Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР па методыцы выкладання літаратуры НБ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
182.78 Кб
Скачать

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»

КАФЕДРА ФІЛАЛОГІІ

ФАКУЛЬТЭТ СЛАВЯНСКІХ І ГЕРМАНСКІХ МОЎ

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

для забеспячэння

кантралюемай самастойнай работы студэнтаў (КСР)

па вучэбнай дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай літаратуры ў

сярэдняй школе»

Для спецыяльнасці

1-01 02 02-04 Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць

3–4-ы курсы

Усяго КСР – 6 гадзін, 6–7 семестр

З іх:

Практычныя заняткі – 6 гадзін

Матэрыялы падрыхтаваны ПучынскайТ. М., дацэнтам кафедры;

(у адпаведнасці з Палажэннем аб кантралюемай самастойнай рабоце студэнтаў БарДУ, зацверджаным 18.08.2009 № 341

Баранавічы 2012

Змест

6.3

Урок літаратуры ў сучасных агульнаадукацыйных установах.

2

8.7

Вывучэнне літаратурных твораў з улікам іх родавай спецыфікі

2

15.3

Арганізацыя пазакласнага чытання

2

УСЯГО:

6 г.

Тэма 6.3 Урок літаратуры ў сучасных агульнаадукацыйных установах.

Мэта: сфарміраваць уяўленне пра структуру ўрока літаратуры ў сярэдняй школе, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроку літаратуры

Задачы:

актуалізаваць веды агульнадыдактычнага характару, правесці аналіз структуры ўрокаў літаратуры розных тыпаў;

вылучыць асаблівасці зместу і структуры ўрокаў літаратуры з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій, правесці іх класіфікацыю па агульных і спецыфічных прыметах.

Пытанні

  1. Структура сучаснага ўрока літаратуры.

  2. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў школе.

Інфармацыйна-метадычная частка

1. Пазнаёмцеся з тэарэтычнымі матэрыяламі, заканспектуйце азначэнне структуры ўрока, табліцу 2.1 — Структура традыцыйнага ўрока літаратуры, паняцця “вучэбная сітуацыя”.

Праблема структуры ўрока літаратуры ў метадычнай навуцы

«Структура ўрока — сукупнасць элементаў урока, што забяспечваюць цэласнасць урока і захаванне асноўных яго характарыстык пры разнастайных варыянтах спалучэння» [1].

Непазбежнасць і важнасць асноўных момантаў працэсу навучання прадвызначылі схему ўрока, якую часта называлі чатырохэлементнай. Яна дамінавала ў школе на працягу многіх год, сёння таксама не страціла актуальнасці. Нагадаем, як этапы традыцыйнага ўрока суадносяцца з мэтамі і формамі яго арганізацыі [2, 71].

Табліца 2.1 — Структура традыцыйнага ўрока літаратуры

№ п/п

Этапы ўрока

Мэта ўрока

Формы арганізацыі ўрока

1.

Апытанне.

Кантроль.

Адказ вучня.

2.

Тлумачэнне новага матэрыялу.

Авалоданне новымі ведамі.

Лекцыя, гутарка, лабараторная работа і інш.

3.

Замацаванне новага матэрыялу.

Замацаванне ведаў.

Практыкаванні, паўтарэнне, праца з падручнікам.

4.

Заданне на дом.

Арганізацыя самастойнай працы дома.

Інструктаж.

Беларускія метадысты прытрымліваюцца аналагічнай думкі ў вызначэнні традыцыйнай структуры ўрока літаратуры:

1. Арганізацыйны момант.

2. Паўтарэнне раней вывучанага (актуалізацыя папярэдніх ведаў, праверка дамашняга задання).

3. Тлумачэнне новага матэрыялу.

4. Замацаванне толькі што вывучанага.

5. Заданне на дом [3, 109].

У гэтай жорсткай схеме фіксуецца не толькі паслядоўнасць этапаў урока, але і час, які звычайна затрачваецца на кожны з гэтых этапаў. Педагогі, псіхолагі змагаюцца з аднастайнасцю гэтай схемы. Аргументуецца, што паўтарэнне аднатыпнай структуры на кожным уроку не толькі негатыўна ўплывае на працэс засваення ведаў, але і спрыяе фарміраванню пасіўнай, эмацыянальна збедненай асобы, звужае выхаваўчы патэнцыял мастацкай літаратуры. Адыход вучняў ад пазнавальнай працы педагогі спрабуюць спыніць рознымі спосабамі. Масавая практыка рэагуе на абвастрэнне праблемы так званымі нестандартнымі ўрокамі, якія маюць нетрадыцыйную (неўсталяваную) структуру (урок-дзелавая гульня, тэатралізаваны ўрок, урок з групавымі формамі працы, урок-кансультацыя, урок-залік, урок-конкурс, урок-гульня, урок-спаборніцтва, урок-лекцыя, урок-дыялог, урок-творчая справаздача, урок-вусны часопіс, урок-разважанне, урок-узаемнае навучанне вучняў і інш.). Іх галоўнай мэтай з’яўляецца абуджэнне цікавасці школьнікаў да навучальнай працы. Погляд вучоных на нетрадыцыйныя ўрокі неадназначны: адны бачаць у ім крок у напрамку дэмакратызацыі школы, іншыя — нежаданне настаўніка сур’ёзна працаваць.

Сёння большасць вучоных і метадыстаў-практыкаў схіляецца да думкі, што сучасны ўрок павінен быць гнуткім паводле структуры, адлюстроўваць спецыфіку і матэрыялу, і працэсу навучання.

«Пад структурай М. І. Махмутаў (Махмутов М. И. Современный урок и пути его реализации. — М., 1978) разумее не яго склад, а варыянт узаемадзеяння адных і тых жа элементаў урока, задач, этапаў пазнавальнай дзейнасці вучняў… М. І. Махмутаў… падкрэслівае, што ў аснове традыцыйнага чатырохэлементнага паводле структуры ўрока ляжыць дзейнасць настаўніка, а ў аснове развіццёвага ўрока — актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў. У такіх умовах узрастае роля настаўніка, яго творчай працы і арганізацыі ўрока. М. І. Махмутаў справядліва сцвярджае, што пры сістэматычным выкарыстанні традыцыйнай структуры ўрока “немагчыма рэалізацыя ідэі развіццёвага навучання”» [4]. Замест апытвання ўрок можа пачынацца з франтальнай самастойнай працы вучняў. Калі тлумачэнне настаўніка з’яўляецца асноўным шляхам перадачы ведаў, то як пры гэтым ажыццяўляецца развіццё вучняў? Ці заўсёды замацаванне ведаў неабходна праводзіць у канцы ўрока? Праблема паслядоўнасці вучэбных сітуацый вымушае задумацца над шляхамі ўдасканалення пабудовы ўрока.

Выхад на праблему паэтапнага развіцця пазнавальнай дзейнасці вучняў, у т. л. на праблему развіцця асобы — адзін з пастулатаў сучаснай педагагічнай навукі. Гэтая прадуктыўная ідэя ў многім вызначае структуру сучаснага ўрока літаратуры, у аснове якой знаходзіцца паслядоўнасць крокаў працэсу навучання. На кожным этапе ўрока вырашаецца адна галоўная дыдактычная задача.

Праблема структуры і зместу ўрока літаратуры адлюстроўваецца ў шэрагу манаграфій, навуковых артыкулаў, дапаможнікаў, зборнікаў і іншых работ. Н. І. Кудрашоў акцэнтуе ўвагу на спецыфічных для ўрока літаратуры праблемах: роля ўрока ў выхаванні вучня, улік своеасаблівасці літаратуры як мастацтва слова. Падкрэсліваючы творчы характар урока літаратуры, вучоны-метадыст Н. А. Станчак шукае ў ім тое, што прадвызначана логікай пазнання літаратуры, асаблівасцямі псіхалогіі вучня. Метадыст-славеснік сцвярджае, што «ў сучасным уроку недастаткова арыентавацца на традыцыйныя структурныя элементы (апытванне, тлумачэнне новага, замацаванне, заданне на дом), і вылучае ўслед за шэрагам іншых даследчыкаў вучэбную сітуацыю як новую структурную адзінку ўрока. Н. А. Станчак лічыць вучэбную сітуацыю клетачкай урока, у якой увасабляецца ў адзінстве мэты змест, характар сучаснай дзейнасці настаўніка і вучня» [4].

У метадычнай навуцы мікраструктуры, з якіх складаецца ўрок, называюць па-рознаму: «вучэбная сітуацыя», «крокі», «фазы», «этапы». Вучэбнай сітуацыяй лічыцца «заданне, якое мае канкрэтную мэту, вызначаны змест і методыку яго выканання. Вучэбная сітуацыя — гэта як бы клетачка ўрока, лагічная і эмацыянальная частка ўрока, у якой у адзінстве выступаюць мэта, змест, характар дзейнасці вучняў і спосаб арганізацыі гэтай дзейнасці. Вучэбная сітуацыя можа быць падзелена на больш дробныя пытанні-заданні, але гэтыя пытанні носяць дапаможны характар. Прадумаць структуру ўрока — гэта значыць: 1) звязаць асобныя сітуацыі ў адзінае цэлае, 2) вызначыць, наколькі эфектыўная кожная асобная вучэбная сітуацыя» [5, с. 329]. Плануючы ўрок, настаўнік павінен ясна ўяўляць сувязь паміж асобнымі вучэбнымі сітуацыямі, разумець, навошта ён прапаноўвае тое або іншае заданне, наколькі яно даступнае і як яно паўплывае на вырашэнне пастаўленых на ўроку задач. Кампаненты структуры ўрока вызначаюць тып урока.

Натхненне, свабода, раскаванасць — неабходныя псіхалагічныя элементы ўрока літаратуры, але яны з’яўляюцца якраз тады, калі настаўнікам добра распрацавана структура ўрока ў цэлым і прадуманы яго асобныя дэталі. Прафесіяналізм настаўніка літаратуры залежыць ад умення вар’іраваць вучэбныя сітуацыі, звязваць іх у адзінае цэлае, вызначаць эфектыўнасць кожнай асобнай вучэбнай сітуацыі ў залежнасці ад тыпу ўрока, зместу вучэбнага матэрыялу, узроставых і індывідуальных асаблівасцей школьнікаў.

  1. З метадычных рэкамендацый (Урок літаратуры і яго структура : метад. рэкамендацыі для правядзення педагагічнай практыкі са студэнтамі філалаг. спецыяльнасцей / склад. Т. М. Пучынская. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2010.) выбрыце і заканспектуйце ў якасці прыкладу схемы правядзення ўрока розных тыпаў у сярэдніх або старшых класах (на выбар).

  1. Пазнаёмцеся з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі на прыкладзе французскай майстэрні, тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення, праектнай тэхналогіі (Урок літаратуры і яго структура : метад. рэкамендацыі для правядзення педагагічнай практыкі са студэнтамі філалаг. спецыяльнасцей / склад. Т. М. Пучынская. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2010.), (Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В. У. Бухавец [і інш.]; пад агул. рэд. С. І. Цыбульскай. — Мінск, 2006.).