Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма II.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
52.52 Кб
Скачать
  1. Уплыў таталітарнага рэжыму і масавых рэпрэсій на развіццё беларускай навукі, асветы і культуры.

З усталяваннем Савецкай улады на Беларусі распачаўся працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі і навукі, т. зв. сацыялістычнай культуры, якая проціпастаўлялася дарэвалюцыйнай, "буржуазна-памешчыцкай". Станоўчымі фактарамі, што садзейнічалі духоўнаму ўздыму, з'яўляліся ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі. З другога боку, негатыўны адбітак на культурнае жыццё Беларусі аказаў таталітарны палітычны рэжым і распачатая ў 30-я гады барацьба з нацыянал-дэмакратызмам. Галоўнай задачай развіцця нацыянальнай культуры ў 20-я гг. стала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. У 1920 г., на момант заканчэння грамадзянскай вайны, у БССР на 1000 чалавек прыходзілася 673 непісьменных. У тым жа годзе пры Наркамаце асветы БССР была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці, якая мела свае аддзяленні ў акругах і валасцях. Ужо ў 1921 г. у Беларусі працавала 1088 школ і лікпунктаў з агульным ахопам 39225 чалавек. Была прынята 10-гадовая праграма навучання непісьменных ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.  Ліквідацыя непісьменнасці патрабавала арганізацыі новай сістэмы народнай адукацыі. Ужо ў лістападзе - пачатку снежня 1917 г. на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў ствараюцца аддзелы народнай адукацыі, а 27 снежня - Камісарыят асветы Заходняй вобласці і фронту. Новыя органы асветы павінны былі даць насельніцтву адукацыю на роднай мове, аддзяліць школу ад царквы, увесці бясплатную адукацыю для дзяцей да 17 гадоў.  Стваралася цэльная сістэма адукацыі. Пачатковай ступенню лічыўся дзіцячы сад (5-7 гадоў), затым ішла школа І-й ступені (8-12 гадоў), ІІ-й ступені (13-16 гадоў) і універсітэт. Навучанне ў школах з'яўлялася бясплатным, сумесным для хлопчыкаў і дзяўчынак. Настаўнікі штогод перавыбіраліся, а экзамены і хатнія заданні былі поўнасцю адменены.  Беларуская савецкая навука пачала фарміравацца на аснове Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), які быў арганізаваны ў студзені 1922 г. Перад ім стаяла задача вывучэння мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эканомікі Беларусі. У кастрычніку 1928 г. адбылася рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук (БАН).  Адкрыццё БАН было прымеркавана да дзесяцігоддзя ўтварэння рэспублікі - на 1 студзеня 1929 г. Першымі акадэмікамі сталі вядомыя беларускія вучоныя: глебазнавец Я. Афанасьеў, філосаф С. Вальфсон, гісторык В. Ластоўскі, народныя паэты І. Луцэвіч (Я. Купала) і К. Міцкевіч (Я. Колас), мовавед С. Некрашэвіч, гісторык У. Пічэта і інш. Таксама былі запрошаны расійскія і ўкраінскія навукоўцы. Першым прэзідэнтам БАН быў выбраны акадэмік У. Ігнатоўскі.  Аналіз мастацкай літаратуры 20-х гг. сведчыць аб яе цеснай сувязі з жыццём народа, з грамадскімі пераменамі. Якуб Колас у паэме "Новая зямля" прадставіў цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўных памкненнях. У рамане К. Крапівы "Мядзведзічы", аповесці С. Баранавых "Межы", нарысе М. Зарэцкага "Падарожжа на новую зямлю" і іншых творах адлюстравана жыццё, праца і мары простага чалавека-працаўніка. На ніве беларусізацыі плённа працавалі З. Жылуновіч (Цішка Гартны), які пакінуў нам першы беларускі раман "Сокі цаліны" з каларытнымі вобразамі сялян-местачкоўцаў; М. Гарэцкі - аўтар "Гісторыі беларускай літаратуры. ІХ ст. - 1905 г."; Е. Міровіч (Дунаеў) - аўтар першай п'есы на беларускай мове "Машэка" і інш.  У 20-я гады ў беларускую літаратуру ўвайшла плеяда маладых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў - У. Дубоўка, М. Чарот, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў. Яны прынеслі з сабой энтузіязм, аптымізм, рэвалюцыйную рамантыку.