
- •1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •2.3. Канфлікт
- •3. Кампаненты-складнікі
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці,
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор.
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •3.8. Кампазіцыя
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •1. Агульнае паняцце
- •1.1. Літаратурны род
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •2. Эпас (эпічны род).
- •3. Драма (драматычны род).
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых
- •Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу. Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення,
- •Ў літаратурным працэсе
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •7.2. Класіцызм
- •7.3. Сентыменталізм
- •7.4. Рамантызм
- •7.5. Рэалізм
- •7.5.1. Агульнае паняцце аб рэалізме.
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка
- •7.7.2. Сімвалізм
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •7.7.5. Футурызм
- •7.7.6. Дадаізм
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •7.7.10. «Новы раман»
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
2. 1. Тэма, праблема, ідэя
Уласна змястоўны пласт мастацкага твора, яго «субстанцыя» характарызуецца ў першую чаргу з дапамогай такіх паняццяў-тэрмінаў, як тэма, праблема, ідэя.
Тэма (ад ст.-грэч. thema — літаральна тое, што пакладзена ў аснову) — гэта тыя факты, падзеі, учынкі, душэўныя зрухі, перажыванні і г. д., што сталі прадметам мастацкага ўзнаўлення ў творы. Наогул, гэта «тая рэч ці справа, аб якой у творы пішацца»1.
Зазначым, што гэта найбольш распаўсюджанае ў сучасным усходнеславянскім літаратуразнаўстве разуменне тэрміна «тэма», якое ідзе яшчэ з ХІХ ст. Побач з ім ужываюцца часам і іншыя: погляд на тэму як на галоўную думку твора, г. зн. атаясамліванне тэмы з ідэяй; разуменне тэмы як галоўнага матыву твора, г. зн. таго, на чым адносна рэгулярна акцэнтуецца ўвага з боку аўтара; тэма як «найбольш істотныя кампаненты мастацкай структуры, аспекты формы, апорныя прыёмы»2 (такая трактоўка тэмы характарызуе прадстаўнікоў рускай фармальнай школы, і ў першую чаргу літаратуразнаўчыя канцэпцыі В. Жырмунскага і Б. Тамашэўскага).
Побач са словам-тэрмінам «тэма» ў літаратуразнаўчых даследаваннях даволі часта фігуруе тэрмін «тэматыка», які ўказвае на наяўнасць у мастацкім творы побач з цэнтральнай, галоўнай тэмай розных пабочных тэматычных ліній. Чым маштабней твор, шырэй у ім ахоп жыццёвага матэрыялу, тым больш у яго складзе тэматычных ліній, часам даволі аддаленых адна ад другой, але, як правіла, у канчатковым выпадку «працуючых» на цэнтральную, галоўную тэму. Акрамя таго, дадзены тэрмін можа служыць для абазначэння сукупнасці тэм асобнага мастацкага твора, а таксама тэматычнага дыяпазону ўсёй творчасці пісьменніка ці нават асобнай нацыянальнай літаратуры альбо літаратуры рэгіёна, кантынента на пэўным этапе развіцця. І, урэшце, словам «тэматыка» вучоныя-літаратуразнаўцы аперыруюць пры вызначэнні ўстойлівых і паўтаральных у творах сусветнай літаратуры тыпаў тэм (маюцца на ўвазе асноўныя разнавіднасці літаратурна-мастацкай тэматыкі).
Праблема (ад ст.-грэч. problema — нешта, кінутае наперад, г. зн. выдзеленае з іншых бакоў жыцця) — тэрмін, які часта сустракаецца ў даследаваннях пры аналізе змястоўнага пласту твора, але дэфініцыя (вызначэнне) яго пададзена толькі ў некаторых слоўнікава-даведачных працах і вучэбных дапаможніках па літаратуразнаўству. Дарэчы, асобнага артыкула, прысвечанага паняццю-тэрміну «праблема», няма і ў ЛЭС.
Як зазначаюць М. Лазарук і А. Ленсу, «паняцце праблемы вельмі блізкае да паняцця тэмы. Праблема ўваходзіць у тэму як галоўная яе сутнасць; гэта вострае грамадскае пытанне, якое зацікавіла аўтара і падштурхнула яго да адлюстравання пэўнай з’явы»1.
А вось як трактуе змястоўнае напаўненне тэрміна «праблема» М. Мешчаракова: гэта «складанае пытанне, пастаўленае ў літаратурным творы (можа атрымаць адказ альбо застацца нявырашаным); той бок жыцця, які асабліва цікавіць пісьменніка. Адна і тая ж тэма можа паслужыць асновай для пастаноўкі розных праблем (тэма прыгоннага права — праблема ўнутранай несвабоды прыгоннага, праблема ўзаемнага разбэшчвання, калечання прыгонных і прыгоннікаў, праблема сацыяльнай несправядлівасці)»2.
Як і ў выпадку з тэмай, побач з тэрмінам «праблема» часта ўжываецца тэрмін «праблематыка», што ўяўляе сабой «пералік (сукупнасць) праблем, якія закрануты ў творы (яны могуць насіць дадатковы характар і падначальвацца галоўнай праблеме). Калі галоўная праблема падначальвае сабе астатнія, можна гаварыць аб сацыяльна-палітычнай, маральна-этычнай, нораваапісальнай, нацыянальна-гістарычнай, філасофскай і інш. праблематыцы, якая дамінуе ў творы альбо ў творчасці пісьменніка»3.
Пад ідэяй (ад ст.-грэч. idea — першавобраз, ідэал) падразумяваецца асноўны сэнс мастацкага твора. Гэта «галоўная думка, той погляд, які даводзіцца аўтарам у творы»4. Ідэя мае звычайна ацэначны характар. Хоць ідэя твора і можа быць сфармулявана сцісла, у выглядзе аднаго-двух сказаў ці нават фраз, яна ўсё-такі вынікае з усёй сістэмы вобразаў і карцін. Для вызначэння ідэі мастацкага твора неабходна пазнаёміцца з ім цалкам, ад першага да апошняга радка.
У буйных творах можа вылучацца асноўная, скразная ідэя, а побач з ёю — шэраг другарадных, пэўным чынам каменціруючых, дапаўняючых і развіваючых гэтую асноўную ідэю.
Паняцці «тэма», «праблема», «ідэя» хоць і вылучаюцца як асобныя адзінкі-катэгорыі ў складзе змястоўнага пласту літаратурна-мастацкага твора, аднак знаходзяцца ў любым творы ў надзвычай цеснай арганічнай сувязі, у непарыўным адзінстве, у стане рэгулярнага ўзаемадапаўнення і ўзаемахарактарыстыкі.
Літаратура
Абрамович Г.Л. Введение в литературоведение.— 7-е изд., испр. и доп.— М., 1979.
Абрамович Г. Тема // Словарь литературоведческих терминов / Редакторы-составители Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.
Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.
Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.
Гарэцкі М. Назваслоўе // Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры.— Мн., 1992.
Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985.
Крукоўскі М.І. Ідэя мастацкая // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 4.
Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.
Масловский В.И. Тема // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Мещерякова М.И. Литература в таблицах и схемах.— М., 2000.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.
Поспелов Г.Н. Идея художественная // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Рагойша В. Ідэя; Тэма // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Идея произведения; Тема; Тематика // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976.
Томашевский Б.В. Теория литературы. Поэтика.— М., 2002.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Шамякіна Т.І. Тэма // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 4.