
- •1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •2.3. Канфлікт
- •3. Кампаненты-складнікі
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці,
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор.
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •3.8. Кампазіцыя
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •1. Агульнае паняцце
- •1.1. Літаратурны род
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •2. Эпас (эпічны род).
- •3. Драма (драматычны род).
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых
- •Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу. Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення,
- •Ў літаратурным працэсе
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •7.2. Класіцызм
- •7.3. Сентыменталізм
- •7.4. Рамантызм
- •7.5. Рэалізм
- •7.5.1. Агульнае паняцце аб рэалізме.
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка
- •7.7.2. Сімвалізм
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •7.7.5. Футурызм
- •7.7.6. Дадаізм
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •7.7.10. «Новы раман»
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
7.7.5. Футурызм
Футурызм (ад лац. futurum — будучае) — адна з самых ранніх плыней нерэалістычнага характару ў літаратуры ХХ ст. Найбольшае распаўсюджанне ён атрымаў у Італіі і Расіі. Ідэі футурызму, якія першапачаткова аформіліся ў прасторавых мастацтвах (архітэктуры, жывапісе), знайшлі пазней сваё прымяненне і ў літаратуры, а таксама ў тэатры, музыцы, кінематографе.
У 1908 г. убачыў свет «Маніфест італьянскага футурызму» Ф. Марынэцці. У ім пракламаваўся поўны разрыў з традыцыйнай культурай. Адвяргалася як сухасць акадэмічнага мастацтва, так і сентыментальнасць мастацтва салоннага. У роўнай ступені футурысты не прымалі і імпрэсіянізм, і сімвалізм. У сваёй творчай практыцы яны арыентаваліся на адлюстраванне сучаснага «машыннага» свету, абгрунтоўвалі эстэтыку індустрыяльнай урбаністычнай цывілізацыі з яе дынамікай і безасабовасцю.
Мэтай мастацтва футурысты аб’явілі стварэнне «новай рэальнасці», прызываючы «скінуць класіку з парахода сучаснасці» (У. Маякоўскі). Так, напрыклад, італьянскія футурысты заклікалі да разбурэння музеяў, бібліятэк, тэатраў і іншых асяродкаў культуры. Іх рускія аднадумцы імкнуліся да поўнага рэфарматарства паэтычнай мовы, ратуючы за «самавітае» слова.
Наогул эвалюцыю футурызму, і ў першую чаргу італьянскага, можна было прадбачыць. Пачаўшы з эстэтычнай агрэсіі супраць кансерватыўных густаў і традыцый, італьянскія футурысты (Ф. Марынэцці, Дж. Северыні, У. Бачоні і інш.) закончылі праслаўленнем культу сілы, апалогіяй вайны — «гігіены свету».
Рускі літаратурны футурызм узнік адначасова з італьянскім і адчуў яго пэўны ўплыў (культ сучаснага індустрыялізму і тэхнікі, адмаўленне традыцыйнай культуры). «Але ў цэлым ён рашуча адрозніваўся ад італьянскага з яго ідэямі насілля і агрэсіі»1.
У агульным рэчышчы расійскага футурызму існавала некалькі груповак, якія амаль што варагавалі паміж сабой. Гэта «Гілея» (кубафутурысты), якую прадстаўлялі В. Хлебнікаў, Дз. і М. Бурлюкі, У. Маякоўскі, А. Кручоных і інш.; «Асацыяцыя эгафутурыстаў» (І. Севяранін, К. Алімпаў і інш.); «Мезанін паэзіі» (Хрысанф, В. Шаршаневіч і інш.); «Цэнтрыфуга» (Б. Пастэрнак, М. Асееў, С. Баброў і інш.).
У пошуках «першаасноў» слова рускія футурысты звярталіся да нацыянальнай міфалогіі і народнага мастацтва (лубка, раёшніка і інш.). Г. зв. «сімваляціне» яны супрацьпастаўлялі «першапачатковае» — тое, што не было заплямлена цывілізацыяй. Разам з тым рускія футурысты арыентаваліся на мову вуліц, на плакат, рэкламу. Шукаючы новыя формы мастацкага выражэння, рускія футурысты выкарыстоўвалі гукаперайманне альбо сумесь дысаніруючых гукаў, эксперыментавалі над паэтычнай графікай, сінтаксісам і г. д. Творы іх пазначаны рэзкімі кантрастамі трагічнага і камічнага, фантастыкі і газетнай паўсядзённасці, што прыводзіла даволі часта да гратэскавага змяшання стыляў. Пры ўсім разбуральным і адмоўным у сваёй эстэтыцы і паэтычнай практыцы рускія футурысты разам з тым, па сцверджаню Н. Кубаравай, «прыўносілі ў мастацтва прадчуванне рэвалюцыйных змен, абнаўляючы змест і формы, адкрывалі шлях ідучым за імі плыням у літаратуры і мастацтве»1.
Футурызм не быў, так бы мовіць, навінкай у асяроддзі мастацкі адукаваных людзей Беларусі як у дарэвалюцыйны, так і ў паслярэвалюцыйны час. Перыядычны друк даволі рэгулярна пісаў аб ім. У 1914 г. у Мінску нават быў арганізаваны літаратурны вечар футурыстаў з удзелам Дз. Бурлюка і У. Маякоўскага. Уплыў футурызму адчула на сабе група К. Малевіча «Сцвярджальнікі новага мастацтва» (кубафутурызм). Як вядома, крыху пазней Малевіч заснуе новую плынь у выяўленчым мастацтве, якую назаве супрэматызмам, а ў больш шырокіх колах яна паімянуецца абстракцыянізмам. Апошняму як мастацтву, дзе кожны з рэцыпіентаў можа ўкладваць у твор любую думку і досыць адвольна трактаваць формы, будзе наканавана доўгае жыццё. У сваіх розных мадыфікацыях (поп-арт, оп-арт, кінетычнае мастацтва і інш.) абстракцыянізм праіснуе даволі доўга, ледзь не да самага канца ХХ ст.
У беларускай літаратуры футурызм не аформіўся (ды і наўрад ці змог бы аформіцца) у самастойную плынь. Аднак яго асобныя тэндэнцыі ў пэўнай ступені паўплывалі на творчасць П. Шукайлы, Я. Відука, Я. Скрыгана. Большасць жа беларускіх літаратараў даволі крытычна ставілася да футурызму, абвінавачваючы яго ў падмене мастацтва рамесніцтвам.
ЛІТАРАТУРА
Дуганов Р.В. Футуризм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Конан У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917–1934 гг.).— Мн., 1968.
Конан У.М. Футурызм // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 5.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Рагойша В. Напрамак літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Футуризм // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.