- •Тэма II. Бсср у канцы 1920-1930 гг. Станаўленне камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання грамадства.
- •Бсср ў канцы 20-х гг. XX ст. Фарміраванне і ўсталяванне таталітарнага рэжыму ў ссср і ў бсср.
- •Індустрыялізацыя ў ссср і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.
- •Беларуская вёска і калектывізацыя.
- •Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі ў ссср і бсср.
- •Уплыў таталітарнага рэжыму і масавых рэпрэсій на развіццё беларускай навукі, асветы і культуры.
- •Тэма III. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце Другой сусветнай вайны.
- •Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны. Пачатак Другой сусветнай вайны, уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср.
- •Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Арганізацыя абароны і баі на тэрыторыі Беларусі. Акупацыя Беларусі.
- •Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. План “Ост”. Адміністрацыйнае кіраванне на акупіраванных тэрыторыях. Калабарацыя і яе прычыны.
- •Арганізацыя партызанскага і падпольнага руху на акупіраваннай тэрыторыі. Мэты, формы і змест дзейнасці партызан і аперацыі Чырвонай Арміі.
- •Пачатак вызвалення Беларусі. Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы. Аперацыя “Баграціён”.
- •Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны. Урокі вайны.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Арганізацыя абароны і баі на тэрыторыі Беларусі. Акупацыя Беларусі.
22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі ўварваліся ў межы Савецкага Саюза. Дзякуючы падрабязнай інфармацыі, сабранай на тэрыторыі рэспублікі з дапамогай агентурнай сеткі, вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадромах, скапленнях ваеннай тэхнікі. Часці Чырвонай Арміі неслі велізарныя страты. Удар групы армій "Цэнтр" прынялі на сябе арміі Заходняй асобай ваеннай акругі. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. А. Кіжаватаў загінуў як герой. Сем атак, адна за другой, адбіла застава пагранатрада на чале з лейтэнантам В. Усавым. Лейтэнанта пяць разоў ранілі, але ён працягваў кіраваць боем. Лейтэнант В. Усаў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Штаб абароны ўзначаліў капітан I. Зубачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Ім давялося абараняць цэнтральную частку крэпасці. Абаронай Усходняга форту кіраваў маёр П. Гаўрылаў.
Толькі нямногім абаронцам удалося вырвацца з крэпасці і прадоўжыць барацьбу з фашыстамі. Большасць з іх пазней падверглася сталінскім рэпрэсіям.
Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск. Стойка трымалі абарону 64-я, 100-я, 108-я стралковыя дывізіі. Але гераізм воінаў не мог кампенсаваць адсутнасці рэзерваў і прадуманай сістэмы абароны. Сілы былі няроўныя, і 28 чэрвеня нямецкія танкі прарвалі абарону, уварваліся ў Мінск. У акружэнні праціўніка аказаліся 11 баяздольных злучэнняў. Гэта пазбавіла магчымасці стрымліваць націск праціўніка ў цэнтральнай частцы Беларусі.
Адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі працягвалі весці цяжкія абарончыя баі. У пачатку ліпеня арганізуецца лінія абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпры. Упартае супраціўленне ворагу было аказана пад Оршай, дзе 14 ліпеня ўпершыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінамётаў (камандзір - капітан I. Флёраў). Каля тыдня цягнуліся баі за Віцебск. 23 дні савецкія войскі стрымлівалі націск танкавай групы ў раёне Магілёва. Больш месяца ішлі баі за Гомель. Толькі 19 жніўня цаной вялікіх страт гітлераўцам удалося захапіць горад.
У канцы жніўня была акупіравана ўся тэрыторыя Беларусі. Адказнасць за гэта нясуць перш за ўсё Сталін і яго бліжэйшае акружэнне. Але ўсю віну несправядліва ўсклалі на кіраўніцтва Заходнім фронтам. Яго камандуючы Д. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.
Разам з тым двухмесячныя абарончыя баі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план "маланкавай вайны".
Прычыны няўдач у пачатковы перыяд вайны:
Да пачатку вайны праціўнік меў колькасную і якасную перавагу ў жывой сіле, артылерыі, разведвальнай інфармацыі.
На Германію працавала большасць краін Заходняй Еўропы, і ў яе была перавага ў матэрыяльных сродках вядзення вайны.
Нямецкая армія была добра падрыхтаваная, поўнасцю ўкамплектаваная і аснашчаная навейшай тэхнікай, мела вопыт сучаснай вайны.
Сталін ігнараваў верагоднасць нападу фашысцкай Германіі на СССР. У данясеннях савецкіх разведчыкаў, што паступалі ў Маскву, называлі тэрміны ўварвання, аднак Сталін не прымаў іх пад увагу і разглядаў як правакацыйныя. Ён верыў свайму партнёру па дагаворы аб дружбе і граніцы.
Савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць.
Савецкія войскі былі расцягнуты ўздоўж фронта і ў глыбіню, і нямецкія, зжатыя ў тры ўдарныя кулакі, значна пераважалі на галоўных напрамках.
Узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася ў БССР, былі вельмі аслаблены масавымі рэпрэсіямі. Чырвоная Армія страціла каля 45 тыс. вопытных камандзіраў. У выніку рэпрэсій на пачатак вайны амаль 75 % камандзіраў палкоў і дывізій займалі свае пасады менш года.
