чытацкія інтарэсы. Вынікі можна параўнаць з адказамі школьнікаў старшага ўзросту. Апрабаванае пытанне асвятляецца на ўроку.

«Мудрыя совы»:

  • Азы работы над тэкстам.

Знайдзіце ў тэксце асноўныя паняцці і запішыце іх у алфавітным парадку.

  • Што, не чакалі?

Выберыце з тэксту тую інфармацыю, што з’яўляецца для вас нечаканай, паколькі супярэчыць вашым уяўленням і пераканням.

  • Ты ўжо ведаеш апошнія навіны?

Запішыце тую інфармацыю, якая з’яўляецца для вас новай.

  • Галоўная жыццёвая мудрасць.

Пастарайцеся выказаць асноўную думку тэксту адной фразай. Якая з фраз з’яўляецца цэнтральнай? Якая з фраз з’яўляецца ключавой?

  • Вядомае і невядомае.

Знайдзіце ў тэксце тую інфармацыю, што з’яўляецца вядомай, і тую, што раней была невядомай.

  • Ілюстратыўнае выяўленне.

Пастарайцеся праілюстраваць асноўную думку тэксту (гэта можа быць малюнак, карыкатура, калаж і г. д.).

  • Павучальная выснова.

Ці можна з прачытанага зрабіць такія высновы, якія былі б значнымі для вашай будучай дзейнасці і жыцця?

  • Важныя тэмы для абмеркавання.

Знайдзіце ў тэксце такія эпізоды, радкі, выказванні, што заслугоўваюць асаблівай увагі і могуць быць абмеркаваны ў межах агульнай дыскусіі.

Метад «трох вуглоў». Настаўнік фармулюе праблемнае пытанне, якое прадугледжвае палярныя адказы вучняў, напрыклад: «Чаго больш, віны ці бяды ва ўчынках Рыбака ў аповесці В. Быкава “Сотнікаў”?». Клас дзеліцца на тры групы, дзве з якіх адстойваюць супрацьлеглыя меркаванні (віна Рыбака, бяда Рыбака). Трэцяя група прытрымліваецца нейтральнай думкі. На працягу ўрока вучні гэтай групы павінны вызначыць, чые аргументы найбольш доказныя і пераканаўчыя, і далучыцца да першай або другой групы. Перамагае тая група школьнікаў, у складзе якой сабралася найбольшая колькасць удзельнікаў дыскусіі.

Думай — дзяліся на пары — дзяліся меркаваннямі. У межах гэтага метадычнага прыёму вучням задаецца пытанне па тэме ўрока, над якім яны думаюць індывідуальна, пасля чаго дзеляцца на пары і параўноўваюць свой адказ з адказам партнёра, а затым некалькі пар дзеляцца ўласнымі думкамі з класам.

  1. Рэфлексія. Высвятленне канчатковых вучэбных мэт, здольнасці школьнікаў выкарыстаць новую інфармацыю ў іншай сітуацыі. Метады: эсэ, дзесяціхвіліннае сачыненне, агляд запісаў у двухбаковых дзённіках, выніковыя адказы, сінквейн, дыяманта і інш.

Алгарытм рэалізацыі праектнай тэхналогіі

Этапы падрыхтоўкі і абароны праекта [14].

  1. Праектная ініцыятыва. Выбар і абмеркаванне тэмы праекта, вызначэнне літаратуразнаўчага і мастацкага матэрыялу для даследавання. Напрыклад: «Рамантычнасць фальклорнага свету балад А. Міцкевіча»).

  2. Вызначэнне канчатковага выніку праекта. Стварэнне зборніка выказванняў вучняў пра значэнне балад А. Міцкевіча.

  3. Стварэнне груп і размеркаванне абавязкаў: кіраўнік праекта, біёграф, даследчык творчасці А. Міцкевіча, знаўцы міфалогіі, фалькларысты і інш.

  4. Распрацоўка групавога навучальнага маршруту. Напрыклад: Для чаго вывучаем творчасць А. Міцкевіча? Што адкрыем, пра што даведаемся? Каму раскажам?

  5. Правядзенне мазгавога штурму. Стварэнне банка ідэй.

  6. Размеркаванне заданняў. Біёграф пазнаёміць прысутных з найбольш важнымі і цікавымі звесткамі з жыцця А. Міцкевіча, фалькларысты прапануюць розныя народныя паданні пра ўзнікненне возера Свіцязь, выявіць агульнае ў іх, аналітыкі падвядуць вынік, даючы характарыстыку баладам як творам з фальклорнай асновай і рамантычнай накіраванасцю і інш.

  7. Збор матэрыялу. Кансультаванне вучняў настаўнікам.

  8. Калектыўнае абмеркаванне выкананай работы. Выбар формы абароны праекта (творчая справаздача).

  9. Абарона праекта.

Рэфлексія.

2. Вучэбна-метадычныя матэрыялы

4. З віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры, часопісаў “Беларускакя мова і літаратура”, “Роднае слова”, іншых крыніц прывядзіце прыклады канспектаў урокаў з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій (на кожную тэхналогію адзін прыклад).

Тэма 8.7 Вывучэнне літаратурных твораў з улікам іх родавай спецыфікі

Мэта: паказаць своеасаблівасць шляхоў і прыёмаў вывучэння фальклору на аснове спецыфікі чытацкага ўспрымання.

Задачы тэмы:

актуалізаваць веды пра жанравую спецыфіку фальклору;

выпрацоўваць канцэптуальны падыход да аналізу казак, легенд, паданняў, прыказак, прыкмет, павер’яў, загадак і песень;

удасканальваць педагагічную тэхніку будучых настаўнікаў літаратуры.

Пытанні

  1. Спецыфіка вывучэння казак, легенд, паданняў, прыказак, прыкмет, павер’яў, загадак і песень.

  1. Інфармацыйна-метадычная частка