- •1 Варыянт 2 варыянт
- •1 Варыянт
- •2 Варыянт
- •9.Аб жанрах навуковай літаратуры
- •Верталёт на далоні
- •Прачнуцца і бачыць сны
- •10.Дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік. Запісаць! дзеепрыслоўе. Дзеепрыметнік.
- •11.Агульныя рэкамендацыі для падрыхтоўкі да перакладу і рэдагавання камп’ютарнага перакладу (запісаць):
- •12.Праца з тэкстамі па спецыяльнасці (пераклады).
- •1. Перакладзіце наступныя словы і словазлучэнні на беларускую мову. Запішыце. Карыстайцеся словамі для даведак.
- •2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Запішыце
11.Агульныя рэкамендацыі для падрыхтоўкі да перакладу і рэдагавання камп’ютарнага перакладу (запісаць):
Праверце тэкст на наяўнасць слоў, якія ўвогуле не былі перакладзеныя і захоўваюць рускую графіку. Часцей за ўсё не перакладаюцца складаныя словы, вузкаспецыяльныя тэрміны. Звярніце ўвагу на ўласныя назоўнікі: яны часта не перакладаюцца, ці транслітаруюцца, ці перакладаюцца няправільна.
Удакладніце і выпраўце пераклад абрэвіятур у выпадку іх несупадзення ў беларускай і рускай мовах (КПД - ККДз, км/ч – км/г, ОАО - ТАА).
Праверце, як перакладзены выдзеленыя курсівам словы: найчасцей застаюцца нязменнымі або замяняюцца двукоссямі.
Выпраўце парадак слоў пры перакладзе дзеепрыметнага зварота, які знаходзіцца перад паяснёным назоўнікам, у выпадку перакладу яго апісальным зваротам (даданым сказам са злучальным словам які або што).
Выпраўце марфалагічныя памылкі ў канчатках прыметнікаў і (ці) дзеясловаў у выпадку несупадзення формаў роду або ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Праверце канчаткі назоўнікаў і выпраўце памылкі. Звярніце асаблівую ўвагу на канчаткі назоўнікаў – аднародных членаў сказа.
Выпраўце памылкі пры ўтварэнні і ўжыванні формаў ступеней параўнання прыметнікаў.
Выпраўце памылкі ў кіраванні і дапасаванні, у каардынацыі дзейніка і выказніка.
Праверце і выпраўце памылкі пры перакладзе ўнутрымоўных і міжмоўных амонімаў. Пры гэтым трэба быць асабліва ўважлівым, бо памылкі такога тыпу нярэдка вельмі складаныя і распаўсюджаныя.
ВЫКАНАЦЬ ЗАДАННІ (пісаць № сказа і правільнае напісанне. Можна раздрукаваць і зверху выправіць памылкі ):
Заданне 1. У наступных сказах выпраўце памылкі пры перакладзе аманімічных слоў (унутрымоўных і міжмоўных амонімаў).
Колькасць цеплыні, якая вылучаецца пры праходжанні току, па законе Джоўль-Ленасць прапарцыянальна электрычнаму супраціву.
Існуюць розныя падыходы да вызначэння ўтрымання эканомікі.
Пры аналізе прынцыпу дзеяння розных паўправадніковых прыбораў важную ролю гуляе паняцце электратэхнічнага патэнцыялу.
Шматлікія гаспадаркі перакладаюць свае аўтамабільныя паркі на газавае паліва.
Падчас працы над прэсам вынаходнік дазволіў шэраг складаных тэхнічных праблем.
Адна з праблем складалася ў забеспячэнні герметычнасці паміж поршнем і сценкамі цыліндра.
Адна з мер - уводзіны платы за выкарыстанне асабістага аўтамабіля ў горадзе.
Пры гэтым утвараецца V-вобразная форма.
Адбываецца зацвярдзенне металічнай і шлакавай ваннаў з адукацыяй зварнога шва.
Металазнаўства – навука, якая вывучае будову і сваяцтва металаў.
Карані сучаснай аўтаматыкі і робататэхнікі злучаны з егіпецкай Александрыяй - навуковым цэнтрам антычнага свету.
У гэтых выпадках выкарыстоўваюцца электрастанцыі, для харчавання якіх патрабуецца пераменны ток 36, 24, 12 і 6 В.
Праблема падлогі атрымала ў тэорыі кіравання назву гендарнай.
Прашыўкі і працяжкі шырока выкарыстоўваюцца пры апрацоўцы вонкавых павярхоўнасцяў.
Гэта кропка зроку адпавядала тагачасным ўяўленням аб будове матэрыі.
Працэнтам клічацца сотая частка лічбы.
Тэрміны прымяняюць у пэўнай вобласці тэхнікі.
Акрамя таго, клін служыць для перадачы паступальнага руху пад кутом.
На пласціне былі нанесеныя пазначэнні бакоў святла.
Заданне 2. У наступных сказах выпраўце памылкі ў канчатках прыметнікаў (займеннікаў) і (ці) дзеясловаў у выпадку несупадзення формаў роду або ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Для аўтаматычнай дугавой зваркі пад флюсам выкарыстоўваюць непакрытую электродную дрот і флюс.
Люмінесцэнтнае святло занадта слабы, паколькі кожны атам пры люмінесцэнцыі выпускае сваё святло ў розны час, не ўзгодненае з атамамі-суседзямі.
Дзеянне магутнай дугі і вельмі хуткі рух электрода ўздоўж нарыхтоўкі абумоўліваюць адцісканне расплаўленага металу ў бок, процілеглую кірунку зваркі.
У цеплаабменніку (парагенератары) утваралася перагрэтая пара з ціскам 12-13 атм і тэмпературай 260-270° С, які паступаў у турбіну электрастанцыі.
Узгаранне сумесі адбываецца пад дзеяннем высокай тэмпературы паветра, які падвергся сціску ў цыліндры.
Адначасова гэты тэрмін з’явіўся ў англійскім і рускім мовах.
Гэта вырашае праблему асядання пліт адносна адзін аднаго.
Кірунак току ў ім змянялася.
Заданне 3. Выпраўце памылкі пры перакладзе дзеепрыметнікаў (дзеепрыметных зваротаў).
Машынабудаўнік Г. Мадэлі прапанаваў ушчыльненне поршня ў выглядзе які самаўшчыльняецца абшэўка (манжэты), без якога гідраўлічны прэс фактычна не мог дзейнічаць.
Зніжэнне хуткасці нейтронаў дазваляе павялічыць колькасць нейтронаў, якія ўзаемадзейнічаюць з ядрамі, а такім чынам, і колькасць што дзеляцца ядраў.
Калісьці які лічыўся шкодным прадуктам пры выплаўленні жалеза чыгун стаў адным з асноўных канструкцыйных матэрыялаў сучаснасці.
Клін ужываецца ў прыладах, якія вырабляюць што адколвае і рэжучае дзеянні (сякера, нож, швейная іголка), ці ў якасці які рэгулюе элемента.
Разьба на шрубе і якая спалучаецца дэталі павінны супадаць.
На ўваходзе бензапомпы прадугледжана якая фільтруе сетка.
Транспарт злучае ўсе якія вырабляюць і спажывальныя раёны ў адзіны комплекс.
У свядомасці сучаснага чалавека ўсё больш замацоўваецца ўяўленне пра імідж як пра якая адчуваецца каштоўнасць, ад наяўнасці і ўзроўню якой залежыць поспех,эфектыўнасць любой дзейнасці.
Заданне 4. Выпраўце памылкі ў канчатках выдзеленых назоўнікаў (словазлучэннях з назоўнікамі).
Вадзяное кола ўжывалася ў млынах, на мануфактурных фабрыках, руднях, у прыладах для абрашэння і асушванні.
Хуткасць воза ўзрасла пасля таго, як у вазы сталі запрагаць жывёл: аслоў, быкоў, канёў.
У другой палове XX ст. стаў вырабляцца легаваны чыгун з дадаткамі іншых металаў: алюмінія, нікеля, вальфраму, хрому і інш.
Пасля вымання крыцы з горана яе пракоўвалі з мэтай ушчыльнення і збавенні ад шлаку.
Некаторыя грузы, напрыклад збожжа, адносяць і да навалочным, і да насыпных грузаў.
Механік Дж. Брама, уладальнік буйнога машынабудаўнічага прадпрыемства ў прадмесце Лондану, узяў патэнт на гідраўлічны прэс.
Пашпарт руху абавязкова змяшчае найменне па канчатковым пунктам.
Заданне 5. Выпраўце памылкі пры ўтварэнні і ўжыванні формаў ступеней параўнання прыметнікаў.
Найвялікая радыеактыўнасць была дасягнута пры апусканні цыліндра ў басейн з вадой.
На мове сучаснай механікі гэта значыць, што "каэфіцыент трэння качэння ніжэй, чым каэфіцыент трэння слізгання".
Найпростае кола ўяўляла сабою круг, адпілаваны ад ствала дрэва.
Малыя ВЭУ (магутнасцю меней 100 квт) звычайна прызначаюцца для аўтаномнай працы.
Там “ветраная ферма”нікому не замінае і вецер устойлівей, чым на сушы.
Эйфель прапанаваў пабудаваць збудаванне ў два разы вышэй, чым Кёльнскі сабор.
Гэта тэхналогія складаней.
Заданне 6. Выпраўце памылкі ў дапасаванні і кіраванні.
Цеплавая электрастанцыя такой жа магутнасці спаліла б за той жа перыяд больш … 75 тыс. т вугля.
Потым два такіх круга злучылі воссю.
Варот - гэта два злучаных адзін з адным колы, якія круцяцца вакол агульнай восі.
Кварцавы расплаў можна астудзіць ніжэй … яго тэмпературы зацвярдзення, і ён пры гэтым не стане цвёрдым.
Павінны пераважаць аб’екты, якія не толькі маюць вялікае практычнае значэнне, але і не схільны ў агляднай будучыні маральнаму старэнню.
Абодва контуру працуюць незалежна адзін ад аднаго.
Прыродныя ўласцівасці хутчэй… усяго губляюцца ў вялікім горадзе.
Мяркуецца, што першыя візітныя карткі з'явіліся звыш … 400 гадоў назад, г.зн. у 16 - 17 стст.
