
- •1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •2.3. Канфлікт
- •3. Кампаненты-складнікі
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці,
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор.
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •3.8. Кампазіцыя
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •1. Агульнае паняцце
- •1.1. Літаратурны род
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •2. Эпас (эпічны род).
- •3. Драма (драматычны род).
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых
- •Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу. Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення,
- •Ў літаратурным працэсе
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •7.2. Класіцызм
- •7.3. Сентыменталізм
- •7.4. Рамантызм
- •7.5. Рэалізм
- •7.5.1. Агульнае паняцце аб рэалізме.
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка
- •7.7.2. Сімвалізм
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •7.7.5. Футурызм
- •7.7.6. Дадаізм
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •7.7.10. «Новы раман»
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
3.2.2. Персанаж і аўтар
Адносіны аўтара да свайго героя могуць быць ці адчужанымі (у пераважнай большасці выпадкаў), ці мець прыкметы пэўнай унутранай роднаснасці. Аўтар (хоча ён таго ці не) заўсёды выражае праз мастацкую тканіну твора свае адносіны да персанажа: да яго пазіцыі, светапогляду, каштоўнасных арыентацый і г. д. Нейтральным аўтар, нават у сітуацыях, калі падкрэсліваецца непрадузятасць і аб’ектыўнасць абмалёўкі персанажаў (асабліва гэта практыкавалі пісьменнікі-натуралісты другой паловы ХІХ ст. — Э. Заля, Г. Флабэр, Г. дэ Мапасан і інш.), быць не можа.
Паміж пісьменнікам і яго персанажамі заўсёды існуе пэўная дыстанцыя, нават у творах аўтабіяграфічнага жанру, таму што пісьменнік асэнсоўвае ўласны жыццёвы вопыт, як правіла, з пэўнай часавай адлегласці.
Персанажы знаходзяцца і дзейнічаюць у мастацкіх творах «па законах жыцця» пад непасрэдным «наглядам» аўтара. Яны — аўтарскія стварэнні. Разам з тым некаторыя героі пры ўсёй цеснай сувязі з творамі, дзе яны «нарадзіліся», і адпаведна з аўтарам, што вывеў іх на свет, здольныя пакідаць гэтыя творы і пачынаць жыць самастойным жыццём, непадуладным аўтарскай волі. Яны набываюць статут свайго роду сімвалаў пэўнага светасузірання, застаючыся пры гэтым непаўторнымі як індывідуальнасці. Такімі героямі з’яўляюцца, напрыклад, Гамлет, Дон Кіхот, Тарцюф, Фауст і некат. інш. для культуры сусветнай; Чацкі, Таццяна Ларына, Наталля Растова, Абломаў і інш. для культуры рускай; Паўлінка, Пісарэвіч («Жартаўлівы Пісарэвіч» М. Гарэцкага), Саўка («Збянтэжаны Саўка» Л. Родзевіча) і некат. інш. для беларускай культуры.
Папулярнасць і высокі сацыяльны статут такога роду персанажаў часам падштурхоўваюць некаторых пісьменнікаў унесці сваю ўласную лепту ў грамадска-культурнае «жыццё» чужых славутых літаратурных герояў. Ёсць такія факты і беларускай літаратуры. Так, у пачатку 1920-х гг. вядомы беларускі драматург Ф. Аляхновіч узяўся «дапрацаваць» быццам бы сюжэтна незавершаную «Паўлінку» Я. Купалы і напісаў аднаактоўку «Заручыны Паўлінкі», у якой усё-такі выдаў замуж галоўную гераіню за яе каханага — Якіма Сароку.
Знакамітыя літаратурныя персанажы могуць жыць самастойным жыццём, незалежна ад іх стваральнікаў, не толькі ў літаратурных тэкстах (маюцца на ўвазе творы-наследаванні, дапрацоўкі, рэмінісцэнцыі і г. д.) і публіцыстыцы, але і ў творах іншых відаў мастацтва: у музыцы, жывапісе, скульптуры і г. д. У свеце існуе нават практыка ўзвядзення помнікаў літаратурным героям (напрыклад, помнік Дон Кіхоту і Санча Пансе ў Мадрыдзе).
Літаратура
Бахтин М.М. Проблемы поэтики Достоевского.— 4-е изд.— М., 1979.
Бахтин М.М. Автор и герой в эстетической деятельности // Бахтин М.М. Литературно-критические статьи.— М., 1986.
Проблема автора в художественной литературе / Под ред. Б.О. Кормана.— Устинов, 1985.
Прозоров В.В. Автор // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Роднянская И.Б. Автора образ // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Рымарь Н.Т., Скобелев В.П. Теория автора и проблема художественной деятельности.— Воронеж, 1994.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.