
- •1 Варыянт 2 варыянт
- •1 Варыянт
- •2 Варыянт
- •9.Аб жанрах навуковай літаратуры
- •Верталёт на далоні
- •Прачнуцца і бачыць сны
- •10.Дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік. Запісаць! дзеепрыслоўе. Дзеепрыметнік.
- •11.Агульныя рэкамендацыі для падрыхтоўкі да перакладу і рэдагавання камп’ютарнага перакладу (запісаць):
- •12.Праца з тэкстамі па спецыяльнасці (пераклады).
- •1. Перакладзіце наступныя словы і словазлучэнні на беларускую мову. Запішыце. Карыстайцеся словамі для даведак.
- •2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Запішыце
Прачнуцца і бачыць сны
Здавалася б, што новага можна чакаць ад такой звычайнай рэчы, як будзільнік? Ён нас проста будзіць, аднак у будучыні, несумненна, будзільнікі навучацца рабіць зусім нечаканыя рэчы: яны будуць аздараўляць наш сон і нават ствараць "сны па заказу".
Будзільнік-урач
Каб дапамагчы чалавеку выспацца, калі-нікалі бывае карысным разбудзіць яго. Датай нараджэння гэтага сямейства будзільнікаў трэба, хутчэй за ўсё, лічыць 1927 год. Менавіта тады патэнтнае ведамства ЗША зарэгістравала вынаходніцтва будзільніка, які спрацоўвае, калі яго гаспадар абмачыў ложак (мокрая прасціна замыкае электрычны ланцуг). Невядома, ці карысталіся гэтым вынаходніцтвам на практыцы. Але не так даўно адна з амерыканскіх кампаній выпусціла антыхрапавы бранзалет, які пры гуках храпу будзіць уладальніка слабым ударам току. А ва універсітэце Гётэборга распрацавалі для тых жа мэтаў спецыяльны ложак. Яго датчыкі не толькі "чуюць храп, але вызначаюць пульс", частату дыхання. Як толькі чалавек пачынае храпець, узгалоўе ложка павольна падымаецца, храп знікае і пасцель прымае "зыходнае становішча". У будучым выкарыстанне больш адчувальнага сэнсара дазволіць папярэджваць больш шырокае кола непрыемнасцей. Разумны будзільнік з энцэфалографам зможа "спыняць" у зародку кашмары і сны, якія часта паўтараюцца і перашкаджаюць адпачыць. А аналагічны будзільнік у аўтамабілі проста не дазволіць заснуць за рулём.
Будзільнік-тэлевізар
Усё візуальнае мастацтва грунтуецца на здольнасці чалавечага мозгу распазнаваць няпоўныя вобразы. Мы бачым руку ў акне – і адразу мысленна "дамалёўваем" цэлага чалавека. Таму ёсць два спосабы стварэння рэалістычных візуальных фантомаў. Першы спосаб: палепшыць якасць стварэння вобразаў (галаграфія і да т.п.). Другі спосаб – скарыстаць такі стан псіхікі, калі наша здольнасць мысленнага "дамалявання" найбольш абвостраная і нават самы нязначны вобраз-намёк выклікае цэлую карціну. Так, "пад" ЛСД можна прыняць фікус за Бога, а сцяжынку за НЛА. Але тое ж самае магчыма і без наркотыкаў: аналагічны стан усведамлення ўзнікае, калі мы спім і нават слабыя знешнія стымулы выклікаюць цікавыя павароты ў снах. Такім падыходам карыстаюцца японскія вынаходнікі ў "машыне сноў". Гэты разумны будзільнік уключаецца, калі чалавек, які спіць, знаходзіцца ў фазе "хуткіх рухаў вачэй" (у гэтай фазе чалавек звычайна бачыць сны). Машына стымулюе замоўлены сон з дапамогай музыкі і спецыяльных ключавых фраз, якія гаспадар прыбора запісаў перад сном, разглядаючы фотаздымак таго, што ён хацеў убачыць у сне. Раніцай "машына сноў" будзіць гаспадара, але не вельмі настойліва, каб ён мог успомніць, што яму снілася. Хутчэй за ўсё, наступныя пакаленні "машыны сноў" будуць мець механізмы зваротнай сувязі, каб мець магчымасць ведаць, якія сны бачыць чалавек і ці адпавядаюць яны замоўленаму "заказу". У той жа час набор стымулаў стане больш разнастайным, аж да прамога ўздзеяння электрамагнітнымі палямі на мозг. Прафесар псіхафізіялогіі Майкл Персінгер складае атлас нейраалгарытмаў, якія выклікаюць такія містычныя перажыванні, як "выхад з цела". У ідэале павінен атрымацца "драмадэм", які транслюе запісаныя сны ў мозг так, як сучасны відэаплэер паказвае кіно.
Будзільнік – генератар віртуальнасці
Хутчэй за ўсё, машынныя сны, апісаныя вышэй, для кагосьці будуць мяжой летуценняў. Аднак ужо сёння замест пасіўнага прагляду фільмаў многія людзі аддаюць перавагу актыўным камп'ютэрным гульням. Аналаг такой забавы ў нашым выпадку – люсідныя, ці кіруемыя, сны. У іх можна дасягнуць і "выхаду з цела", і многіх іншых яркіх эфектаў без дадатковых стымулаў. Трэба толькі навучыцца ўсведамляць сябе ў сне, гэта значыць умець не засынаць так глыбока, каб сон стаў развівацца бескантрольна. Спробы распрацаваць будзільнік для падобнай "лоўлі сноў" рабіліся даўно. Сальвадор Далі, напрыклад, ішоў спаць з металічным ключом у руцэ. Калі мастак пачынаў засынаць, ключ падаў і будзіў яго. Але за гэтае кароткае імгненне паўсна Далі паспяваў "падгледзець" сюжэты для сваіх карцін. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць расцягнуць такі ўсвядомлены паўсон на значны час. Маска NovaDreamer, распрацаваная ў Стэнфардскім універсітэце, дае магчымасць сачыць за рухам вачэй чалавека, які спіць, і, калі наступае фаза сноў, паведамляе пра гэта пры дапамозе светлавога ці гукавага сігнала. Сігналы не перарываюць сон, а становяцца яго часткай. Але пры гэтым чалавек разумее, што ён знаходзіцца ў сне і можа рабіць там што хоча. Заўважым, што NovaDreamer не стварае сны, ён толькі дапамагае чалавеку навучыцца ствараць іх самастойна – як спартыўны трэнажор, які сам па сабе не стварае новыя мускулы. На першы погляд такі прыбор здаецца занадта прымітыўным у параўнанні з "машынай сноў". Аднак зразумела, што следам за сучаснай высокатэхналагічнай модай нас чакае перыяд масавага адмаўлення ад хайтэка на карысць натуральнага спосабу жыцця і розных духоўных практык. Гэта значыць, уласныя "кіруемыя сны" будуць больш папулярнымі, чым машынныя. У гэтым выпадку галоўнае – насцярожыцца, калі выявіцца поўнае знікненне будзільнікаў.
(«Что нового в науке и технике» 2004, №10.)
Д/З – пераклад анатацыі да любога падручніка